it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 27

нарыс Марыйкі Мартысевіч, аглядальніцы газэты "Новы час"

Неўзабаве ў Беларусі павінны прыняць закон аб альтэрнатыўнай вайсковай службе. Гэтая навіна нечакана дала мне ключ да вобразу аднаго з самых заўважных прадстаўнікоў новай генерацыі — выпускніка Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа Глеба Лабадзенкі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 27

усе фота -- Тацьцяны ГУСЕВАЙ

Я заўжды прыязджаю ў Слуцак як дадому. У вёсцы Бабовішчы пад Слуцкам прайшло маё дзяцінства -- тут нарадзілася мая бабуля. Усе летнія вакацыі ў школе я праводзіў разам зь ёй тут. Штовыходныя прыязджалі бацькі -- і мы ехалі ў горад, у Слуцак. На кірмаш -- па прадукты, а таксама прыгледзець якія шмоткі ў школу хадзіць.

У нашых Бабовішчах жыў Зянон Ломаць -- тагачасны мэр Слуцку (ці раёну -- ня помню), а цяпер старшыня Дзяржкантролю. Але гэта -- зусім іншая гісторыя.

І цяпер, едучы чытаць вершы ў Слуцак, я прамінаў знаёмыя вёскі -- Вежы, Гацук, Шышчыцы, Грэсак, Ленькі, Вынісцы... Каардынаты, маршруты дзяцінства.

Ведаеце, мяне заўжды бесяць калхозьнікі, якія прыязджаюць у Менск кожны са свайго мястэчка -- і стараюцца стаць "очань гарадзкімі", "мінчанамі", "жыцялямі сталіцы".

Я нарадзіўся ў Менску, мае бацькі таксама нарадзіліся ў Менску, аднак я заўжды падкрэсьліваю, што многае, вельмі многае ўва мне -- з Бабовішчаў. З тае хаты і таго выгану, тых вогнішчаў, ракі і сажалак, таго лесу, тых дрэваў і камянёў, ад тых старых і мудрых людзей.

Слуцакі -- не такія, яны людзі з гонарам. Яны любяць казаць "У Мінску ўсё па-сьвінску,а ў Слуцку ўсё па-людзку".

Мы зь Яўгенам Валошыным былі проста зачараваныя слуцакамі. У гімназіі №1 паслухаць нас прыйшлі больш за 80 чалавек, у раённай бібліятэцы -- больш за 130. Дзеці расказвалі на памяць вершы, сьпявалі песьні. Дарослыя чульліва слухалі.  Ніхто нікога не прымушаў прыходзіць на сустрэчы.

Я глядзеў на гэтых цудоўных дзетак і жадаў ім аднаго -- вучыцца, набірацца розуму, сталець і мужнець. Дурных у нас і так хапае.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 26

відэа "Нашай Нівы"

Тэгі:

Mar 26

Урывак зь перадачы "Дом літаратара" на Радыё Свабода

Скобла: «Згаданы інтэрнэт-часопіс „ПрайдзіСьвет“ дэкляруе супрацоўніцтва са сваімі аўтарамі на безганарарнай аснове. Як у такім умовах жыць і працаваць перакладчыку?»

Сёмуха: «ПрайдзіСьвет» вельмі правільна робіць, што так дэкляруе. Гэта віртуальны часопіс нашых маладых перакладчыкаў. Дык адкуль у іх тыя грошы, каб выплачваць вялікія ганарары? Яны робяць выдатную справу, выдаючы «ПрайдзіСьвет» хоць так, безганарарна. І я заўсёды гатовы безганарарна супрацоўнічаць з гэтым часопісам. Таму што ва ўсіх астатніх адносінах «ПрайдзіСьвет» паводзіць сябе прыстойна, ня так, як выдавецтва «Мастацкая літаратура», якое ўкрала мой пераклад «Найвышэйшай Песьні Салямонавай», адмовілася даць мне дамову, не падпісала дамову з трымальніцай капірайту — маёй дачкой і не выплачвае мне ганарар. Гэта — непрыстойныя паводзіны. А «ПрайдзіСьвету» я жадаю вялікіх посьпехаў. Там я знаёмлюся з перакладамі маіх маладзейшых калегаў і іх падтрымліваю ўсяк, як толькі магу".

Тэгі:

Mar 26

Заснаваў прэмію памерам 100 тысяч злотых Муніцыпалітэт польскага Гданьску. За перамогу змагаліся паэты з 46 краінаў. Арлоў перамог практычна адзінагалосна -- за кнігу "Паром празь Ля-Манш".

Віншую!!!

Тэгі:

Mar 25

надрукавана ў "Звяздзе" ад 26 сакавіка
Матэрыялы судовай справы занялі 11 тамоў. Пацярпелымі праходзяць больш за 80 чалавек, сума завалоданых махляром грошай — блізу 400 мільёнаў рублёў. Такія вынікі дзейнасці 39-гадовага слуцака падвёў Суд Слуцкага раёна.

Учынкі спрытнюгі кваліфікавалі як "Махлярства ў асабліва буйным памеры" (ч 4 арт. 209 КК). Суд высветліў, што "асоба завалодала грашовымі сродкамі і маёмасцю грамадзянаў на агульную суму пад 400 мільёнаў рублёў. Тут і пазыкі, і махінацыі з продажам аўто, і — большую частку — "рамонт" мэблі. Схема была простая. Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 25

Тэгі:

Mar 25


Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаў занепакоенасць лёсам комплексу бернардынскага кляштара ў Мінску.

«Заўсёды казалі, што там будзе музей, нават запрапануюць каталіцкаму касцёлу зрабіць частку экспазіцыі. Але зусім нядаўна я даведаўся, што распрацаваная дакументацыя, каб там стварыць гатэльны комплекс».

Тадэвуш Кандрусевіч таксама паведаміў, што на свой зварот да ўладаў атрымаў адказ ад дырэктара КУП «Мінская спадчына» Паўла Шыкунца. У адказе паведамляецца, што гэтае пытанне абмеркаванае і ўзгодненае з усімі зацікаўленымі арганізацыямі на сімпозіюмах і сустрэчах.

«Але нас туды ніхто ніколі не запрашаў», — паведаміў мітрапаліт.

Як падкрэсліў Тадэвуш Кандрусевіч, асаблівы непакой выклікае тое, што прадугледжаная не толькі рэстаўрацыя, але таксама рэканструкцыя кляштарнага комплексу. «Гэта самы стары будынак, які знаходзіцца ў Мінску. Іх некалькі — толькі на пальцах пералічыць.

І сёння, калі ўвесь свет так моцна клапоціцца пра тое, каб захаваць спадчыну, «Мінская спадчына», якая павінна захоўваць спадчыну, яе разбурае».

Радыё Свабода

Mar 25

"Звязда" разабралася, хто займаецца сёння ваенным пошукам у Беларусі і як ідуць справы ў гэтай галіне
надрукавана ў "Звяздзе" ад 25 сакавіка

Сяргей Бяспанскі -- вельмі захоплены пошукам чалавек

Загадчык філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея "Дом-музей І з'езда РСДРП" Сяргей Бяспанскі па сумяшчальніцтве — старшыня пошукавага клуба "Віккру-Мінск". На нядаўняй канферэнцыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў спадар Сяргей рабіў надзвычай цікавы даклад: які пошук існуе сёння ў Беларусі. Каб пагаварыць пра гэта больш грунтоўна, мы сустрэліся ў ягоным кабінеце, на падстрэшшы Дома-музея І з'езда РСДРП. Як высветлілася, пошук — справа далёка неадназначная, не заўсёды законная, часам вельмі небяспечная. Да таго ж, цяпер, калі любы чалавек можа прыдбаць за 300 долараў металашукальнік — незаконны пошук наносіць сапраўдную шкоду дзяржаўным музеям...


"У бой ішло
1500 салдат, выходзіла 20"

— Спадар Сяргей, калі вы гаворыце пра пошук, што вы маеце на ўвазе? Давайце спачатку вызначымся: не хто шукае, а што шукаюць.

— У агульнай свядомасці пошук кранае часы Другой сусветнай вайны: "чырвоныя следапыты", піянеры, школьнікі, якія даследуюць лёс чырвонаармейцаў, што загінулі ў той вайне. Але калі чалавек заглыбляецца ў тэму, ён разумее, што пошук як сама зямля: першы пласт — апошняя вайна, далей — Грамадзянская, далей — Першая сусветная, Напалеонаўская, Шведскі патоп...
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 25


Восемь лет назад семья россиян Антоненко получила вид на жительство в Беларуси. Но так и не выучила белорусский язык. Теперь семикласснику Николаю Антоненко грозит неаттестация за 9-й класс

Надежда БЕЛОХВОСТИК — 24.03.2010, "Комсомольская правда" в Беларуси"

Аргументы, которые в редакции «Комсомолки» привел глава семьи Алексей Антоненко, кажутся странными. Вопрос о переезде в Беларусь решался и благодаря тому, что… белорусский язык никому из членов семьи не понадобится.

- Мы прекрасно это знали, неоднократно бывали здесь у родственников, и никогда не возникало ни потребности, ни необходимости знать язык. Отсутствие языкового барьера являлось важным фактором, который подвигнул нас, помимо других причин, на переезд.

- А о том, что здесь два государственных языка, вы знали?

- Но их два! Я знал, что белорусский язык нам не понадобится.
Чытаць далей »

Тэгі: