it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 21

вядомы дызайнэр Аляксей Кульбіцкі выпусьціў сэрыю аўтарскіх паштовак пра Менск.

назва прадуманая -- "11 сініх паштовак пра Менск".

і іх сапраўды 11, і яны сапраўды сінія.
кошт пралетарскі (Лёша, ты вар'ят) -- 5200 рублёў за ўвесь набор

тут не звычайная папса, а імгненьні, дэталі, настроі.

замаўляйце на мэйл Аляксея kulbicki@gmail.com

раю!
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 21

гурт The Toobes здаваўся мне больш-меньш прыстойным, пакуль я не прачытаў на "Тузіне Гітоў" інтэрвію Сяргея Будкіна з удзельнікамі гурту. для мяне асабіста пытаньне ці слухаць гурт The Toobes цяпер закрытае.
хто не чытаў -- гутарка пад катам
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 21

вытрымка з праграмы "Дом літаратара" на Радыё Свабода

Скобла: “Ці запрашаеце вы на свае старонкі чальцоў незалежнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў? Ці істотна для вас, у якім саюзе знаходзіцца ваш патэнцыйны аўтар?”

Баравікова: “Асабіста для мяне – не істотна, бо літаратура – непадзельная, літаратуру нельга раскласьці па саюзах. Літаратура – гэта суцэльнае палатно, дзе кожны творчы лёс, як нітачка, уплецены ў яго. У чацьвёртым нумары за мінулы год у нас быў выдатны творчы партрэт Рыгора Барадуліна. Мы надрукавалі яго па просьбе школьных настаўнікаў. Рыгор Барадулін – клясык беларускай паэзіі, ён у школьных праграмах. Калі мы бываем на сустрэчах у школах, настаўнікі пытаюцца, чаму ў нашым часопісе не прысутнічае Рыгор Барадулін? Калі Рыгор Іванавіч прынясе нам свае творы, мы іх надрукуем. Летась у “Мадалосьці” быў надрукаваны і творчы партрэт Ніла Гілевіча – таксама па просьбе настаўнікаў”.

як вы лічыце, што больш правільна: калі Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін прынясе свае вершы ў часопіс "Маладосць", ці калі часопіс "Маладосць" папросіць вершы для друку ў Рыгора Барадуліна?

як жа высока цэніць свой часопіс шаноўная Раіса Баравікова!..

Тэгі:

Feb 19


на "Тузіне гітоў" зьявілася песьня гурта HandmadE "Постмадэрнізм", за якую можна галасаваць штодня.

слухайце песьню:

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ

ГАЛАСУЙЕ ЗА ПЕСЬНЮ ТУТ

Тэгі:

Feb 19

А ў ім -- унікальныя фрэскі! Гутарка з мастаком-рэстаўратарам Уладзiмiрам Ракiцкiм

Уладзiмiр Ракiцкi — адзiн з самых квалiфiкаваных беларускiх мастакоў-рэстаўратараў, iнтэлектуал, лаўрэат прэмii "За духоўнае адраджэнне". Пры гэтым — гранiчна сцiплы чалавек, з гэтай прычыны рэдка кантактуе з журналiстамi. Нават для гэтай гутаркi адмовiўся фатаграфавацца — папрасiў замест гэтага даць лiшнi здымак помнiка архiтэктуры. Свайго ўнiкальнага адкрыцця. Некалькi месяцаў спадар Уладзiмiр лiтаральна правёў у гэтым будынку, сантыметр за сантыметрам адкрываючы незразумелыя i невядомыя спачатку старадаўнiя роспiсы пад шматлiкiмi слаямi пазнейшай тынкоўкi. Вынiк ашаламляльны, сапраўднае адкрыццё — бо ў Беларусi няма iншых захаваных роспiсаў таго часу сярэдзiны XVІII стагоддзя. Тым больш што захавалiся роспiсы надзiва добра, яны падлягаюць кансервацыi i аднаўленню.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 16

позна ўвечары ў нядзелю Рыгор Барадулін патрапіў у рэанімацыю з тэмпэратурай 40.

дыягназ -- пнэўманія з абодвух бакоў плюс ацёк лёгкага... у такі веку гэта ня самы лепшы дыягназ...

прашу ўсіх, хто любіць і шануе Дзядзьку Рыгора, маліцца за ягонае здароўе, каб Бог даў сілы і выздараўленьне гэтаму Вялікаму Беларусу, Вялікаму Чалавеку, Вялікаму Паэту!

адзін з карыстальнікаў інтэрнэту выклаў такі тэкст малітвы:

Ойча сьвяты, Лекару душаў і целаў, Ты паслаў Твайго адзінароднага Сына, Госпада нашага Ісуса Хрыста, для аздараўленьня кожнай хворасьці і вызваленьня ад сьмерці. Ацалі слугу Твайго Рыгора ад усіх душэўных і цялесных немачаў, якія апанавалі яго. Вярні яму здароўе, ласкаю Хрыста Твайго, малітвамі Найсьвяцейшай Уладаркі нашай Багародзіцы і Заўсёды Дзевы Марыі, і ўсіх сьвятых. Бо Ты Бог наш, крыніца збаўленьня, і мы Табе славу аддаем разам з адзінародным Сынам Тваім і з усесьвятым, добрым і жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

мяркую, што калі кожны з нас прачытае гэта ўголас, то ўся наша любоў і станоўчая энэргія дапамогуць у гэтую хвіліну Рыгору Барадуліну!

Тэгі:

Feb 16

ахвяраваў на ўнікальнае выданьне "Ладзьдзі Роспачы" 50 тысяч рублёў.

дзякуй!

на цяперашні момант сабрана 2 мільёны 530 тысяч рублёў (+/- у залежнасьці ад курса даляра).

трэба каля 3 мільёнаў 480 тысяч (+/- у залежнасьці ад курса даляра).

праца над выданьнем працягваецца. калі ўсё складзецца спрыяльна, кніга выйдзе да канца сакавіка. так што яшчэ месяц на ахвяраваньні ёсьць.

нагадваю, што ахвяраваньні магчымыя ў два варыянты: альбо вы, па сутнасьці, робіць перадплату за пэўную колькасьць асобнікаў альбо ахвяруеце -- і ахвяра ідзе на зьніжэньне сабекошту кнігі.

падрабязьней пра выданьне і магчымасьць далучыцца
ТУТ

Тэгі:

Feb 15

Мама мая ашуканкай была.
Каля стала
У дзяльбе
Ашуквала сябе,
Калі дзяліла
Апошнюю скібку –
Меней сабе,
Сыну болей.
Доля маму
Абдзірала як ліпку,
Ды мама йшла
У перахітрыкі з доляй.
Ашуквала голад
Крапівою ці шчаўем,
Ашуквала холад
Паветкай дашчанай,
Ашуквала сон –
Уставала з расою,
Ашуквала соль –
Нішчымніцу саліла
Сьлязою.

Сын ашуканкі,
Душой халадзею,
Ці не ашукаў я
Яе надзею?

Тэгі:

Feb 15

фота Юліі Дарашкевіч

увечары ў Менску была жорстка разагнаная мірная, абсалюдна бясшкодная  акцыя да Дня закаханых.

дзяўчат білі нагамі і цягнулі па зямлі ў аўтобусы.

я шчыра жадаю ўсім жывёлам і бандытам, якія разганялі акцыю, а таксама іхнаму начальству назаўжды стаць імпатэнтамі.

фоткі і відэа з разгону акцыі ТУТ ,
ТУТ і ТУТ

Feb 14

шаноўныя наведнікі Блогу!

даруйце, калі ласка, за спам, але сёньня я дазволіў сабе зрабіць пост для аднае-адзінае наведніцы.

і пацьвердзіць: напісанаму верыць!

(астатняе на вушка)