it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 24

Канцэрт прайшоў пры аншлягу, музыкі былі цудоўныя, Лявон быў непараўнальны. Хто не патрапіў на канцэрт -- вельмі раю хаця б набыць дыск: праграма сакрамэнтальная!..
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 23

Канцэрт HandmadE у Ліцэі БДУ

Выступ распачнецца 25 сакавіка а 16.00. Гурт HandmadE сыграе ў сваім поўным складзе. Спачатку – інструментальная частка, потым – новыя й старыя песні гурта.

У зале Ліцэя пры БДУ (знаходзіцца па адрасе вул. Ульянаўская, 8) 500 пасадачных месцаў, таму змесцяцца ўсе. Уваход вольны. Па жаданні можна будзе даваць дабрачынную фінансавую дапамогу для дзяцей-сіротаў.

Спецыяльныя госці канцэрта – паэт Глеб Лабадзенка (будзе чытаць вершы -- ГЛ) і чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў (будзе саміздагадайцесяшто -- ГЛ).

Яўген Валошын, спецыяльна для www.labadzenka.by

Тэгі:

Mar 23

У Слуцку адбудзецца прэзентацыя факсіміле Рыгора Барадуліна

Факсімільнае перавыданне першага паэтычнага зборніка народнага паэта Беларусі “Маладзік над стэпам” будзе ўпершыню прэзентавана ў Слуцку 24 сакавіка. Адбудуцца дзве літаратурныя імпрэзы: а 13-й гадзіне - ў гімназіі № 1, а 17-й – у літаратурнай гасцёўні “Алімп” у Слуцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
Прэзентаваць кнігу будзе Глеб Лабадзенка, журналіст газеты “Звязда”, які прапанаваў Рыгору Барадуліну перавыдаць яго першы зборнік праз 50 гадоў. “Гэта ўнікальнае выданне,  якое пабачыла свет зусім нядаўна і стала падарункам да 75-годдзя Рыгора Барадуліна, - расказаў у размове з карэспандэнтам “Кур’ера” Глеб Лабадзенка. - Факсіміле зроблена з асобніка, які паэт падпісаў сваёй маці Акуліне Андрэеўне, і ўтрымлівае два аўтографы аўтара”. На прэзентацыі можна будзе набыць паэтычны зборнік і камплект сувенірных паштовак, выдадзеных да юбілею Рыгора Барадуліна.
Таксама ўдзельнікам імпрэз будзе прэзентаваны дыск “ГАЛАСЫ Ўладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год”. На дыску змешчаны ўнікальныя архіўныя запісы: вершы і песні Караткевіча, вершы Ларысы Геніюш і Рыгора Барадуліна -- усё ў аўтарскім выкананні.
І гэта яшчэ не ўсё. Глеб Лабадзенка абяцае пачытаць слуцкай публіцы ўласныя вершы, а таксама прывезці з сабой калегу з газеты “Звязда” Яўгена Валошына, лідара гурта “HandmadE”. Ён выканае аўтарскія песні і распавядзе, як прарываўся ў беларускі шоў-бізнэс.

Прэзэнтацыя адбудзецца ў межах кампаніі "Будзьма!"

http://kurjer.info

Mar 23

надрукавана ў "Звяздзе" ад 23 сакавіка

Выйшаў з друку юбілейны 50-ы том серыі "Беларускі кнігазбор". Усяго запланавана 200. Пра ўнікальную серыю гутарым з галоўным рэдактарам "Беларускага кнігазбору" Кастусём ЦВІРКАМ

"Беларускі кнігазбор" — унікальная задума, унікальная серыя. Рызыкну памеркаваць, што не кожная краіна знойдзе ў сваёй літаратуры 200 імёнаў, вартых "выбранага". Тым больш — ТАКІЯ 200 імёнаў, сярод якіх няма слабых. Кастусь Цвірка пад сакрэтам, не для друку, распавёў, што некаторыя пісьменнікі, у тым ліку і народныя, самі прасіліся выдаць іх у гэтай серыі — каб стаць у адзін шэраг з самымі-самымі. Яскравы паказчык! Цвірка дэмакратычна адказваў тым, хто сапраўды варты: "Шукайце сродкі — будзем выдаваць"
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 22

Перадрукоўваю мой даўнішні артыкул з "Камсамолкі" -- гутарка з прафэсарам Анатолем Грыцкевічам.

Кастуся Калиновского на самом деле звали Викентий!

У Калиновского было 16 братьев и сестер

Отец будущего бунтаря был человеком энергичным и предприимчивым. Когда не смог содержать родовое поместье, Сымон Степанович его продал. И тут же основал небольшую ткацкую фабрику, где производились скатерти, полотенца, салфетки и другие льняные товары. Его продукция пользовалась большим спросом.

Мать Вероника Рыбинская умерла, когда Кастусю было 5 лет. Вскоре глава семьи женился снова. От двух браков у него было 17 детей. Правда, не все дожили до взрослого возраста.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 21

«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!» – працытуе вам любы беларус словы Францішка Багушэвіча з прадмовы да “Дудкі беларускай”. Адчуваеце? Менавіта “беларускай”. Ня польскай, не расейскай, не яшчэ якой.

Багушэвіч – першы літаратар новай, беларускай Беларусі. У 1891 годзе ў памянёнай прадмове нашую краіну ён так і называе – “Беларусь”. І выступае прарокам, бо законна яна стала называцца Беларусьсю (а не “Белоруссией” ці БССР) толькі (!!!) роўна праз 100 гадоў!

Пасьля паўстаньня Каліноўскага неймаверна абураны масавым гвалтоўным пераводам каталікоў у праваслаўе Багушэвіч (між іншым, актыўны ўдзельнік гэтага паўстаньня) разам з бацькам за адну ноч збудаваў у сваіх Кушлянах капліцу. Падпраўленая, стаіць яна й сёньня.

Хаваючыся ва Ўкраіне ад перасьледу за ўдзел у паўстаньні, скончыў Нежынскі юрыдычны ліцэй. Працаваў адвакатам – абаронцам правоў сялянаў. Выдатны вобраз для народнага паэта!..

Багушэвіча прынята лічыць ідэолягам нацыянальнага руху, пачынальнікам новай беларускай літаратуры – памёр ён акурат у 1900 годзе, так што рэальная мяжа ХІХ і ХХ стагодзьдзяў супала зь мяжой сымбалічнай, што бывае нячаста.

Гэта Багушэвіч сказаў, што “Беларусь - там, дзе наша мова жывець”. А згаданую прадмову да “Дудкі беларускай” прынята лічыць першым беларускім эсэем. Такі вось мясцовы Мантэнь.

Багушэвіч сыстэматызаваў беларускую душу й псыхалёгію. Ён ведаў яе, адчуваў і прымаў. Разумеючы, што ня вечна так быць павінна.

Наш брат як увойдзе, — сам сябе баіцца:
Ці йсьці бяз шапкі, ці гдзе пакланіцца?
Дык надта ж і стыдна, каб не памыліцца:
Пакланіцца немцу ці якому жыду!
Няхай яго сточа — набярэсься стыду;
Няхай лепей з дому я той дзень ня выйду.
А пазнаць жа трудна як жыда, як немца,
Як пана якога ці там чужаземца.

Mar 21

Учора з Валошыным і Гурковым адзначылі ДН Валошына і перамогу Віталіка (чытай папярэдні пост). Падтрымалі піўзавод "Аліварыя", паплясалі на Белай Вежы, цілягентна адпачылі, заначавалі ў мяне... Нараніцу вось зладзілі фотасесію на памяць 😉
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 20

Чэмпіёнам стаў Віталь Гуркоў, мой добры сябар, беларускамоўны цудоўны хлопец. Нядаўна, напрыклад, ён зьмяніў імя ў пашпарце -- быў "Віталій", а стаў "Віталь".
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 20

надрукавана ў "Звяздзе" ад 20 сакавіка

На Рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе чарговы раз разгледзелі пытанне нашумелага руйнавання помніка архітэктуры па вуліцы Рэвалюцыйнай 24а ў Мінску. “Звязда” неаднойчы пісала пра гэта і працягвае сачыць за развіццём падзеяў

Загад Міністэрства культуры пра поўную ручную разборку будынка "Мінская спадчына" зразумела вось так

У Міністэрстве культуры адбылося чарговае паседжанне Навукова-метадычнай рады па пытаннях захавання гісторыка-культурнай спадчыны. Нам з вамі яно было цікавае найперш тым што там чарговы раз разглядалі справу руйнавання экскаватарам будынка ХІХ стагоддзя па вуліцы Рэвалюцыйная 24а ў Мінску. Пра гэта “Звязда” пісале неаднойчы – і менавіта пасля нашых артыкулаў Міністэрства накіравала заяву ў Генпракуратуру з просьбай даць прававую ацэнку дзеянням прадпрыемства “Мінская спадчына”. Коратка нагадаем сэнс справы: Міністэрства загадала “Мінскай спадчыне” разбіраць помнік архітэктуры ўручную (каб пасля выкарыстаць старую цэглу, а таксама да канца правесці даследванні і скарэктаваць праект рэстаўрацыі і аднаўлення), а тыя большую частку будынка грохнулі экскаватарам
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 18

дакладней, шэсьць літар. стаяў сёньня ў мэтро і глядзеў на сьценку з гэтым надпісам (трымаючы ў галаве навіну пра зацьвержаньне перайменаваньня). і падлічыў, што ўсе літары са слова "ленін" можна выкарыстаць у слове "Незалежнасць" (гл. схеіму ніжэй), дадаўшы шэсьць новых.

а пасьля падумалася, што ў галовах некаторых людзей ад леніна да Незалежнасьці нашмат большая адлегласьць, чым на гэтай сьцяне.

Тэгі: ,