it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 13

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1600 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па новым малюнку. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

049-minak

нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю (можна і самому забраць на офісе), замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

    • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
    • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
    • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
    • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
    • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
    • на сайце imbryk.by
    • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

(калі недзе няма -- калі ласка, паведамце)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Mar 13

khramy

Тэгі:

Mar 12

Партал Tuzin.fm і дабрачынны фонд «Вяртанне» пры падтрымцы парталу Tut.by абвяшчаюць конкурс для маладых выканаўцаў. Галоўны прыз — аранжыроўка, запіс у студыі ў Менску і зьвядзеньне песьні саўндпрадусарам гурта «Океан Ельзи» Ўладам Яруном.

Да ўдзелу ў конкурсе «Засьпявай BY: усё для старту!» запрашаюцца творчыя асобы ва ўзросьце 15—25 гадоў уключна. У выпадку музычных гуртоў гэтае правіла таксама мусіць выконвацца — узрост усіх удзельнікаў ня мусіць перавышаць азначаны цэнз. Музыкам прапаноўваецца абраць верш сучаснага беларускага паэта на беларускай мове і прасьпяваць яго ва ўласнай манеры. Музыка павінна быць аўтарская, сьпевы на чужую музыку і кавэр-вэрсіі не прымаюцца.

«Мы хочам даць шанец выявіць сябе таленавітым маладым асобам і прадаставіць ім магчымасьць для годнага старту. Мы хочам, каб моладзь прасякалася і натхнялася добрай беларускай паэзіяй. Каб маладыя людзі адкрылі для сябе беларускі космас ды падзяліліся сваім адкрыцьцём з усімі», — кажуць завадатары конкурсу мэцэнат Павал Бераговіч і кіраўнік парталу Tuzin.fm Сяргей Будкін.

Песьня павінна быць запісана ўжывую ў рок-стылістыцы ў яе шырокім разуменьні (поп-рок, брыт-поп, бард-рок, інды-рок, арт-рок, джаз-рок). Дасланыя кампазыцыі разгледзіць журы, складзенае з маладых і пасьпяховых творцаў, а таксама аўтарытэтных паэтаў і музыкаў. У склад журы ўвойдуць: сьпявачка Паліна РэспублікаВіктар Рудэнка (сьпявак, кампазытар, лідэр гурта Rostany), музыка і актор VinsentАлесь Кот-Зайцаў (вакаліст гуртоў BosaeSonca, Fridance), Уладзь Лянкевіч (паэт, вакаліст гурта Tonqixod),Віталь Рыжкоў (паэт), Алесь Дземідзенка (Re1ikt), Рома Жыгараў (Akute), Алег Хаменка (старшыня журы), Улад Ярун (старшыня журы).

У заяўку з пазнакай «Засьпявай BY» неабходна ўкласьці:

  1. Анкету з пазнакаю: імя і прозьвішча, узрост, месца вучобы/працы, кантактны адрас і тэлефон удзельніка. Калі заява падаецца ад гурта, то ўказваюцца зьвесткі ўсіх яго ўдзельнікаў. 
  2. Дэма-запіс адной (!) песьні ў аўдыё-фармаце слухабельнай якасьці.
  3. Фотаздымак выканаўцы ці гурта.

Прымаем заявы на e-mail12tuzin@gmail.com да 1.05 уключна

Падвядзеньне вынікаў адбудзецца да 14 траўня 2014 году. Імёны пераможцаў будуць абвешчаныя на сайце суарганізатараў конкурсу — парталу Tut.by i Tuzin.fm, а таксама на рэсурсах інфармацыйных партнэраў праекту.

Пераможца атрымліваюць у якасьці прызу Гран-Пры «Стартавы пакет», у які ўключаны:

— Аранжаваньне, запіс у студыі ў Менску і зьвядзеньне песьні ўкраінскім саўндпрадусарам Уладам Яруном («Океан Ельзи», «Ляпіс Трубяцкі») пры ўдзеле прафэсійных музыкаў

— Прэм’ера песьні ў выглядзе інтэрнэт-сынглу на рэсурсах-партнэрах праекту

— Рассылка па беларускіх радыёстанцыях

— Магчымасьць прадставіць песьню ўжывую на адным з канцэртаў у Менску

Адмысловы прыз журы: прафэсійны камплект абсталяваньня пачатковага ўзроўню Focusrite Scarlett Studio. Па рашэньні арганізатараў ўдзельнікі конкурсу могуць быць дадаткова ўзнагароджаныя іншымі каштоўнымі прызамі.

Прысьпеў час ствараць новую клясыку!

Tuzin.fm

Тэгі:

Mar 12

Дэкларацыя правоў чалавека выцінанкай

 

Дэкларацыя правоў чалавека выцінанкай… Нават уявіць сабе такое няпроста. А Вольга Бабурына, сённяшні герой праекта “Маналог Майстра”, зрабіла гэта! У чарговым фільме глядзіце, як майстра з традыцыйнага робіць сучаснае, як разбурае стэрэатыпы і прачыняе дзверы ў таямнічы свет беларускай выцінанкі.

 

Глядзіце нарыс “Карані” і дзяліцеся ім з сябрамі, бо фільмы праекта “Маналог Майстра” даступныя для разумення ўсім: у наладках відэа ёсць ангельскія і рускія субтытры.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Mar 11

ДЗЬМІТРУ ПАЎЛЫЧКУ

Сплыве па Дняпры
Набрыдзь,
Навалач,
Хлюсь.
Майдан празь вякі
Прывітае быліна.
Ня схіліць чало
Спадарыня Беларусь,
Незалежная, як жыцьцё,
Нэнька Украіна.

10 лютага 2014 году

тэкст і аўдыё запісаў Сяргей Шапран

Тэгі:

Mar 11

Святлала Вранава -- чэшка, якая самастойна вывучыла беларускую мову. Відэаінтэрвію зь ёй длы курсаў "Мова нанова" можна паглядзець ТУТ

vranava

"Света, ты прыйдзеш увечары?” пытаецца мой сябра Алесь. "Так, прыйду”, адказваю. "Добра, тады ўбачымся. Толькі мушу папярэдзіць, што там усе па-расейску, беларускамоўных там, на жаль, ня будзе.” "Ну, што зробіш. Вытрымаю, я ўжо прывыкла. Але я ня буду па-расейску!” "Ясна, кажы, як хочаш.” "Добра, тады да вечара!”

З Алесем я размаўляю выключна па-беларуску. Дакладней – я з усімі беларусамі размаўляю выключна па-беларуску, але Алесь размаўляе па-беларуску са мной. Я з ім пазнаёмілася год таму як з расейскамоўным Сашам. Пасля таго, як мы правялі некалькі дзён разам, ён ​​пачаў называць сябе Алесем і перайшоў у стасунках са мной на беларускую.

Увечары прыходжу своечасова. Алеся пакуль няма, а нікога іншага ня ведаю, таму саджуся за стол і чакаю. Да мяне набліжаецца ўсмешлівы малады чалавек. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 11

Сяргей ШАПРАН, Новы час, 10.03.2014

Апошнім разам мы гаварылі ў тую самую нядзелю, 2 сакавіка. Барадулін пазваніў недзе апоўдні. Кажу: «Сёння ж даравальная нядзеля, дзядзька Рыгор. Даруйце мне, калі ласка, калі што не так было». — «І вы мне даруйце, калі што не так было…» — рэхам лагодна адказаў Барадулін.

І пасля гаварыў яшчэ шмат добрага — дзядзька Рыгор быў шчодры на пахвалы, на добрыя словы і гаварыў іх практычна кожнага разу. А апошнія паўгода ён званіў ледзь не штодня…

 

Сёння можна казаць усё што заўгодна, але я думаю, што ён адчуваў, здагадваўся, што ў хуткім часе пойдзе. Пра тое ён гаварыў абсалютна спакойна, калі я часам пытаўся ў яго падчас інтэрв’ю, пра тое былі шмат якія яго вершы апошніх гадоў:

 

Ты сабе, душа,

Свабодна лётай.

Я дабуду тут

Зямную рату.

Чую, кліча мама

З неахвотай.

Клікала не так,

Бывала, у хату…

Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 10

bar9

 

ліпень 2010, Вушачы

нагадваю, што 50 кніг Рыгора Барадуліна ў электронным варыянце можна пачытаць на сайце Baradulin.by

Тэгі:

Mar 08

Тэгі:

Mar 08

гэтымі днямі ўвесь час пераглядаю фота дзядзькі Рыгора. 4500 здымкаў, якія пасьпеў зрабіць за 14 гадоў...
rb-2009

Тэгі: