it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 28

круціцца ўсё –
словы ды гукі
круціцца месяц
горы ды травы
круцімся мы.
цёплыя рукі
круцяцца -
ад ромнаў да лібавы
круцяцца грэкі
круцяцца хмары
сонейка -
і тое
круціцца
занураюся
ў твае мары:
хто патануў –
ужо не атруціцца

Тэгі:

Jan 28

вёска Чарэя, што пад Чашнікамі на Віцебшчыне

Тэгі:

Jan 27

вёска Засульле, што пад Стоўпцамі

Тэгі: ,

Jan 27

Тэгі:

Jan 27

падыміце рукі, каму падабаецца ўсё гэта мінусдваццаць. я таксама люблю зіму, бо прыгожа. але ж ха-а-алодна!

давайце чакаць вясну. бо яна прыходзіць не таму, што так трэба, а таму, што мы верым у яе і чакаем яе моцна-моцна.

Тэгі:

Jan 27

ахвяравалі на ўнікальнае выданьне "Ладзьдзі Роспачы" адпаведна 100$ і 300 тысяч.
дзякуй!

----------
далучайцеся!
падрабязьней пра выданьне і магчымасьць ахвяраваць ТУТ

Тэгі:

Jan 27

Паводле супрацьпажарных нормаў людзей прымушаюць усіх усталяваць аднолькавыя жалезныя дзверы. А свае, часам нятанныя, -- хоць на сметнік…


Зараз чыноўнікі замагаюцца з жыхарамі правай вежы

Уявіце сітуацыю. Вы паставілі сабе добрыя, прыгожыя жалезныя дзверы – за 500 ці нават за 1000 даляраў. А тут пачынаецца капрамонт – і вам кажуць: вашыя дзверы на сметнік, будзем усім ставіць аднолькавыя, супрацьпажарныя. З адным замком і без вочка. Неверагодна? Аднак гэта – рэальная гісторыя.

…Гэты дом у Мінску ведаюце вы ўсе – і жыхары сталіцы, і хто бываў тут хоць раз. “Брама гораду” – дзве вежы насупраць чыгуначнага вакзалу. Наша – правая, з гербам.

надрукавана ў "Звяздзе" ад 27 студзеня
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 26

“Мінск-Арэна” адчыніла свае дзверы для звычайных аматараў катання адразу пасля навагодніх святаў. Прызнацца шчыра, на каньках я катацца не ўмею, але люблю. Бо нават калі грохнешся попай аб лёд – станоўчых эмоцыяў маса. А што яшчэ трэба ад адпачынку?..

надрукавана ў "Звяздзе" ад 26 студзеня
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 26

Пенсіянер Уладзімір ВАШКЕВІЧ за два дні падняў на вушы ўвесь горад

Калі ў лебедзяў з вуліцы Маякоўскага ёсць свой лебядзіны бог, я ведаю, як яго завуць – Уладзімір Іванавіч Вашкевіч.

-- Бачыце вось гэтыя дрэвы каля ракі? – паказвае мне Уладзімір Іванавіч па дарозе да рэчкі. – Тут стаяла наша сядзіба, тут я гадаваўся. Вось гэтыя яблынькі, што і цяпер растуць – гэта наш сад…

За лебедзямі Уладзімір Вашкевіч назірае апошнія гадоў дваццаць. Кажа, што пару разоў бывала, што заставаліся некалькі параў зімаваць, але так – каб цэлы вывадак – упершыню!

-- Яны проста ўсе маладзенькія, -- кажа Вашкевіч. – Шэранькія, а некаторыя ўвогуле яшчэ – пух відаць!.. Яны проста не здолелі паляцець. Аднак лебядзіная вернасць – гэта не выдумка! Дарослыя, хоць і маглі адляцець у вырай, аднак маладняк не пакінулі…

надрукавана ў
"Звяздзе" ад 26 студзеня

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 26

ахвяраваў на ўнікальнае выданьне "Ладзьдзі Роспачы" 50 тысяч.
дзякуй!

----------
далучайцеся!
падрабязьней пра выданьне і магчымасьць ахвяраваць ТУТ

Тэгі: