it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 22

Тэгі:

Jan 22

Мінюст вынес папярэджаньне Беларускай асацыяцыі журналістаў. Часткова -- за тое, што на бажаўскім пасьведчаньні напісана "ПРЭСА".

У сувязі з гэтым прапаную:

1. напісаць на бажаўскім пасьведчаньні "НЯПРЭСА" -- каб супакоіліся.

2. забараніць сябрам Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі называць сябе "хрысьціянамі" і "хадэкамі"

3. забараніць чальцам "Маладога Фронту" называць сябе "эмэфаўцамі"

4. забараніць членам БРСМ называць сябе "моладзьдзю"

5. забараніць Мінюсту называць сябе "міністэрствам"

працягніце вар'яцтва самі...

Jan 21

у дзяцінстве мы называлі гэта калючкі. як гэта называецца насамрэч -- я ня ведаю і па сёньня.

нарвеш калючак, навешаеш сабе, як патронаў, на жывот -- і гуляеш з хлопцамі ў вайнушку, адрываючы калючкі ад свае кофты і папускаючы ў чужую.

а яшчэ калючкамі заляцаліся да дзяўчат -- кшталту дзёрганьня за касічкі. кідае ў цябе хлапец калючкі -- значыцца, любіць.

а яны, аказваецца, яшчэ і прыгожыя, калі іх фоткаць.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 21

дзякуй!

----------
падрабязьней пра выданьне і магчымасьць ахвяраваць ТУТ

Тэгі:

Jan 21

я люблю лета, бо летам цёпла. бо летам колеры і адценьні розныя. бо летам можна доўга поўзаць з фоцікам па завугольлях і навакольлях -- і ня зьмерзнуць. са словам "лета" ў мяне чамусьці атаясамляецца жоўты колер, бо -- сонца. а здымкі выходзяць -- зялёныя! і ўсялякія такія кветачкі-шышачкі цікава фоткаць, а пасьля разглядаць. і магчыма сюжэт будзе банальны -- ну падумаеш, кветка.

а колеры добрыя.

усе здымкі зробленыя ў Крэве

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 20

з пэўных крыніц я маю пэўныя зьвесткі, што ад заўтра ў нас падаражэе бэнзын. кажуць, што нашмат -- ажно да 20%.

што ж, запраўлю поўны бак -- лішнім ня будзе. не падаражэе -- выязьдзіцца. падаражэе -- прыемна будзе.

майце на ўвазе.

Jan 20

Тэгі:

Jan 20

такі вось мілы зварот пабачыў на трасе Менск-Віцебск. далей -- фотка ў экстэр'еры 😉

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 20

Аляксандр Д. зь Менску ахвяраваў 200 тысяч

Віталь С. зь Менску ахвяраваў 100$

дзякуй!
------
падрабязьней пра выданьне і магчымасьць ахвяраваць ТУТ

Тэгі:

Jan 19

[ранішні верш для самай чароўнай
у сьвеце дзяўчыны
]
Чытаць далей »

Тэгі: