it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 11

Не чакаючы нейкіх дзеяняў, я сам зазваніў у Генпракуратуру. У канцылярыі адказалі, што ніякай заявы ад Жыха ці "Мінскай спадчыны" не паступала. Паўгадзіны мы размаўлялі з пракурорам, які менавіта займаецца пытаннямі помнікаў архітэктуры. Мне паведамілі, што чыталі мой артыкул -- і самі накіравалі запыт у Міністэрства культуры з просьбай даць адпаведныя матэрыялы. Таксама мяне папрасілі даць усе матэрыялы, што ёсьць у мяне на руках -- уключна зь відэа і фотафіксацыяй моманту руйнаваньня будынка, усімі дакумэнтамі, якія пацьвяржаюць незаконнасьць дзеяньняў "Мінскай спадчыны". Што і будзе зроблена.

Таксама ў Генпракуратуры мне паведамілі, што 17 лютага па пытаньню Рэвалюцыйнай 24а зьбярэцца Рэспубліканская навукова-мэтадычная Рада. Ад зьвестак, якія па выніках Рады паступяць у пракуратуру, будзе залежаць далейшае разьвіцьцё падзеяў. Зрэшты, тут мы і пабачым, ці будзе Міністэрства выгароджваць "Мінскую спадчыну" -- і адразу стане зразумела, хто ў чым зацікаўлены.

У сваім матэрыяле, які выклікаў такую ярасьць спадара Жыха, я кожнае слова магу пацьвердзіць дакумэнтальна. Так што мы яшчэ паваюем.

Feb 10

“Пастар­нак — сьмецьце, ён не заслугоўвае ні званьня савецкага пісьменьніка, ні званьня грамадзяніна, а наша літаратура пойдзе далей пад кіраўніцтвам нашай Камуністычнай партыі”

Пятрусь Броўка, 1958 год, на паседжаньні Саюзу пісьменьнікаў БССР з нагоды асуджэньня Пастарнака за атрыманьне Нобелеўскай прэміі.

Як казалі ў нас ў двары, калі я быў малы, "хто как абзываецца, тот так і называецца"...

Feb 10

прыемная вестка: фільм Андрэя Кудзіненкі, забаронены да паказу яшчэ ў 2004 годзе, дазволілі. першы "чэсны" паказ -- 15 лютага ў "Піянеры".
ня буду пераказваць сюжэт.

хто бачыў, пойдзе яшчэ раз, хто ня бачыў -- адкрыйце для сябе гэты фільм, іншую праўду пра вайну і партызанаў.
падрабязнасьці ТУТ

PS хто жыве ня ў Менску, магу бясплатна даслаць фільм на дыску. лістуйце labadzenka@gmail.com

Тэгі:

Feb 10

Пра гэта паведаміў сам галоўны інжынер "Менскай спадчыны" Міхаіл Жых у размове з журналістамі. Ніякіх пацьвержаньняў пакуль няма. Адбылося гэта пасьля артыкула пра руйнаваньне экскаватарам будынка ХІХ стагодзьдзя па вуліцы Рэвалюцыйнай 24а ў Менску (тэкст артыкула гл.ТУТ )

маё сьнежаньскае інтэрвію зь Міхаілам Жыхам можна пачытаць
ТУТ
камэнтар Антона Астаповіча можна пабачыць
ТУТ

матэрыял з Еўрарадыё

“Мінская спадчына” паскардзілася ў пракуратуру на “Звязду” і Астаповіча

18:13 10.02.10 Віталь Ругайн

Прадпрыемства “Мінская спадчына” падало заяву ў пракуратуру на газету “Звязда” і Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, якое ўзначальвае Антон Астаповіч. Нагодай стаў матэрыял у дзяржаўнай газеце пра знос старога будынку на вуліцы Рэвалюцыйнай, паведаміў Еўрарадыё галоўны інжынер “Мінскай спадчыны” Міхаіл Жых.

Міхаіл Жых: “Уся інфармацыя, якая была размешчана ў газеце "Звязда", гэта поўная выдумка. Сёння я зрабіў афіцыйную заяву ў пракуратуру за паклёп на прадпрыемства і Міністэрства культуры. На газету і канкрэтных аўтараў. Сёння сустракаліся ў генеральнай пракуратуры. Пойдзе даручэнне ў раённую пракуратуру па месцы размяшчэння гэтых юрыдычных асобаў — Таварыства аховы помнікаў, якое давала інфармацыю, і газеты "Звязда".

Карэспандэнт газеты “Звязда”, аўтар матэрыяла, які не спадабаўся "Мінскай спадчыне", Глеб Лабадзенка распавёў Еўрарадыё, што ні газета, ні Таварыства аховы пакуль нічога афіцыйна не атрымоўвалі.

Глеб Лабадзенка: “У пачатку снежня, калі экскаватарам зруйнавалі палову будынка, я рабіў інтэрв'ю з Міхаілам Жыхам, і ён сказаў, што пра гэта не ведаў і будаўнікі самі падагналі экскаватар і знеслі паў-будынка. У дакументах, якія ёсць у мяне на руках, засведчана, што ўсе суб'екты — “Мінская спадчына” як заказчык, навуковы кіраўнік аб'екта — нясуць адказнасць за ўсё, што адбываецца з гэтым аб'ектам. У дадзенай сітуацыі я не ведаю, як будзе выкручана, хто канкрэтна аддаў загад. Можа быць, высветліцца, што экскаватаршчык асабіста вырашыў зруйнаваць будынак. Але я хачу сказаць, што ўсе словы, прыведзеныя ў артыкуле, пацверджаныя дакументальна. Таму я зараз схільны лічыць гэту заяву, магчыма, блефам”.

Тэгі:

Feb 10

28 кастрычніка 1958 году -- дзень наданьня Нобелеўскай прэміі. зьлева -- Алена Цэзараўна і Карней Іванавіч Чукоўскія, справа -- Зінаіда Мікалаеўна Пастарнак.

найцікавейшы артыкул Аляксандра Лукашука пра сорак шосты Дзень Народзінаў Пастарнака ў Менску можна прачытаць ТУТ

Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 10

Любая, твой характар іньшым быць ня жадае,
Бачыць мілосьць хацела іншую, не такую.
Застанься ў кубку прычасьця,
сьціплая і сьляпая,
як Бог існуе.

Шмат я сьпяваў, ды плакаў я па табе найболей,
трызьніў паўсюль табою, парабалаю мілосьці.
Застанься, застанься ў мозгу,
ў міфу страшнага болю
сэрца майго і мосьці.

Вера – той горан, дзе я ўпарта паліў прычыны
зземленага жалеза не аднае жанчыны,
Скуць цябе на кавадле на паганскім хацеў я.
Застанься ў туманнасьці вечнай
там, дзе нябыту цені
зьнікнуць, як аблачыны.

Як ты не захацела быць неспазнанай плазмай
мэтафізічнага палу, шалу мілосьці, зрэшты,
дазволь мне біць бізуном сябе, блазну,
я гэтага варты, як грэшнік.

Сэсар Вальеха
пераклад Рыгора Барадуліна

Тэгі:

Feb 10

Фэст "Купалаўскія вакацыі" - абсалютна вольны і адкрыты конкурс аўтарскай песьні ды паэзіі, удзел у якім можа абраць любы, у каго ёсьць жаданьне ды натхненьне:-)
Фэст праводзіцца на базе Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і яго філіяла "Акопы".
Чытаць далей »
Тэгі:

Feb 09

усчынілі вэрхал, што не дастаць квіткі на "Аватар" у "Кіяве" на 3D. я пайшоў і спакойна набыў. што праўда, амаль апошнія. калі набываў (увечары ў аўторак) было яшчэ пару квіткоў на 24, 25 лютага, 1, 2, 3 сакавіка -- усе на сеансы 13.00.

калі што, тэлефон касы -- 233 32 70, працуе да 21 гадзіны. адрас -- Кахоўская, 31.

Feb 09

у суботу, 13 лютага на кніжнай выставе, што адбудзецца на Белэскпа (Купалы, 27) а 12-й гадзіне абдудзецца прэзэнтацыя кнігі Рыгора Барадуліна "Перакуленае/Опрокинутое" на дзьвюх мовах (больш за 500 старонак).

укладальнік-- Сяргей Шапран

прадмова -- Уладзімер Някляеў

калі зоркі стануць правільным чынам, на прэзэнтацыі будзе сам Рыгор Барадулін

Тэгі: ,

Feb 09

хто б што ні казаў добрага пра Машэрава, гэтаму чалавеку нельга забыць і прабачыць як мінімум дзьве рэчы -- злачынную меліярацыю Палесься і зьнішчэньне Нямігі.

паглядзіце на гэты здымак -- сымбалічна, што ён зроблены ў год 900-годзьдзя Менску. яшчэ крыху -- і пад кіраўніцтвам слаўнага Пятра Міронавіча Няміга будзе зьнішчаная. і Менск, на радасьць камуністычным ашавуркам, стане ўзорна-савецкім горадам...

а яшчэ на гэтым здымку ён нагадвае Вільню, Ўроцлаў, Прагу. што казаць -- Гародню, якую Бог у многім захінуў ад савецкіх барбараў.

ня слухайце, што Менск зьнішчылі выключна фашысты. паглядзіце на паваеныя фоткі. свае фашысты заўжды страшнейшыя.
Чытаць далей »

Тэгі: