it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 18

Тэгі:

Mar 18

аўтар інтэрвію Сяргей Шапран,

пераклад на расейскую мову надрукаваны ў "Камсамолцы" за 17 сакавіка

Рыгор Барадулін ідзе на папраўку. «Адчуваю сябе лепш, чым было, але горш, чым хацелася б», — афарыстычна адказвае народны паэт на пытанне пра здароўе. Ён ужо ходзіць, адказвае на тэлефонныя званкі і патроху прымае сяброў. Але самае галоўнае — знаходзіцца ў добрым настроі і думае пра тое, што калі выйдзе з бальніцы, зноў возьмецца за пяро, паколькі новыя паэтычныя радкі ўжо круцяцца ў галаве. «Калі троху лепш сябе адчуваю, дык тады ў мяне пачынае нешта пісацца, а калі не магу пісаць, дык раблюся хворы, — гаворыць Барадулін і абяцае: — Вершы, яны будуць, будуць».
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 18

я купляў лятарэю адзін раз у жыцьці -- выйграў тры тысячы, узяў на гэты выйгрыш яшчэ адзін білет, нічога ня выйграў і спыніўся. лічу лятарэю лахатронам, і што грошы трэба зарабляць, а не спадзявацца на халяву.

а сёньня набыў два лятарэйныя білеты "Скарбніца". не каб выйграць. грошы ад гэтае лятарэі пойдуць на кансэрвацыю Наваградзкага замка. адзін білет каштуе 2500 -- а гэта акурат цагліна.

вядома, ёсьць многа скептычных "але".

так, напісалі па-расейску.
так, розыгрыш у дзень народзінаў леніна
так, невядома як і што будуць кансэрваваць-адбудоўваць: ужо маем фактычна страчаныя замкі ў Нясьвіжы і Міры -- са шклопакетамі і падчыстую зьнішчанай аўтэнтыкай.
так, займацца Наваградкам будзе той самы чалавек, які цяпер аднаўляе Нясьвіж, і да якога ёсьць шмааат пытаньняў.

і ўсё адно, пры ўсіх "але", я падумаў дзьве рэчы.

па-першае, калі замак не пачаць кансэрваваць, ён абрынецца -- ужо зьявілася трэшчына. таму не чапаць яго зусім, да лепшага часу, нельга.

па-другое, гэта наш замак, а ня іхні. і казаць, што мы ім ня будзем дапамагаць нічога аднаўляць -- глупа.

карацей, купіў і купіў. чаго і вам жадаю.

Тэгі:

Mar 18

ахвяравалі на ўнікальнае выданьне "Ладзьдзі Роспачы" адпаведна 40 і 30 тысяч тысяч рублёў.

дзякуй!

на цяперашні момант сабрана 3 мільёны 300 тысяч рублёў (+/- у залежнасьці ад курса даляра).

трэба каля 3 мільёнаў 480 тысяч (+/- у залежнасьці ад курса даляра).

праца над выданьнем працягваецца. калі ўсё складзецца спрыяльна, кніга выйдзе цягам месяцу.

нагадваю, што ахвяраваньні магчымыя ў два варыянты: альбо вы, па сутнасьці, робіць перадплату за пэўную колькасьць асобнікаў альбо ахвяруеце -- і ахвяра ідзе на зьніжэньне сабекошту кнігі.

падрабязьней пра выданьне і магчымасьць далучыцца
ТУТ

Тэгі:

Mar 17


вёска Бабовішчы, Слуцкі раён
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 16
Диме было 14 лет.
Диме было 14 лет.
Фото: из семейного архива

Парень ухаживал за больной матерью и сестрой-инвалидом

"Комсомольская правда в Белоруссии"

На Новый год в Гомеле похоронили 14-летнего мальчика. В предпраздничный день первой Диму Калинина увидела его маленькая сестричка. «Мама, он, наверное, замерз, стоит и не шевелится», - взволнованно рассказала 9-летняя Кристина, вернувшись с улицы. Женщина выглянула во двор, и сердце ее чуть не разорвалось: на шее сына была веревка, привязанная к яблоне. Накануне вечером со старшей сестрой, приехавшей на выходные в деревню из Гомеля, Дима наряжал елку. Вдруг деревце упало, и игрушки разбились. Дети начали ссориться, обвиняя друг друга. В итоге оба выбежали из дома. Девушка - к друзьям. Куда пошел подросток, мать почти не сомневалась: к соседскому мальчишке ночевать, не в первый раз уже. Поэтому женщина закрыла дверь и легла спать. И только утром узнала о беде.

Про самоубийство Димы в селе Рогинь Буда-Кошелевского района, куда семья Калининых приехала из Гомеля несколько лет назад, не знают, что и думать. Неужели этот предновогодний спор с сестрой мог стать причиной отчаянного поступка?

Недопустимым бездействием органов власти, образования и здравоохранения Буда-Кошелевского района характеризует самоубийство Димы старший прокурор отдела по делам несовершеннолетних прокуратуры Гомельской области Вера Замойская.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 16

Надрукавана ў "Звяздзе" ад 16 сакавіка

А станцыя метро нарэшце стане “Плошчай Незалежнасці”

Камісія па найменаванню і перайменаванню пры Мінгарвыканкаме даволі плённа працуе апошнія гады. Яшчэ раней мінчане займелі вуліцы Напалеона Орды, Яна Чачота, Ежы Гедройца, Уладзіслава Галубка, Усевалада Ігнатоўскага, Алеся Гаруна.

На апошнім паседжанні камісіі зацвержаныя некаторыя перайменаванні. Гэтак, вуліцы Рэвалюцыйная вяртаецца гістарычная назва Койданаўская, вуліцы Вызвалення – Уваскрасенская, Гандлёвая зноўку будзе Зыбіцкая. Камунальная ўзбярэжная зробіцца Траецкай узбярэжнай, вуліца Герцэна – Бернардынскай, Дзімітрава – Пятніцкай, Віцебская – Няміга-Ракаўскай.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 16

Тэгі:

Mar 15

пост пра беларускую Канстытуцыю 1927 году можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

Mar 14

Менск, парк Чалюскінцаў, травень 2005

Тэгі: