it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 09

Гэты чалавек -- партатыўнае Ўпраўленьне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, які апякуецца нашай спадчынай значна актыўней і эмацыйней, чым сапраўднае аднайменнае Ўпраўленьне пры Міністэрстве культуры.

Пра што крычыць на кожным куце Антон Астаповіч -- я ведаю.
Што рэальна абараніла ад зьнішчэньня Ўпраўленьне пры Міністэрстве -- ня ведаю.
Што грохнута з маўклівае згоды Ўпраўленьня -- ведаю.
За што не панесьлі адказнасьці вінаватыя -- таксама ведаю.
Хто і каму башляе за "мірнае" вырашэньне пытаньняў -- здагадваюся.

Шкада толькі, што Антон Астаповіч улады ніякай ня мае, а прыслухоўвацца да грамадзкасьці ў нас не прынята. А найбольш шкада, што такія сумленныя людзі, якім сапраўды баліць за нашую спадчыну, ніколі не будуць дапушчаныя туды, гдзе ўсе друзья і дзеньгі дзелают многае.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 08

Няўжо Мiнiстэрства культуры i цяпер не звернецца ў пракуратуру?

Гэтую тэму "Звязда" адсочвае ад пачатку лiстапада. Пачалося з таго, што прадпрыемства "Мiнская спадчына" ледзьве не зруйнавала помнiк архiтэктуры — дом ХIХ стагоддзя па вулiцы Рэвалюцыйная, 24а ў Мiнску, не маючы на гэта адпаведнага дазволу. Працы прыпынiлi, "Мiнская спадчына" атрымала ўрэшце дазвол, у якiм чорным па белым было прапiсана "весцi разборку ручным спосабам". Па-першае, каб выявiць схаваныя архiтэктурна-планiровачныя асаблiвасцi будынка. Па-другое, каб выкарыстаць старадаўнюю цэглу пры аднаўленнi аб'екта. У пачатку снежня частку будынка знiшчылi экскаватарам. На месцы сабралася камiсiя, уключна з прадстаўнiкамi Мiнiстэрства культуры. Аднак па вынiках разбору Упраўленне па ахове гiсторыка культурнай спадчыны не прыняло нiякiх рэзкiх мераў — нiхто не быў пакараны.

Як вынiк — "Мiнская спадчына" завяршыла сваю чорную справу — у суботу (!) увечары (!!), калi ўжо было цёмна (!!!) будынак цалкам знiшчылi экскаватарам.

надрукавана ў "Звяздзе" ад 9 лютага
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 08

а яшчэ кажуць, што беларусы -- талерантная і памяркоўная нацыя... гэта толькі пакуль беларусу ўсё падабаецца!..

а калі не падабаецца -- беларус уважліва прачытае абвестку, сьвецячы экранам старой нокіі, знойдзе ў торбе асадку, пахукае на яе, каб пісала на марозе -- і дасьць годны, упэўнены адказ!

садраў вось сёньня на пад'езьдзе, каб дзеці ня бачылі...

палучыла, адміністрацыя?..

Тэгі:

Feb 08

як сапраўдныя беларусы, мы з Валошыным праводзім адпачынак актыўна і па-спарціўнаму. вось у нядзелю наведалі спачатку "сілічы" гаўно аказалася, пасьля паехалі ў "лагойск" катацца на звар'яцелых ватрушках лыжах і сноўбордах. атрымалі масу эмоцыяў і задавальненьня!
Чытаць далей »

Feb 08

гэты факт, безумоўна, вядомы дасьледчыкам. а для мяне -- стаў маленькім адкрыцьцём і шчырасьцю.

на здымку -- інтэр'ер закрысьця дамавой капліцы Нясьвіскага замку, 1897 год. бачыце карціну справа -- жанчына з крыжом у руках?

дык вось, аказалася, што гэта...
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 08

тры падказкі:

1. гэта ня я
2. гэты чалавек жыў у канцы ХІХ -- першай палове ХХ ст.
2. я і сам ніколі б не здагадаўся

Тэгі:

Feb 07

Іван Шульга -- мой калега, які працуе апэратарам на тэлеканале "БЕЛСАТ". Ён асуджаны на 10 сутак за тое, што апынуўся сапраўдым грамадзянінам, журналістам і мужыком.

Ён выходзіў з офіса "БЕЛСАТУ" ў Менску, пабачыў, што туды накіроўваюцца мянты і пасьпеў папярэдзіць калегаў праз дамафон, каб не адчынялі бандытам у форме (зрэшты, нават бяз формы), якія ня мелі аніякага права ламіцца ў чужую кватэру, ня мелі ордэру ці пастановы.

Марыянетачны суд даў Ваню 10 сутак за тое, што ён нібыта зламаў аднаму з тых мянтоў-бандытаў нагу. Паглядзіце на Ваню. Улічваючы, што мянтоў было шмат -- ён стаў бы ён біцца зь імі, ламіць нагу? Ці здольны гэты хлопец зламіць некаму нагу?..

Зараз ідзе стыхійная акцыя па падтрымцы Івана Шульгі. Дашліце паштоўку, пару добрых словаў --  Івану будзе прыемна.

Ивану Шульге,
спецприемник-распределитель
1-й перулок Окрестино, 36
г. Минск, 220089
Беларусь


артыкул удзельніцы падзеяў Яніны Мельнікавай можна пачытаць ТУТ

Тэгі:

Feb 05

сябры! сёньня прыкладна ад 22 гадзіны -- і прыкладна да заўтрашняй раніцы Блог ня будзе дасяжны ў сувязі зь пераходам на новы хостынг, бо стары гаўно аказаўся страшэнна глючыць, і сайт пэрыядычна ня грузіцца.

выбачаюся за часовыя нязручнасьці!

Feb 05

Alternate Names or Name Variants for Republic of Belarus

Чытаць далей »

Name Language Language Code
ܒܠܪܘܣ Aramaic arc
ܪܘܣܝܐ ܚܘܪܐ Aramaic arc
베라루스 Korean ko
벨라루스 Korean ko
ベラルーシ Japanese ja
বেলারুশ Bengali bn
பெலாரஸ் Tamil ta
ബെലറൂസ് Malayalam ml
เบลารุส Thai th
பெலாரூஸ் Tamil ta
ເບນລາຮັສ Lao lo
বেলোরুশিয়া Bengali bn
བེ་ལུ་རུ་སུ། Tibetan bo
ประเทศเบลารุส Thai th
An Bhealarúis Irish ga
Baltarusija Lithuanian lt
Baltkrievija Latvian lv
Belarrusia Aragonese an
Belarus English, Old (ca.450-1100) ang
Тэгі:

Feb 05

Знайшоў у нэце добрую мульку для падыманьня настрою -- на некаторых пунктах усьміхнуўся. Чаго і вам жадаю ))

-------------------------------------------------------

Как пpивлечь к себе внимание окpyжающих и пpослыть экстpавагантным.


1 Пpипаpкyйте машинy на оживленной автостpаде, выставьте в окно фен для волос
навстpечy движению машин. Любyйтесь как они pезко замедляют скоpость.

2 Позвоните кyда-нибyдь, где вас хорошо знают и не меняя голоса спpосите самого себя

3 Если вас кто-то пpосит что-то сделать, спpосите: "Вам с кетчyпом?"

4 Изобpажайте бешеный стpах пеpед степлеpами

5 Отпpавляя почтовый денежный пеpевод, в гpафе для сообщений напишите:
"За сексyальные yслyги"
Чытаць далей »

Тэгі: