it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 02

Аказваецца, ня ўсе ацанілі спэктакль "Пане Каханку" так, як я . Пабачыў у "Народнай Волі" водкуг-сьліназротаадзахапленьняляціць -- вырашыў во падзяліцца.
Пад катам -- артыкул у чытэльным памеры.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 02

Пасля публікацыі ў "Звяздзе" звольненая з працы Соф'я ЖЫБУЛЕЎСКАЯ атрымала цікавую прапанову ачоліць "Кніжны салон"

24 лістапада мы напісалі пра легендарную дырэктарку "Акадэмкнігі" Соф'ю Жыбулеўскую. Яе ведаюць усе мінскія пісьменнікі і інтэлігенты — кожны, заходзячы ў кнігарню, абавязкова вітаў дырэктарку. Бо шыкоўны асартымент "Акадэмкнігі", у тым ліку агромністая падборка беларускіх кніг — яе асабістая заслуга. З Соф'яй Антонаўнай проста не працягнулі кантракт. З досыць цікавай фармулёўкай: працавалі вы добра, паказчыкі выдатныя, прэтэнзій няма — але кантракт не працягваем. Абгрунтавалі пенсійным узростам. Аднак, здалося нам, да чалавека, які стварыў такую кнігарню і зрабіў яе самай прэстыжнай у Мінску, можна было паставіцца і інакш. Пасля публікацыі ў "Звяздзе" лёс Соф'і Антонаўны змяніўся ў лепшы бок — яе зноўку запрасілі ўзначаліць кнігарню. Праўда, не "Акадэмкнігу", а адчыніць новую — "Кніжны салон" на Калініна, 5 у Мінску. Першым наведнікам, яшчэ да адкрыцця, стаў карэспандэнт "Звязды".

Тэгі:

Apr 01

У Полацку, ля Сафійскага сабору крыгаход на Дзьвіне асабліва прыгожы. У гэтым годзе, баючыся, што рака затопіць усё дашчэнту, ратаўнікі закладалі ў лёд выбухоўку -- у Верхнядзьвінску і тут, непадалёк ад Сафіі. Таму лёд пайшоў няроўна і хутка. На невялікіх крыгах любяць катацца чайкі -- прызямляюцца на белыя карабельчыкі на самай сярэдзіне ракі і сьпяваюць песьні, складаючы канкурэнцыю крумкачам на беразе. З высокага берагу Дзьвіны рака асабліва ўражвае, відаць яе моц і магутнасьць. Згадваючы, у якім горадзе знаходзісься, ты занураесься ў нацыянальную нірвану.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 29

У тэатры імя Горкага тры дні давалі "шэдэўр" Андрэя Курэйчыка

надрукавана ў "Звяздзе" ад 29 сакавіка

Я вельмі ўзрадаваўся, калі пачуў, што нашы служкі Мельпамены звярнуліся да тэмы роду Радзівілаў. Бясспрэчна, гэты найслаўнейшы беларускі род заслугоўвае і тэатральных пастановак, і літаратурных твораў, і кінафільмаў, і ўвогуле ўсебаковай увагі. Радзівілы — адзіны некаралеўскі род, які валодаў замкамі і палацамі ў дзевяці (!) еўрапейскіх краінах. У Радзівілаў пазычалі грошы Людовікі, а ў Нясвіжы за гасцей былі каралі і прынцы, курфюрсты і герцагі.

І вось, думаў сабе я, нарэшце гэты вакуум пачынае запаўняцца — ставіцца спектакль пра Пане Каханку! Драматург — Андрэй Курэйчык, рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Кавальчык.

Я даведаўся шмат новага, калі прыйшоў у Рускі тэатр. Высветлілася, што Радзівілы былі нейкімі дэбіламі і шызафрэнікамі. Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 29

надрукавана ў "Звяздзе" ад 29 сакавіка

У Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах можна параўнаць Ваўскавыск 100 гадоў таму і цяпер

Выставу “Стары і новы Ваўкавыск” падрыхтаваў ураджэнец Ваўкавыска Віктар ВАЙТЧУК. Спадар Віктар – інжынер на чыгунцы, паралельна старшыня Ваўкавыскай гарадской арганізацыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў. Ён шчыра любіць свой горад, цікавіцца яго гісторыяй, збірае ўсе магчымая звесткі пра Ваўкавыск. Ягоная выстава ўжо экспанавалася два з паловай месяцы ў Ваўкавыскім гарадскім ваенна-патрыятычным музеі, цяпер вось перабралася ў Раўбічы. А гэта ўзровень – бо раўбіцкі музей з’яўляецца філіялам Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Выстава працягнецца да 30 мая – кожны паспее. А пакуль мы гутарым з Віктарам Францішкавічам Вайтчуком.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 29

я клявіятурай
пальцы чухаў
вяртаючы ў словы
мяккі знак,
а ў мяне на стале
памірала муха
і цешылася, што на дварэ
вясна

дзе ж ты зімавала
гаротнай плачкай?
дзе крылы хавала
ад маразоў?
ці сонца вясновае
ў сьне пабачыла
і крылы выструменіла
лязом

ці ты адчувала,
што сонца будзе
што проста чакае
пад сьнегам трава
што бедныя мухі
і бедныя людзі
баяцца аднога –
зімаваць

ня бойцеся:
доўга ня прыйдзецца
слухаць
ганяць небараку
з вакна да сьцяны
калі на стале
памірае муха
і радуецца,
што дажыла
да вясны

Тэгі:

Mar 29

Ты сабе, душа,
Свабодна лётай.
Я дабуду тут
Зямную рату.
Чую, кліча мама
З неахвотай.
Клікала не так,
Бывала ў хату…

2009
Рыгор Барадулін

Тэгі:

Mar 28

Авіярэйс «Віцебск-Віцебск»

Надрукавана ў "Нашай Ніве"

Аўтар: Павал Касцюкевіч, пры дапамозе Сяргея Харэўскага

«У мяне няма нiводнае карцiны, на якой вы не ўбачыце фрагментаў маёй Пакроўскай вулiцы. Гэта, бадай, загана, але толькi не для мяне»,

— сказаў Марк Шагал. Сапраўды: пабачыўшы шагалаўскія лятучыя аўтапартрэты ў поўны рост і ягоных персанажаў, што кружляюць па-над бялюткімі цэрквамі і драўлянымі крамамі аднаго і таго места, робіцца ясна, што, як бы далёка ні адлятаўся ў сваім жыцці Шагал, ён заўсёды лунаў па-над Віцебскам.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 28

Па гарачых просьбах трудзяшчыхся ліцейнага цэха трактарнага завода вывешваю яшчэ тры песьні іскрамётнага і сонечнага гурта "Разьбітае сэрца пацана". Наслаждайцесь!

Разьбітае сэрца пацана. Жэншчыны

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ

Разьбітае сэрца пацана. Парыкмахерша

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ

Разьбітае сэрца пацана. Аграгарадок

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ

Тэгі:

Mar 27

Кірыла нарадзіўся і гадаваўся ў Менску. У 10 год пайшоў у мастацкую школу, пасля 9 класа -- у каледж вучыцца на фатографа. Наступным крокам стала Акадэмія мастацтва, дзе Кірыла абраў спецыяльнасьць кінатэлеапэратара.

Дзе мы і пазнаёміліся, калі я чытаў там вершы. Кірыла распавёў, што займаецца фотамастацтвам, а пасьля даслаў паглядзець колькі сваіх працаў. Мне вельмі спадабалася -- дзялюся з вамі.

Мяркую, Кірылу будзе важна, калі вы таксама выкажацеся з гэтай нагоды.
На верхнім здымку, дарэчы, ягоны аўтапартрэт.

Сястра

пад катам -- крыху большыя, чым звычайна, фоткі -- каб лепш было разглядаць
Чытаць далей »

Тэгі: