it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 14

здараецца, я думаю пра несправядлівасьць і нелягічнасьць нашага жыцьця. і шукаю для сябе апраўданьні і выйсьці. і знайшоў калі ня гэта, то рацэпт -- як патлумачыць сабе многія няправільныя рэчы.

гэта -- выратавальныя двукосьсі.

вось, скажам, пачынае ўва мне ўсё бунтаваць, што Упраўленьне па ахове спадчыны спускае на тармазах шматлікія справы з разбурэньнямі помнікаў архітэктуры. а паставіш двукосьсе -- Упраўленне па "ахове" спадчыны -- і робіцца прасьцей на душы. што патрабаваць ад такой, у двукосьсі, аховы?

альбо глядзіш ты на міжсабойчыкі апазіцыі, на дзялёжку "хто з нас важнейшы перад эўрапалітыкамі". а паставіш двукосьці -- "палітычная партыя" -- і весялей глядзець на гэтую валтузьню.

альбо, скажам, пабачыш навіну -- што акцыю "Беларусь -- гэта мы" распачынае канцэрт беларускіх сьпевакоў Анны Шаркуновой і Германа. а паставіш двукосье -- "беларускіх" -- і ўсё на сваіх месцах.

ці, іншы прыклад, раскурочаць салігорскія алкаголікі ўшчэнт Нясьвіскі замак -- а паставіш двукосьсі "рэстаўрацыя" -- і супакойваеш сябе, што аўтэнтычнага Нясьвіскага замка больш няма...

такія двукосьсі я стаўлю кожны раз, калі ў навінах бачу словы "суд", "закон", "парлямэнт", "міліцыя"...

тое, з чым чалавек ня можа згадзіцца, ён спрабуе альбо зьмяніць, альбо прыстасаваць пад сваё разуменьне.

выратавальнымі двукосьсямі.

Тэгі:

Feb 13

вельмі часта, вандруючы па краіне з фоцікам, я чую просьбу "сфатаграфіраваць і мяне ў газэту". і ніколі не адмаўляю. людзі -- гэта цаглінкі, зь якіх складаецца кожная эпоха. іх выраз твару, іх адзеньне, іх дэвайсы, іх вусы і прычасоны.

і гэты зваршчык Вася зь вёскі Замосьце на Случчыне -- таксама такая вось маленькая цаглінка, маленькі сусьвет...

Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 13

вёска Бабовішчы (Случчына) Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 13

зычу свайму сябру і калегу плёну, натхненьня, здаровае сям'і і зьдзяйсьненьня ўсіх мараў!

верш у выканаьні Андрэя Хадановіча можна паслухаць ТУТ

Тэгі:

Feb 13

Сябры, трывога! Вы ж усе ведаеце прадпрыемства "Мінская спадчына", якое сьвята ахоўвае нашыя помнікі гісторыі і культуры, супрацоўнікі якога ночы ня сьпяць, думаючы пра нашую даўніну, а кожны дом яны рэстаўруюць удумліва і далікатна, дбаючы пра выканаьне ўсіх законаў.

Дык вось, таварышы, завёўся чэрв! Нейкі Глеб Лабадзёнак дазволіў сабе ачарніць гэтых сьветлых і парадачных людзей, надрукаваўшы гнустную стацеячку-паклёп у газэце "Звязда".

Але "Мінская спадчына" ня сьпіць у шапку, ня бойцеся! Гэтаму негадзяю Лабадзёнку будзе дадзены годны адказ! На першым этапе кіроўцы бульдозэраў з "Мінскай спадчыны" гатовыя задаволіцца абвяржэньнем у газэце. І нават самі склалі для яго тэкст.

Дык вось, гэты Лабадзёнак панапісваў, што помнік архітэктуры ХІХ стагодзьзя нельга грохаць экскаватарам. Больш за тое -- і эта вазмуціцельна! -- Лабадзёнак піша, што "Мінская спадчына" павінна была выконваць рашэнне Рэспубліканскай навукова-мэтадычнай Рады аб разборцы будынка ўручную (якая нагласьць!). Аказваецца, таварышы, "Мінская спадчына" ўжо адкалупала ад будынка патрэбную колькасьць цаглін, каб "прыдаць" навабуду "аўтэнтычнасьці".

А ўвогуле тая цэгла, што накалупалі, пойдзе на "прыданьне аўтэнтычнасці", а астатняя, як высьветлілася, годная толькі на "шчабёначны матэрыял"...

Падлічыўшы колькасьць арфаграфічных памылак у дакумэнце за подпісам Міхаіла Жыха і знайшоўшы там некалькі лягічных нестыковак, я падумаў, што ўсё ня так дрэнна. Альбо Міхаіл Жых не да канца рубіць што да чаго, альбо ягоныя юрысты проста яго разводзяць.

А ўвогуле, сябры, пабачыце таго Лабадзёнка -- перадайце, што нельга гнаць на самых вялікіх змагароў за нашую спадчыну -- Міхаілы Жыха і кумпанію.

PS Тэлефанаваў Лабадзёнак. Пытаўся, ці мае ён права цяпер называць Міхаіла Жыха Міхаілам Чмыхам ці Міхаілам Пыхам. Што сказаць яму, ня знаю...

Тэгі: ,

Feb 13

Марыйка Мартысевіч узяла, паводле яе словаў,  найлепшае інтэрвію ў Паўла Латушкі.
Чытаць ТУТ

Тэгі:

Feb 12

пра менскі канцэрт сусьветнавядомага піяніста Адама Маковіча я пісаў ВОСЬ ТУТ

праз пэўны час пасьля гэтага пост пракамэнціў пан Wojtek Okulicz. ён сказаў, што гугліў Маковіча у нэце -- і выйшаў на мой блог. прагледзеў фота, відэа, аўдыё -- спадабалася. папрасіў перакласьці пост на польскую, каб паказаць Маэстра (абодва жывуць у Таронце).
назаўтра я атрымаў ліст ад пані Жоанны Маковіч -- жонкі вялікага піяніста. яна выказвала падзяку за цёплы пост і прасіла паведаміць хатні адрас, каб выслаць на знак удзячнасьці дыск спадара Адама.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 12

Раман П. зь Менску ахвяраваў на ўнікальнае выданьне "Ладзьдзі Роспачы" 50 тысяч рублёў.

дзякуй!

на цяперашні момант сабрана 2 мільёны 480 тысяч рублёў (+/- у залежнасьці ад курса даляра).

трэба каля 3 мільёнаў 480 тысяч (+/- у залежнасьці ад курса даляра).

не хапае роўна мільёна!

праца над выданьнем працягваецца. калі ўсё складзецца спрыяльна, кніга выйдзе да канца сакавіка. так што яшчэ месяц на ахвяраваньні ёсьць.

нагадваю, што ахвяраваньні магчымыя ў два варыянты: альбо вы, па сутнасьці, робіць перадплату за пэўную колькасьць асобнікаў альбо ахвяруеце -- і ахвяра ідзе на зьніжэньне сабекошту кнігі.

падрабязьней пра выданьне і магчымасьць далучыцца
ТУТ

Тэгі:

Feb 12

"Белсат" зрабіў сюжэт у навінах пра руйнаваньне экскаватарам дому ХІХ стагодзьдзя па Рэвалюцыйнай 24а. Відэа сюжэту можна пабачыць ТУТ (выпуск "Аб'ектыва" за 11 лютага, пачынаючы з 12:35)

падрабязьней пра ўсю валтузьню ТУТ і ТУТ
стэнаграма сюжэта:
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 12

цяжка ўявіць, але гэтыя чароўныя вітражы аўтарства Вікенція Ральцэвіча на віцебскім вакзале зьнішчаныя... для таго, каб замяніць іх на убогія звычайныя шклопакеты.

скажыце, людзі, мне аднаму здаецца, што зрабіць такое маглі толькі поўныя дэбілы?..

і гэта самае страшнае, калі зьнішчаецца матэрыяльная спадчына, матэрыяльная прыгажосьць, матэрыяльная гісторыя і культура. бо шыльды на дамах мы памяняем, Геніюш рэабілітуем, Барадуліна ў падручнікі вернем. а зруйнаваныя дамы і зьнішчаныя творы мастацтва ўжо ня вернеш.

думаючы пра гэта, мне часта прыгадваецца анекдот

-- Алё, это прачечная?
-- Хуячечная! Это Министерство культуры!

Чытаць далей »