it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 29

20141009222634
піша чытач Андрэй Лапіцкі:

Набыў сёння трыммер для барады Vitek і быў прыемна здзіўлены тым, что прысутнічае беларускі пераклад інструкцыі па эксплуатацыі, там 5 старонак. Не проста кароткая рэкламная шыльдачка для павелічэння прадаж у "патрыятычна-змагарскім" асяродзі, а паўнавартасная інструкцыя!

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !

Белы спіс беларускай мовы (больш за 330 тавараў і паслуг) глядзіце ТУТ
для тавараў пазначайце назву брэнда і краіну-вытворца, для месцаў і ўстановаў -- населены пункт і адрас (прынамсі, вуліцу)
цяперашні "БЕЛЫ СЬПІС беларускай мовы" (больш за 300 пунктаў) можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 29

fota1
даслала чытачка Святлана Жыўнач

Добры дзень, Глеб!
Магчыма, гэтыя фотаздымкi, звязаныя з нашай роднай мовай i яе выкарыстаннем, Вас зацiкавяць. На першым фота - крама, што прадавала "абоi" (зараз на месцы яе iншая крама), а на другiм - прысмакi (каб людзям было лепш зразумела).
Усяго добрага.
Света.

fota2

Тэгі:

Nov 29

даслана на пошту

Vitaju Vas šanoŭny Hlebie,

Prapanuju dadać da Biełaha śpisu biełaruskaj movy novy sajt http://viera.by/.
Taksama chacieŭ by spytać, moža Vy viedajecie da kaho źviarnućća, kab zrabić karekturu hetaha sajtu.
Z pavahaju,
Viktar Jaržemkoŭski
Тэгі:

Nov 29

vita

даслала чытачка Ірына Згрундо

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !

Белы спіс беларускай мовы (больш за 330 тавараў і паслуг) глядзіце ТУТ
для тавараў пазначайце назву брэнда і краіну-вытворца, для месцаў і ўстановаў -- населены пункт і адрас (прынамсі, вуліцу)
цяперашні "БЕЛЫ СЬПІС беларускай мовы" (больш за 300 пунктаў) можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Nov 29

tras

даслаў Анатоль Сцебурака

Магілёў, 16.11.2014, каля пл. Арджанікідзэ

Тэгі:

Nov 29

піша чытач Зьміцер Грышкевіч:

Не навіна, але прыемны дадатак да белага сьпісу беларускай мовы. Шукаў сабе нядаўна мікрахвалёўку і выпадкова знайшоў старонку з інструкцыямі па беларуску на Sharp: http://www.sharp-cee.com/cps/rde/xchg/scee/hs.xsl/-/html/product_details.htm?product=R642WE&cat=200
Што цікава расейcкай няма (прынамсі ў вэрсіі для цэнтральнай і ўсходняй Эўропы).

 

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !

Белы спіс беларускай мовы (больш за 330 тавараў і паслуг) глядзіце ТУТ
для тавараў пазначайце назву брэнда і краіну-вытворца, для месцаў і ўстановаў -- населены пункт і адрас (прынамсі, вуліцу)
цяперашні "БЕЛЫ СЬПІС беларускай мовы" (больш за 300 пунктаў) можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Nov 29

IMG_4978
піша чытачка Ганна Цубер

Браслаўскі музей. З шыльдавым ўжываннем беларускай мовы там ўсё ў парадку - ніякіх памылак не заўважана. Супрацоўнікі, праўда расейскамоўныя, але вельмі кантактныя (дарэчы, як ва ўсіх краязнаўчых музеях у маленькіх гарадках). Можна сказаць, што нічога такога тут няма, што менавіта ў музеі, ужыванне беларускай мовы - гэта норма. Але...

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !

Белы спіс беларускай мовы (больш за 330 тавараў і паслуг) глядзіце ТУТ
для тавараў пазначайце назву брэнда і краіну-вытворца, для месцаў і ўстановаў -- населены пункт і адрас (прынамсі, вуліцу)
цяперашні "БЕЛЫ СЬПІС беларускай мовы" (больш за 300 пунктаў) можна паглядзець ТУТ

Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 29

ТЭКСТ І ФОТА ДАСЛАЛА ЧЫТАЧКА ГАННА ЦУБЕР, студэнтка курсаў Мова Нанова

Гэтыя здымкі былі зроблены ўлетку 2013 года ў музеі "Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў". Здавалася б: палац, Сапегі... Гэта ж нашае, нацыянальнае, гісторыя, гонар, у рэшце рэшт! Дзе, як ня тут павінна ўжывацца родная мова? Але... Большасьць шыльдаў напісана па-расейску (выбачайце, на той момант я яшчэ не цікавілася моўным пытаннем, і не збірала такія "ляпы" мэтанакіравана, таму ў кадрах толькі некаторыя. ...я і па-беларуску тады не размаўляла...).

Абсурд пачаўся, калі мы пачалі разглядаць экспанаты. Зразумела, што надпісы павінны быць напісаны па-беларуску і па-расейску. Напрыклад, "Пудзіла дзіка - Чучело дикого кабана" (зараз ужо сумняваюся, ці правільна тут ужыта слова "пудзіла"). І тут нашая кампанія трапіла да стэнду са зброяй. На шыльдачцы чорным па беламу "Сабля - Сабля". Ня веру, падыходжу да наступнай - "Сабля з ножнамі (пра похвы, мабыць, ня ведаюць) - Сабля с ножнамі". Падыходжу да супрацоўніцы, пры гэтым пераходжу на беларускую мову: "Прабачце, а чаму ў Вас экспанаты з памылкамі падпісаны?" - "С какими такими памылЬками?" - "У Вас у беларускім варыянце напісана "Сабля"." - "И что?" - "Гэта памылка". - "Правда? (шчырае здзіўленне). А как правильно?" - "Шабля." - "Как?" - "Шабля. Як у песні: "Шаблі літы, злотам біты, ў яшчар скуру апавіты..." Супрацоўніца не можа пераварыць інфармацыю, я бачу, што яна мяне нават не зусім разумее. Потым з напругай выціскае: "Ну... Я скажу там..."

Ізноў мы ў Ружаны не траплялі, і я ня ведаю, ці сказала гэтая супрацоўніца тое што трэба, таму каму трэба. Можа што і змянілася.

Вось такая музейная гісторыя.

IMG_9293

Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 28

malako01

даслалі Юліян Місюкевіч і Наталля Тур

Вытворца: Юнімілк-Пружаны

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !

Белы спіс беларускай мовы (больш за 330 тавараў і паслуг) глядзіце ТУТ
для тавараў пазначайце назву брэнда і краіну-вытворца, для месцаў і ўстановаў -- населены пункт і адрас (прынамсі, вуліцу)
цяперашні "БЕЛЫ СЬПІС беларускай мовы" (больш за 300 пунктаў) можна паглядзець ТУТ

Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 28

Ці жадаеце мець у кніжным выглядзе працяг "дзіцячай заМовы"?

View Results

Loading ... Loading ...

сумесны праект Budzma.by і Labadzenka.by

0119-uzor
Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1700 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па два новыя малюнкі. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі: