it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 05

Ушацкі раён, Віцебская вобласьць

У 1998 годзе адсюль зьехала мясцовая школа, сядзібу закінулі. За 12 год яна прыйшла ў аварыйны стан, яшчэ колькі часу -- і можна будзе запісваць яе ў страчаную спадчыну.

Беларуская гаспадарлівасьць і шанаваньне сваёй гісторыі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 04

Знішчальнікам спадчыны – цвёрдае не!

| Нядзеля, 4 красавiка 2010 у 22:40

Зноўку вялікая патрэба вымушае ў чарговы раз пісаць пра праблему захавання помнікаў у нашай сталіцы – Мінску. На сайце Таварыства неаднаразова разглядалася пытанне пра жаданне гарадскіх уладаў і структур значна вышэйшых пазбавіць статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці будынак першай мінскай электрастанцы, знесці яго і пабудаваць на гэтым месцы высотны гатэль, інвестарам якога павінна выступіць група “Кемпінскі”. Вось пералік гэтых матэрыялаў: Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 04


Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 03


Вельмі добра, што ад першага дня акцыі "Перакладзем "Глобус Беларусі" на беларускую мову" я вёў дакладны ўлік, хто і што бярэцца перакладаць. Навучаньне ў восьмым матэматычным клясе не прайшло дарма!.. Дык вось, сёньня некалькі дзесяткаў чалавек атрымалі такія вось лісты шчасьця:

Вітаю, шаноўны спадар ...!
Вітаю, шаноўная спадарыня ... !

Пераклад унікальнага праекту “Глобус Беларусі” падыходзіць да фіналу. Нагадваю, што Вы ўзяліся перакладаць частку населеных пунктаў (калі не памятаеце, што менавіта – магу нагадаць). Калі ласка, паведамце, ці здолееце вы выканаць гэтую справу. Калі па нейкіх прычынах не здолееце – таксама абавязкова паведамце, тады я буду прасіць зрабіць гэта іншых людзей.
Прашу аб адным – не пакідайце гэты ліст без адказу, бо гэтым вы вельмі ўскладніце мне працу.
Перакладзем “Глобус Беларусі” на беларускую мову разам!

З павагай, Глеб Лабадзенка

PS магу толькі дадаць, што высылаць можна і трэба часткамі, а не чакаць, пакуль перакладзеце ўсё

Тэгі:

Apr 03

Добра вядома, што міліцыя ў Беларусі -- асаблівая каста, якой дазволена ўсё, для якой няма законаў, а ёсьць толькі жывёльныя паняткі. Даішнікі разварочваюцца праз падвойную суцэльную і робяць "Жывы шчыт", супрацоўнікі "Аховы" рэгулярна гвалцяць дзяўчат, прапаршчыкі забіваюць людзей у выцьвярэзьніках. І асобных жывёлінаў, канешне, судзяць, але кіраўнікі застаюцца на сваіх месцах, а пачвары працягваюць тварыць што хочуць.

Гэтая гісторыя, дзякаваць Богу, ня мае чалавечых ахвяраў: наваградзкія мянты не скалечылі, не забілі хлопца. Яны проста ўратавалі яго ад фатальнай памылкі: стаць гэткай жа жывёлінай, як яны. Але гісторыя ўсё адно паказальная.

матэрыял Сямёна Печанка, газэта "Наша Ніва"

«Нам у міліцыі такія не патрэбныя, якія ідуць супраць сваіх»

Былы курсант Акадэміі МУС Дзяніс Бяляк з Навагрудка хацеў стаць міліцыянтам, пакуль сам не трапіў у міліцыю.

У «НН» напісаў былы курсант Акадэміі МУС Дзяніс Бяляк з Навагрудка. Гісторыя нібыта банальная — куфаль піва ў звальненні, сутычка з хуліганамі, пастарунак, суд, адлічэнне з вучобы. Дзяніс лічыць, што яго з сябрамі пакаралі незаконна і ў адстойванні сваіх правоў дайшоў да Вярхоўнага суда.

«Часта мы чуем з экрана тэлевізара прыгожыя словы пра дэмакратыю ў нашым грамадстве. Зараз я хачу расказаць аб тым, што адбываецца на самай справе ў нашай (дэмакратычнай) дзяржаве», — піша 19‑гадовы Дзяніс Бяляк.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 02

Старшыня аргкамітэту па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння Барыса Кіта пісьменнік Васіль Якавенка звярнуўся да Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі РБ з прапановай размясціць у эфіры тэлефільм “Зорнае прыцягненне” (да 100-годдзя з дня нараджэння Барыса Кіта).

Сп-р Якавенка атрымаў ад Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ліст, у якім паведамляецца, што згаданы фільм плануецца да паказу на тэлеканале “ЛАД” 7 красавіка 2010 года.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 02

Самы стары беларускі горад падае прыклад астатнім: вось як трэба шанаваць сваю гісторыю і сваіх герояў!

надрукавана ў "Звяздзе" ад 3 красавіка

У мінулым годзе ўлады Полацка перайменавалі галоўны праспект горада з Карламарла на праспект Францішка Скарыны!

Вуліца Войкава у цэнтры Полацка хутка можа стаць Грунвальдскай. З такой прапановай да мясцовага гарвыканкама звярнулася Полацкае зямляцтва – згуртаванне ўраджэнцаў Полацку, якія цяпер жывуць у розных краінах свету. Гарвыканкам прапанову падтрымаў.

Хто такі Войкаў? Рэвалюцыянер, які праславіўся найперш непасрэдным удзелам у расстрэле царскай сям’і. Менавіта ён падпісаў дакумент пра вылучэнне вялікай колькасці сернай кіслаты для поўнага знішчэння целаў. Яшчэ Войкаў праславіўся тым, што прадаў за мяжу яйкі Фабержэ, а звольнены з дзяржаўнай працы быў за ракраданне футра, якое дарыў сваім каханкам.

Што такое Грунвальдская бітва? Вялікая перамога войскаў ВКЛ над Тэўтонскім ордэнам, дзе значную ролю адыгралі беларускія харугвы. Полацкі полк праславіўся асабліва – бо быў добра ўзброены і падрыхтаваны. 15 ліпеня 2010 года мы адзначым 600-годдзе гэтай слаўнай перамогі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 02

Паглядзеўшы на кошт, можна адказаць: столькі, што нармалёвы здаровы чалавек зь іншай краіны да нас не паедзе. Бо за тыя 60 эўра можна ўзяць шэнгенскую візу і праехаць усю Эўропу.

Дык вось, інфармацыя з сайту www.belarus.by

Кошт візы

Кошт візы розны ў залежнасці ад:

  • грамадзянства заяўніка
  • узросту заяўніка
  • тыпу візы

Пераважна, стаўкі збору за выдачу віз устаноўлены ў наступных памерах:

60 еўра – за аднаразовую кароткатэрміновую візу
150 еўра – за шматразовую доўгатэрміновую візу
Чытаць далей »

Apr 02

Сястра Васіля Быкава Валянціна Ўладзімераўна -- фантастычна мілы чалавек, яна вельмі падобная да брата. Вяртаючыся з Полацку, я абавязкова заехаў да яе на дранікі. Пасядзелі, пагаманілі. Пліта працуе, у хаце цёпла, раённыя ўлады, дзякуй ім, зрабілі новую прыбіральню.
Валянціна Ўладзімераўна жыве адна, цяпер ёй 83 гады. Хоць і сасьлепла на адное вока, чытае "Нашу Ніву" і "Народную Волю", вечарамі слухае "Свабоду" -- скардзіцца, што вельмі дрэнна чуваць.
Яна ў курсе ўсіх навінаў, у палітыцы разьбіраецца як запраўскі палітоляг. І дранікі робіць смачныя-смачныя!

Вельмі сумуе, што рэдка хто ёй звоніць, яшчэ радзей -- хто прыедзе. Заўджы радая гасьцям.

Сябры, калі вы будзеце мець магчымасьць наведаць Валянціну Ўладзімераўну -- зрабіце гэта. Вёска Ваўчо знаходзіцца літаральна перад самымі Вушачамі. Хата Валянціны Ўладзімераўны -- па левым баку, за маленькай крамаю на прыпынку: унізе з гары.

Ці проста патэлефануйце ёй і скажыце пару цёплых словаў. Хто захоча -- вышлю тэлефон на пошту.

Калі я ўжо ад'язджаў, Валянціна Ўладзімераўна паказала памяць пра брата Васіля. Музычная паштоўка, якую Быкаў даслаў ёй яшчэ з Фінляндыі, працуе і цяпер. Валянціна Ўладзімераўна кажа, што калі ёй робіцца вельмі тужліва, яна адкрывае гэтую паштоўку, слухае мэлёдыю і ўспамінае брата. Васіля Быкава.

Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 02

Тэгі: