it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 11

Сэрца славутага святара спынілася на 85-м годзе жыцця


Калі з’явілася паведамленне пра смерць ксяндза Юзафа (Юозаса) Булькі, я адразу зразумеў, што напішацца не некралог.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 10

пераглядаў летнія фоткі -- і падумаў раптам, што ў такім ракурсе Народнага паэта яшчэ ніхто ня фоткаў. вырашыў падзяліцца

Тэгі: ,

Jan 09

Ксёндз Юзас Булька зь вёскі Мосар на Глыбоччыне (які стварыў вось гэтую прыгажосьць ) памёр сёньня ў Менску пасьля паўторнай апэрацыі на сэрца.
Славутаму ксяндзу ішоў 85-ы год, аднак памёр ён ня толькі ад старасьці -- ўвесь 2009 год некалькі ашавуркаў зь ліку маіх "калегаў" мэтанакіравана травілі ксяндза ў сваіх публікацыях.
Я веру, што час і лёс дасьць усяму сваю ацэнку. Што душа ксяндза Булькі, які столькі зрабіў для Беларусі, знойдзе спакой у найлепшым куточку Раю.
Ксёндз Булька ёсьць для мяне адзіным прыкладам таго, як асобна ўзяты чалавек можа стварыць у сёньняшняй Беларусі кавалачак сапраўднага Эдэму.
Яго ніхто не заменіць тут.
Шчыра смуткую і запальваю сьвечку ў сьветлую памяць ксяндза Юзаса Булькі.
Ламлю запаленую сьвечку тым, хто наблізіў ягоную сьмерць.

Пахаваньне Юзаса Булькі адбудзецца 11 студзеня ў Мосары. Пачатак імшы аб 11-й гадзіне.

Тэгі:

Jan 07


Rahis. [нло]

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ

музыка Зьміцер Язьвінскі (на фота), словы Глеб Лабадзенка

Тэгі: ,

Jan 04

+ ДАДАЎСЯ ЎЗОР ПЕРАКЛАДУ
+ ДАДАЎСЯ СЬПІС ПУНКТАЎ, ДЛЯ ЯКІХ ЯШЧЭ ПАТРЭБНЫ ПЕРАКЛАД (увесь час абнаўляецца)

Сябры!

Абвяшчаю ўсеагульную інтэрнэт-акцыю “Перакладзем “Глобус Беларусі” на беларускую мову!”

Вы, пэўна, усе ведаеце сайт “Глобус Беларусі” (www.globus.tut.by) ці аднайменны дыск-праграму. Гэта – самы поўны ў сьвеце ілюстраваны збор беларускай архітэктуры, унікальная электронная энцыкляпэдыя, аналягаў якой ня мае ніводная суседняя краіна. Аўтар "Глобуса Беларусі" Андрэй Дыбоўскі першапачаткова выканаў сайт на расейскай мове (аб чым цяпер вельмі шкадуе) па розных прычынах. Найперш таму, што расейскую ён ведае лепей. Андрэй кажа, што калі б пачынаў працу цяпер (а не 8 гадоў таму), то безумоўна вынайшаў бы спосаб зрабіць усё па-беларуску.

І сёньня Андрэй Дыбоўскі гатовы зрабіць беларускую вэрсыю, аднак адзін чалавек гэтага ня зробіць фізычна – аб’ём каля 500 тысяч знакаў.

Аднак усе разам мы здолеем зрабіць гэта!

Дамапагчы можа кожны, хто мае хаця б крыху часу і жаданьня.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 04

Ты можаш думаць пра сябе што заўгодна. Пра цябе могуць што заўгодна казаць іншыя.

Маё вымярэньне кожнага, і сябе найперш, -- справы, а ня словы.

За 2009 год удалося зрабіць некалькі важных для мяне справаў.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 04

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 03

сябры, нагадваю, што паслухаць песьні і паглядзець кліп гурта Handmade можна ТУТ (націскай!)

Тэгі:

Jan 03

дзякуй усім, хто павіншаваў з Калядамі і НГ -- даслаў мэйлы і смскі, паштоўкі і тэлеграмы. адказваю ўсім тут -- і я вас віншую!

не прыводзячы ўсе, хачу пахваліцца толькі некалькімі паштоўкамі, выкананымі хэндмэйд. ня буду раскрываць аўтараў, каб заставалася інтрыга...
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 02

Rahis. Дзяўчушка

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ
музыка Зьміцер Язьвінскі
словы Глеб Лабадзенка

запіс і зьвядзеньне выкананыя 1 студзеня 2010 года ў хаце з камінам на беразе Лепельскага вадасховішча 😉

са Зьміцерам Язьвінскім (зьлева) ў часе працы над песьняю

Тэгі: