it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 20

kr1

Баранавіцкі раён Берасьцейскай вобласьці
у касьцёле знаходзіцца жырандоля, якую ў 1881 годзе ўласнаручна вырабіў паэт і каваль Паўлюк Багрым. яна была створаная на замову пана Пятра Сьвятаполк-Завадзкага для ягонай сядзібы. пазьней нашчадкі пана перадалі жырандолю ў касьцёл, пры якім некалі Паўлюк Багрым наведваў школу. магіла паэта -- за касьцёлам.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 20

Ці жадаеце мець у кніжным выглядзе працяг "дзіцячай заМовы"?

View Results

Loading ... Loading ...

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1600 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па новым малюнку. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

051-pryslasc

нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю (можна і самому забраць на офісе), замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

    • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
    • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
    • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
    • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
    • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
    • на сайце imbryk.by
    • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

(калі недзе няма -- калі ласка, паведамце)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Mar 20

Глеб Лабадзенка, фота, відэа аўтара, для TUT.BY

Рыгора Барадуліна не стала 2 сакавіка, на 80-м годзе жыцця. Тысячы беларусаў прыйшлі развітацца з Паэтам у Чырвоны касцёл. Сотні ягоных землякоў праводзілі дзядзьку Рыгора ў апошні шлях на Бутаўскіх могілках у Вушачах, дзе ён спачыў побач з мамай.

28 сакавіка Лятучы Універсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” ладзяць публічную лекцыю памяці Рыгора Барадуліна – у межах цыкла Urbi et Orbi (“Гораду і свету”). Паэт і літаратуразнаўца Міхась Скобла звернецца да прысутных з лекцыяй “Голас і логас Рыгора Барадуліна: лекцыя з чатырма лірычнымі адступленнямі”. Ці ацанілі мы напоўніцу, з кім жылі побач? Як разгадаць мову Барадуліна? У чым тайна і чараўніцтва вобраза Маці ў барадулінскай паэзіі? Прыходзьце на лекцыю 28 сакавіка (пятніца), 18.30, Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а), уваход вольны. Напярэдадні лекцыі – гутарым з Міхасём Скоблам.

“Барадулін і без усякіх званняў народны, народней не бывае”

Спадар Міхась, Рыгор Барадулін – той выпадак, калі паэта напоўніцу ацанілі ўжо пры жыцці. Што да гэтых шматлікіх ацэнак і параўнанняў, эпітэтаў і ўсхваленняў можа дадацца цяпер, калі дзядзькі Рыгора не стала?
Міхась Скобла: Ты маеш рацыю – Рыгор Барадулін ацэнены прыжыццёва, што з сапраўднымі паэтамі не так і часта здараецца. Ацэнены як чытачамі, так і той беларускай уладай, якая так нядоўга пакіравала краінай у пачатку 90-х. І якая сваю беларускасць засведчыла менавіта наданнем звання народнага паэта Барадуліну. Неяк я загаварыў пра гэта са Станіславам Шушкевічам, і ён сказаў, што тою пастановай ён проста замацаваў відавочнае – Барадулін і без усякіх званняў народны, народней не бывае. Іншая справа, што народу, каб зразумець свайго паэта, трэба трошкі глуздамі паварушыць. За савецкім часам стварыўся стэрэатып, што беларуская літаратура ў масе сваёй патрыярхальна-вясковая, яе героі ледзь не ўсё ХХ стагоддзе аборай хлеб кроілі. Гэта, вядома ж, не так. У процівагу такім цверджанням я мог бы назваць дзясяткі імёнаў. Але дастаткова назваць аднаго Барадуліна, творчасць якога і паводле самых высокіх рахункаў мае найвышэйшы знак якасці, гэта залаты запас нашай культуры. Барадулінская паэзія акумулявала ў сабе і беларускую мудрасць, і беларускую дабрыню, і беларускі досціп. Усё наша шматпраяўнае беларускае быццё адлюстравалася ў ёй, і глядзім мы з радасным здзіўленнем на тое адлюстраванне: а мы, аказваецца, і цікавыя, і самадастатковыя, і нябедныя, і хадзіць нам у пазыкі да чужога дзядзькі не варта. Паводле сваёй метафорыкі, вобразатворчасці сваёй Барадулін папросту не мае сабе роўных. Беларусі ён дадзены як бы навырост. Чытаючы і спасцігаючы яго, мы будзем расці – і духоўна, і нацыянальна.
Тэгі:

Mar 19

st3
Баранавіцкі раён Берасьцейскай вобласьці
адзіны ў Вялікім княстве храм Мальтыйскага ордэну
заснаваны ў 1639 годзе сынам Радзівіла Сіроткі, камандорам Мальтыйскага ордэну Жыгімонтам Каралем. напачатку была ўзьведзеная капліца. да будаўніцтва цяперашняга храма спрычыніліся два выбітныя архітэктары -- Іосіф Фантана ІІІ і Ян Глаўбіц, вынаходнік "віленскага барока". у аб'ём цяперашняга храма 1740 году ўлучаная тая капліца 1639 году. толькі пабачыць яе мне не ўдалося, бо цяпер храм належыць ісьціна рускай праваслаўнай цэркві.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 18

ros1
Рось. Ваўкавыскі раён Гарадзенскай вобласьці.
Траецкі касьцёл 1807 году.
намагільле вырабленае ў Рыме ў 1881 годзе.
нічога падобнага ў Беларусі болей няма. папраўце, калі памыляюся.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 18

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1600 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па новым малюнку. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

050-zamieryny

нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю (можна і самому забраць на офісе), замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

    • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
    • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
    • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
    • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
    • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
    • на сайце imbryk.by
    • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

(калі недзе няма -- калі ласка, паведамце)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Mar 16

mn-h (1)

Курсы “Мова нанова” адкрыліся ў Гародні! Ініцыявала адкрыццё курсаў грамадская арганізацыя “Цэнтр "Трэці сектар”, вядоўцамі гарадзенскіх курсаў сталі Ігар Кузьмініч і Вольга Астроўская.
Першыя заняткі прайшлі 14 сакавіка па адрасе Будзёнага, 48а. Слухачоў сабралася каля 110 чалавек! Правялі заняткі выкладнікі менскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка.

далей чытайце ТУТ

 

Тэгі:

Mar 16

mn-b (4)

 

У суботу, 15 сакавіка, Мова Нанова стартавала ў Баранавічах. Заняткі будуць праходзіць у памяшканні грамадскай экалагічнай арганізацыі “Неруш” (Паўлава, 12).
Баранавіцкія курсы ініцыявала Юлія Траццяк, яна ж і будзе праводзіць заняткі.
Першыя заняткі правялі выкладнікі менскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Слухачоў сабралася 30 чалавек.

далей чытайце ТУТ

Тэгі:

Mar 16

vialikdzien

 

Адкрыццё адбудзецца ў аўторак, 18 сакавіка. Экспазіцыя будзе знаходзіцца ў святыні да 23 сакавіка.

Каталіцкі Партал Гродзенскай Дыяцэзіі
Па гэтай спасылцы знаходзіцца таксама прома-ролік да серыі
Тэгі:

Mar 16

muzei

 

“Культура паляпшае жыццё” – для кампаніі “Будзьма!” гэтая аксіома відавочная. Але як менавіта культура можа дапамагчы кожнаму беларусу і грамадству ў цэлым? Ці здольная культура дапамагчы знайсці сябе, самарэалізавацца, пабудаваць зручную прастору і дыхтоўныя працоўныя і сямейныя адносіны? І што менавіта ёсць паняткам “культура” ў нашым грамадстве? Абмеркаваць гэтыя пытанні і прарасціць “зерне” новага бачання культуры заклікае кампанія “Будзьма беларусамі!” на веснавых афлайнавых ток-шоў.
Кожны тыдзень у крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” а 19:00 мы збіраем экспертаў, даследчыкаў, знакамітых асобаў, і ўсіх тых, хто мае што сказаць пра беларускую культуру. 
Тэгі: