it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 08

піша чытач Аляксандр Кошаль

Вітаю, Глеб! Ёсць просьба. Калі ласка, дай спасылку на сваім блогу http://torrent-hd.tv/ там канал Белсат рэтранслююць у інтэрнэт са спадарожнікавай антэны вельмі стабільна. Я заўсёды ўключаю і гляджу свабодна ў любы час. Нумар канала 403. Дзякуй!

Тэгі:

Mar 07

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1600 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па новым малюнку. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

048-kapac-ryc
нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю (можна і самому забраць на офісе), замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

    • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
    • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
    • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
    • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
    • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
    • на сайце imbryk.by
    • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

(калі недзе няма -- калі ласка, паведамце)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Mar 03

разьвітаньне з Рыгорам Барадуліным адбудзецца ў аўторак, 4 сакавіка ў Чырвоным касьцёле (пл. Незалежнасьці).

З 9.45 да 11.15 - Час разьвітаньня (ціхая малітва);
11.15 - Разьвітальная паніхіда ў грэка-каталіцкім абрадзе;
12.00 - Памінальная сьв. Імша ў рыма-каталіцкім абрадзе;
13.00 - Разьвітальныя словы сяброў.

Пасьля -- ад'езд на могілкі ў Вушачы

Mar 03

"Я хачу сказаць шчыры дзякуй усім тым, хто ўзгадаў, што ў мяне дзень нараджэння, хто пажадаў мне добрага настрою. І ў сваю чаргу я ім жадаю і настрою, і поспехаў. Хай будзе больш людзей, якія паспачуваюць, якія не злыя, а ласкавыя. Хай будзе ўсё добра".

Запісаў Сяргей Шапран 24 лютага 2014 года, у Дзень народзінаў Рыгора Барадуліна. У гэтым аўдыё дзядзька Рыгор дзякуе ўсім, хто яго павіншаваў.

Тэгі:

Mar 01

rb1

1 сакавіка 2014, 20:30

 

Тэгі:

Mar 01

b1

“Культура паляпшае жыццё” – для кампаніі “Будзьма!” гэтая аксіёма відавочная. Але як менавіта культура можа дапамагчы кожнаму беларусу і грамадству ў цэлым? Ці здольная культура дапамагчы знайсці сябе, самарэалізавацца, пабудаваць зручную прастору і добрыя працоўныя і сямейныя адносіны? І чым менавіта ёсць “культура” ў нашым грамадстве? Абмеркаваць гэтыя пытанні і прарасціць “зерне” новага бачання культуры заклікае кампанія “Будзьма беларусамі!” на сакавіцкіх афлайнавых ток-шоу.

Кожны аўторак цягам сакавіка ў крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” а 19.00 мы збіраем экспертаў, даследчыкаў, знакамітых асобаў і ўсіх тых, хто мае што сказаць пра беларускую культуру.

Запрашаем усіх неабыякавых і цікаўных да ўдзелу ў дыскусіях.

У праграме:

4.03: “КУЛЬТУРА ПАШЫРАЦЬ МЕЖЫ. Пачынаем з музеяў”

Мы супольна абмяркуем “старыя” і вызначым новыя, сацыяльна арыентаваныя функцыі музея. Будзем вучыцца мысліць шырока і міждысцыплінарна, адным словам – прымаць выклік дня сённяшняга. Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 28

Міхась Скобла, Радыё Свабода

У адным зь менскіх выдавецтваў неўзабаве выйдзе ў сьвет аповесьць Васіля Быкава «Мёртвым не баліць» без цэнзурных скаротаў. Што выкасоўвала з тэкстаў пісьменьніка савецкая цэнзура? Як ставіўся да Быкава першы сакратар ЦК КПБ Пятро Машэраў? Чаму і сёньня дасьледчыкі ня маюць доступу да архіву Галоўліту? Пра ўнікальнае выданьне мы гутарым зь літаратуразнаўцам Сяргеем Шапранам.

Сяргей Шапран

Сяргей Шапран

 — Сяргей, у мэмуарнай «Доўгай дарозе дадому» Быкаў расказаў, як яшчэ за савецкім часам да яго зьвярнуліся прадстаўнікі гішпанскага выдавецтва з прапановай выдаць Збор твораў, дзе зьмясьціць усё ім напісанае, у тым ліку і забароненае ў СССР. Пісьменьнік адправіў у Мадрыд па ўказаным адрасе рукапісы, якія бясьсьледна прапалі. У тым ліку і «Мёртвым не баліць». Аднак цяпер высьвятляецца, што першы варыянт адной з самых знакамітых аповесьцяў Быкава ўсё ж захаваўся?
— Так, захаваўся. Быкаўскі экзэмпляр аповесьці зьберагаецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва. Гэта менавіта той экзэмпляр, па якім і была ажыцьцёўлена ў 1965 годзе першая публікацыя аповесьці ў часопісе «Маладосьць». І хоць гэты машынапіс крэсьлены-перакрэсьлены рэдактарамі, аднак першапачатковы быкаўскі тэкст лёгка прачытваецца, таму і ўзнавіць яго было нескладана. Дадам таксама, што захаваўся ня толькі гэты машынапіс — некалькі гадоў таму сыны Васіля Ўладзімеравіча Сяргей і Васіль перадалі мне для дасьледаваньня стосы машынапісаў і рукапісаў свайго бацькі. Дык сярод іншага там была і папка, на якой рукой Быкава пазначана: «Ноч пасьля сьвята, год 1965». Гэта адна з раньніх назваў аповесьці, адмовіцца ад якой Быкаву параіў рэдактар «Маладосьці» Пімен Панчанка. І Васіль Уладзімеравіч пагадзіўся, бо, як заўважыў ён сам у лісьце да Панчанкі, «назва сапраўды трохі з падтэкстам, я гэтага не разумеў раней».
Тэгі:

Feb 28

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1600 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па новым малюнку. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

047-smahnuc

нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю (можна і самому забраць на офісе), замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

    • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
    • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
    • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
    • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
    • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
    • на сайце imbryk.by
    • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

(калі недзе няма -- калі ласка, паведамце)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Feb 27

Ксенія Ельяшэвіч, TUT.BY

Гэты твор Васіля Быкава першы раз з'явіўся ў друку ў 1965 годзе. Некалькі разоў аповесць "рэзалі" савецкія цэнзары, разам з гэтым высокія чыноўнікі з ЦК КПCС і КДБ пачалі кампанію шальмавання аўтара ды яго твора. Прычынай да гэтага стала "отображение событий Великой Отечественной войны с неверных идейных позиций". Амаль 20 год твор быў забаронены для друку. Потым Быкаў неаднойчы шкадаваў аб тым, што стала з яго аповесцю – і быў упэўнены, што не засталося ніводнага першага, аўтарскага экзэмпляра. Але сучаснікам давялося знайсці той самы ўнікальны чарнавік.Ужо вясной непадцэнзурную аповесць "Мёртвым не баліць" можна будзе знайсці ў беларускіх кнігарнях. Пра тое, як з твора знікалі імёны Сталіна і Берыі, узгадкі сумна вядомага загада № 227 Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, а таксама па чыім рашэнні аповесць пачалі ганьбіць у галоўных савецкіх СМІ, расказаў парталу TUT.BY Сяргей Шапран, даследчык творчасці Быкава і ўкладальнік новай кнігі.

Вось так будзе выглядаць вокладка новай кнігі. Пры яе афармленні выкарыстоўваўся малюнак з нататнікаў самога Быкава. Унутры чытачоў чакае адмысловая вёрстка: выкрэсленыя раней цэнзурай элементы будуць адзначаныя шэрым колерам і значком з нажнічкамі. Кніга ўключае ў сябе саму аповесць, а таксама грунтоўны каментар да твора.

Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 27
«Мёртвым не баліць» Быкава выходзіць без цэнзурных правак

 

Мікіта Капкоў, Наша Ніва

 Васіль Быкаў меў шмат праблем з савецкай цэнзурай. Але з аповесцю «Мёртвым не баліць» звязаны асаблівыя цяжкасці. Апублікаваная ў 1966 г. спачатку ў беларускай перыёдыцы, а потым у перакладзе на расейскую мову ў часопісе «Новый мир», яна выклікала траўлю пісьменніка.

Ледзь не на наступны дзень пасля публікацыі аповесці невядомыя разбілі шыбы ў яго гарадзенскай кватэры. Жонку закідвалі памідорамі. А «Праўда» надрукавала выкрывальніцкі артыкул.

Доўгі час публікацыя аповесці была забароненая. Яе рэабілітацыя адбылася толькі ў 1982 годзе,

калі Міхась Дубянецкі, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура», змог уключыць «Мёртвым не баліць» у чатырохтомны збор твораў Быкава.

Чытаць далей »

Тэгі: