it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 18

Колькі здымкаў з Кракава -- Вавэль, дзе спачыла прэзыдэнцкая пара, і Марыяцкі касьцёл, дзе адпраўлялася разьвітальная імша.
Давялося бываць там у 2007 годзе.
Чытаць далей »

Apr 18

Сёньня а 15-й гадзіне па нашым часе Польшча разьвітваецца са сваім прэзідэнтам. У гэтыя дні палякі праводзяць у апошні шлях забраных Катыньню сваіх выбітных палітычных, грамадзкіх і духоўных дзеячоў.
Зьбярэмся на хвіліну маўчаньня ў іх гонар.

15.00, каля Польскай амбасады ў Менску
(мэтро Пл. Перамогі, вуліца Румянцава, за Домам літаратара)

У гэты ж час хвіліна маўчаньня адбудзецца ў многіх гарадах Беларусі.

Apr 17

Тэгі: ,

Apr 16

ня чухайце рэпу ў пошуках адказу. за нас ужо даўно падумалі вопытныя спецыялісты "Мінскага заводу безалькагольных напояў", якія інсьцітуты канчалі і на трактары пераварочваліся!..
а мы ўсё гадаем: у цэнтры, ня ў цэнтры... Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 16

І ня чорт ведае калі (планявалі аноўначы), а ў прымальны час -- 15:40.

Такія вянікі зьменаў у раскладзе БТ. Перанос на 18 чысло здарыўся праз тое, што ў гэты дзень будзе пахаваньне прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага з жонкай Марыяй.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

БТ, 23 красавіка (гэтая нядзеля), 15:40

"Катынь", рэжысэр Анджэй Вайда

БТ дублявала фільм па-беларуску

Тэгі:

Apr 16

гісторыя з ЖЖ Аляксея Кульбіцкага

Днямі праязджаў я па МКАДу і заўважыў, што гарыць поле, якое раскінулася з аднаго боку дарогі. З другога быў ужо горад - мікрараён Курасоўшчына, таму я, як добрасумленны грамадзянін самай стабільнай краіны, набраў 101. Нейкая заспаная дзяўчынка прыняла вызаў, спытала нумар мабільніка, спытала ці Мінск гэта і папрасіла па-магчымасці дачакацца пажарнікаў. Я спяшаўся, але вырашыў усё ж паглядзець, як будуць тушыць, тым больш, што пажарная знаходзіцца ад месцаздарэння за два прыпынкі. Уладкаваўся ў мясцовай піцэрыі, з вокнаў якой адкрываўся цудоўны краявід на гэтае самае гарапашнае поле, стаў чакаць.
Пад'еўшы, падпіўшы і ладна пасядзеўшы 1,5 гадзіны і так не ўбачыўшы чырвоных машын, вырашыў я пазваніць яшчэ раз. Падняў бадзёры мужык, выслухаў і сказаў, што пра гэтае здарэнне ўжо вядома. Я спытаў, чаму тады яшчэ ніхто не прыехаў.

- А што, яно яшчэ само не патухла?
- Не, прычым яшчэ заняўся бліжэйшы лясок, бо ўжо мінімум 1,5 гадзіны гарыць.
- От блін. Шчас разбіромся!... Слухайце, а эта ваабшчэ Мінск шчытаецца?
- Не ведаю, але тут да дамоў метраў 300.
- Нада ўзнаць, можэт не Мінск, тада нармальна ісчо.

Пачакаў яшчэ хвілін 15 і паехаў дадому. Сёння паглядзеў - згарэла да халеры, можа і праўда само патухла.

Apr 16

ахвяраваў на ўнікальнае выданьне "Ладзьдзі Роспачы" 50 тысяч рублёў.

дзякуй!

на цяперашні момант сабрана 3 мільёны 350 тысяч рублёў (+/- у залежнасьці ад курса даляра).

трэба каля 3 мільёнаў 480 тысяч (+/- у залежнасьці ад курса даляра).

праца над выданьнем працягваецца!..

нагадваю, што ахвяраваньні магчымыя ў два варыянты: альбо вы, па сутнасьці, робіць перадплату за пэўную колькасьць асобнікаў альбо ахвяруеце -- і ахвяра ідзе на зьніжэньне сабекошту кнігі.

падрабязьней пра выданьне і магчымасьць далучыцца
ТУТ

Тэгі:

Apr 15

надрукавана ў "Звяздзе" ад 16 красавіка

Новы гмах вымагае ліквідацыі адзінай дзіцячай пляцоўкі і пагражае затуліць сонца для паловы дома. Больш за сотню жыхароў выйшлі на абарону дома і дамагліся ад кіраўніцтва раёна, каб будаўніцтва прыпынілі.

У суботу раніцай жыхары дома № 48 па вуліцы Прытыцкага прачнуліся, зірнулі ў акно і аслупянелі: пад вокнамі літаральна за ноч была разгорнутая будаўнічая пляцоўка! Адмысловыя агароджы затулілі ўвесь кавалачак зямлі ад праезнай часткі да дома. У сярэдзіне апынулася адзіная ў наваколлі дзіцячая пляцоўка. Тут жа стаялі вагончыкі будаўнікоў, тарахцеў бульдозер. Народны тэлетайп спрацаваў імгненна — неўзабаве жыхары, якія былі дома (больш за 100 чалавек) пайшлі ў атаку на будаўнікоў.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 15

надрукавана ў "Звяздзе" ад 16 красавіка

Вежу Любчанскага замка, якая на пярэднім плане, уратавалі валанцёры

У Мінску, у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, які ласкава даў памяшканне, адбыўся сумесны з газетай "Звязда" круглы стол па пытаннях валанцёрства ў Беларусі. А дакладней, працы валанцёраў на помніках архітэктуры. Пасяджэнне было прадстаўнічае. Удзельнічалі старшыня Беларускага фонду культуры і беларускага камітэту ІКАМОС (Міжнародная рада па помніках і мясцінах) Уладзімір ГІЛЕП, старшыня грамадскай камісіі па пытаннях аховы помнікаў пры Міністэрстве культуры Анатоль БУТЭВІЧ, загадчык сектара Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля ХВІР, старшыня Беларускага дабрачыннага таварыства аховы помнікаў Антон АСТАПОВІЧ, старшыня МГА "Гісторыка" Зміцер РАГАЧОЎ, прадстаўнік дабрачыннага фонду "Любчанскі замак" Святлана СКРАБЕЦ, прадстаўнік Беларускай асацыяцыі студэнтаў-архітэктараў (БАСА) Зміцер САВЕЛЬЕЎ, сябар беларускага камітэту ІКАМОС Цімафей АКУДОВІЧ.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 15

згадзіцеся, гучыць так, нібыта ў краіне здарыўся пераварот.

тым ня меньш -- дзякуй БТ (і тым, хто за гэтым стаіць) за гэты нечаканы і прыемны крок.

усім, хто не глядзеў, моцна раю. пасьля гэтага фільму ў вас не застанецца сумніву, што Сталін -- найвялікшы кат і забойца ХХ стагодзьдзя.

БТ, 23 красавіка, 0.00 (апоўнач)

працягласьць фільму 1 гадзіна 55 хвілінаў

Тэгі: