it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 02

Калядны канцэрт HandmadE
Выступ адбудзецца 4 студзеня (панядзелак) а 19.00 ў новай вялікай рок-кавярні “Вясёлы Роджэр”, што на Талбухіна,4 (станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”).
На жаль не ўсе ахвотныя змаглі патрапіць на канцэрт 30 снежня ў клуб “Цвік”, што на вуліцы Гікалы, 5. Месца аказалася мажорным, і калі наведвальнікаў набілася зашмат, людзей пускаць перасталі.
Цяперака канцэрт арганізоўваецца ў вельмі дэмакратычнай і вялікай кавярні “Вясёлы Роджэр”. Знаходхзіцца яна на адным паверсе з колішнім гей-клубам “Вавілон”. Але, як казаў Папа Рымскі, не бойцеся – спецыяльны госць фэсту чэмпіён свету па тайбоксе Віталь Гуркоў. Калі што, Віталь Рыгоравіч навядзе парадак. Віп-госць канцэрту маэстра Глеб Лабадзенка, які абяцае зрабіць са сцэны гучную заяву…
Уваход усяго 10 тысяч беларускіх рублёў.

Яўген Валошын, спецыяльна для www.labadzenka.by

Тэгі:

Jan 02

Валік, Дзімос, Віка, Аліна, я, Алесь, Волечка, Сяржук, Аксана, Коля, Юра, Волечка. і Лепельскае вадасховішча, якое было галоўным героем гэтага НГ! а таксама дом з камінам, лазьня і качаньне ў сьнезе, прыбіральня, якая не зачынялася, начныя размовы ўабдымку, лепельскі салют, гітара і кандытарскі каньяк, першастудзеньская юшка, паштоўкі і музыка, усьмешкі і пажаданкі...

і мы, мы, мы -- якія зрабілі гэты НГ такім цудоўным і мілым... дзякуй вам, сябры!

Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 31

прывітаньне зь берагу Лепельскага вадасховішча (150 км ад Менску), з сумётаў і лёду, зь лесу і з-пад зорнага неба!
зычу ўсім, каб заўтрашні дзень і заштрашні год прайшоў пад знакам стварэньня, любові і каханьня, каб мелі вольнасьць у думках і ўчынках, каб справа ішла, а сны былі бясхмарныя і чароўныя.

люблю вас усіх, жадаю вам дабра і сонечнага настрою!
са сьвятам усіх!

Тэгі:

Dec 30

Апавяданьне "Апендыцыт" упершыню надрукаванае ў газэце "Звязда" 25 жніўня 1957 году


Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 30

pdf-вэрсыю артыкула можна паглядзець ТУТ

Змiцер Вайцюшкевiч прыйшоў на iнтэрв'ю з шасцiмесячным сынам Язэпам. Але фоткацца
з дзiцем адмовiўся — малы яшчэ, прыкмета дрэнная. Нагода для размовы — калядна-навагоднiя святы, да якiх Вайцюшкевiч заўжды рыхтуе канцэрт цi новую праграму. Вось i цяпер — 7 студзеня ў канцэртнай зале "Мiнск" пройдзе прэзентацыя праграмы "Мой сябра — анёлак" на вершы Арцёма Кавалеўскага.

"Нармальныя
мужыкi цяпер
няголеныя..."

— Змiцер, у ранейшых праграмах вы паўставалi перад публiкай у вобразе такога сабе мача, сэксуальнага спевака, якi дзеўкам падабаецца. А цяпер во бараду адпусцiлi. Я ўсё не зразумею, каго вы мне больш нагадваеце — Дзеда Мароза цi Дзеда-Барадзеда...

— Як заўгодна, як хочаце, так мяне i клiчце... Пра вобразы тут цяжка думаць — думаеш пра праекты. Лянота займацца галеннем, я не бачу сэнсу ў гэтым. Тым больш, што апошняя тэндэнцыя...

— ...трохдзённая iтальянская няголенасць?

— Так-так, нармальныя мужыкi цяпер няголеныя! Я не так даўно бачыў Стынга...

— ?!

— Ну, не асабiста, а па тэлевiзары. Дык ён таксама так бараду адгадаваў. Хочацца думаць, што "пад Вайцюшкевiча"... (Усмiхаецца.) Мне барада не замiнае, я ж нёманскi i прапiсаны на хутары, таму барада мне адпавядае. Не магу я быць такiм гарнiтурным, паголеным, дагледжаным... Пакуль што. Хоць гарнiтур маю.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Dec 30

Артыкул Яўгена Валошына, надрукаваны ў "Звяздзе" ад 31 сьнежня

Карэспандэнты "Звязды" Яўген ВАЛОШЫН i Глеб ЛАБАДЗЕНКА атрымалi заданне выбiцца ў беларускiя артысты. За некалькi месяцаў яны з дапамогай прафесiйных музыкаў запiсалi песню ў найлепшай якасцi i знялi клiп на беларускiм тэлебачаннi. Пасля Новага года ўсё гэта пойдзе ў эфiр. Гэты артыкул можа стаць практычным дапаможнiкам для тых, хто таксама марыць зрабiцца артыстам беларускай сцэны.

Дыджэi з нашых радыёстанцый дагэтуль лаяцца: з песнямi некаторых нашых артыстаў толькi па кароўнiках з гастролямi ездзiць. У эфiр FM-станцый такое ставiць сорамна, музыка гучыць, як заезджаная пласцiнка з бабулiнага грамафона. Такое вы, напэўна, чулi шмат ад каго. Хоць мне некаторыя спявачкi вельмi падабаюцца. Напрыклад, Ганна Шаркунова. Асаблiва як апране спаднiцу i напамадзiць вусны. Таму з рознымi дыджэямi я не згодны. Паспрабавалi б самi стварыць мегахiт, каб паненкi на дыскатэках скакалi, не шкадуючы сiлаў.

— Валошын! Трэба ратаваць шоу-бiзнэс! Час iдзе, а новых саладухаў не з'яўляецца! — палымяна вяшчаў карэспандэнт Лабадзенка, пастукваючы далоней па гарачым iтальянскiм пяску. — Я напiшу верш, ты — музыку, i праспяваеш. У цябе голас больш звонкi.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 30

handmade

клюб "Гвозди" (Гікалы,5), сёньня, 30 сьнежня.
збор ад 19.30, пачатак канцэрту 20.00

першае адзьдзяленьне -- інструмэнтальная музыка віртуёзнага гітарыста Андрэя Маркуца і ня меньш віртуёзнага акардэаніста Макса Квяткоўскага

другая частка -- непасрэдна выступ гурта HandmadE

уваход вольны.
усіх дзяўчат саліст гурта Яўген Валошын абяцае цалаваць у шчочку

Тэгі:

Dec 28

стала

Дом па Рэвалюцыйнай 24а ў Мінску працягваюць разбіраць. Разам з унікальнымі сценавымі роспісамі XIX стагоддзя

Гэты артыкул можна разыгрываць па ролях. Адныя словы раздаць чыноўнікам ад архітэктуры, іншыя – заказчыкам перабудовы помнікаў архітэктуры. І вынік будзе нечаканы: усе будуць казаць слушна і празрыста, а помнік архітэктуры будзе зруйнаваны.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Dec 28

16 сьнежня я загадаў загадку (пабачыць можна ТУТ)

паколькі ніхто не адгадаў, даю правільныя адказы:

беларускае слова, якое перакладаецца ТРЫМА расейскімі:
шуфлядка -- "выдвижной ящик стола"

беларускае слова, якое перакладаецца ПЯЦЬЦЮ расейскімі:
мянташка -- "плоский брусок для заточки косы"

Тэгі:

Dec 27

глобус1
"Глобус Беларусі"
праект Андрэя Дыбоўскага
вокладка: Аляксей Кульбіцкі (дызайн), Глеб Лабадзенка (канцэпцыя, тэкст)

cябры! рэклямую вам новую DVD-вэрсыю дыска "Глобус Беларусі". мяркую, што большасьць з вас ведае, пра што ідзе гаворка. хто ня ведае, сайт можна паглядзець ТУТ

калі казаць коратка, "Глобус Беларусі" -- гэта самы поўны ў сьвеце ІЛЮСТРАВАНЫ збор беларускай архітэктуры, створаны адным чалавекам -- Андрэем Дыбоўскім.
дыск -- копія сайту. перавагі дыску:
* яго можна падараваць як падарунак
* каб глядзець "Глобус", ня трэба будзе інтэрнэт (я, напрыклад, заўжды гляджу ў дарозе з ноўтбука)
* фоткі на дыску грузяцца нашмат хутчэй, чым на сайце (практычна імгненна)
* дыск вам могуць выслаць поштаю

ЗАМОВІЦЬ DVD "Глобус Беларусі" можна ў Андрэя Дыбоўскага ТУТ

кошт 29.900 руб., дастаўка па Беларусі 2000 руб. Чытаць далей »

Тэгі: