it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 22


Ігар Паглазаў нарадзіўся ў 1966 годзе, скончыў жыцьцё самагубствам у 1980. Усё гэта -- у Менску.
Ніжэй -- мае пераклады пяці ягоных вершаў.
Цікаўным -- сайт Ігара Паглазава
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 21

У самай складанай, я лічу, намінацыі -- "Журналісцкае расьсьледваньне".
Віншую Яўгена!..

Тэкст-пераможца -- ніжэй.

Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 21

СЛУХАЦЬ:

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ
Чытаць далей »

Apr 20

хто ўгадае, дзе было зроблена гэтае фота?

Тэгі:

Apr 20

альбо Яўген Валошын -- русафоб!

Русафоб Валошын катаецца ў "Сілічах" на лыжах

30 сакавіка ў "Звяздзе" выйшаў артыкул майго сябра Яўгена Валошына "Каму ў Віцебску збіраюцца усталяваць помнікі?". Артыкул, вобразна кажучы, пра нашых "ісьцінна рускіх" чыноўнікаў, каму да сракі, што суворавы і пятры першыя тапілі беларусаў у крыві, -- усё адно яны "нашы рускія героі". Ну і яшчэ Валошын успомніў праслаўленага віцебскага гандона чыноўніка Герашчанку, якому трэба яйцы адарваць, як сказаў спадар Макей, ня месца на дзяржаўнай працы з ягонымі адкрыта антыбеларускімі выказваньнямі. Карацей, артыкул Валошына не застаўся незаўважаным. Рэсурс Regnum зьмясьціў агромную рэцэнзію на яго, дзе Валошына называюць русафобам і гд. Зьмяшчаю абодва тэксты. Цікава пачуць вашае меркаваньне!..

Чытаць далей »

Apr 20

Мне здаецца, што нягледзячы на неабвешчаную жалобу, мы павялі сябе даволі годна ў сытуацыі з польскай трагедыяй.

Самае галоўнае -- людзі. Людзям, якія спачуваюць, ня трэба чакаць адмашкі зьверху, каб прыйсьці паставіць сьвечку, ускласьці кветкі, выказаць словы падтрымкі. Польскія дыпляматы ў Беларусі  выказаліся: іх уразіла хваля спачуваньня і салідарнасьці ад простых беларусаў.

Па-другое, практычная дапамога: пасадкі самалётаў у Віцебску і хуткі транзыт за нашыя грошы да Смаленску, імгненнае ўвядзеньне бязьвізавага рэжыму для тых, хто ляцеў з Польшчы да месца трагедыі, у наступныя дні -- магчымасьць бязьвізавага вяртаньня польскіх журналістаў празь Беларусь.

Па-трэцяе, "Катынь" па БТ. Нармалёвы час, якасны белмоўны пераклад. Ну і што, што спачатку зьнялі з паказу. Затое праз тыдзень паказалі ў дзённы час і па-беларуску.

Па-чацьвертае, прэзідэнт Лукашэнка прыйшоў ушанаваць памяць у касьцёл. Гэта выглядала дарэчна і па-чалавечы.

Канешне, за неабвешчаную жалобу, калі ўсе кругом абвесьцілі, няёмка, сорамна. Аргумэнты "а якім бокам нас гэта тычыцца?" тут яўна недарэчныя, зьвядзеньні гістарычных і асабістых рахункаў -- таксама...

Аднак практычная дапамога (з нашымі савецкімі бюракратамі на месцах) -- гэта істотна. Ніжэй -- цікавы артыкул на гэты конт.

Расейцы затрымлівалі транспарт зь Яраславам Качыньскім?

Такое пытаньне ставіць у сваёй сёньняшняй публікацыі інтэрнэт-партал Польскага радыё Polskieradio.pl.

Размова ідзе пра некаторыя акалічнасьці падарожжа Яраслава Качыньскага зь Віцебску да месца катастрофы 10 красавіка.

У сваім твітэры сябра Эўрапарлямэнту Адам Белян, адзін з тых, хто разам зь Яраславам Качыньскім ехаў 10 красавіка ў адным аўтобусе ад Віцебску да месца крушэньня прэзыдэнцкага самалёта, піша пра некаторыя акалічнасьці таго падарожжа.
Чытаць далей »

Apr 20

нават ня тое, што мы абодва наведваем касьцёл.

а ўсяго тое, што мы абодва не высыпаемся. вось паглядзіце: прыехаў Папа на Мальту, сеў слухаць нядзельную месу. і так соладка там сьпявалі, што 83-гадовы пантыфік пачаў кімарыць...

як я яго разумею!..

Тэгі: ,

Apr 19

19 красавіка 2000 году, Менск, ПЭН-цэнтр

Канешне, гэтая сустрэча цалкам перакуліла маё жыцьцё. Дзякуючы Рыгору Барадуліну, я пачаў друкавацца ў газэтах, надаваць больш увагі вершам, пайшоў у Ліцэй, прачытаў і даведаўся шмат усяго цікавага, навучыўся жыць сучаснасьцю, шануючы мінулае і старэйшых людзей.

Барадулін -- глыба беларускай думкі, беларускага мысьленьня, найвялікшы паэт сучаснасьці. Дзядзька Рыгор -- шчодры: на кнігі, на парады, падказкі, успаміны. Проста гаворачы зь ім, дакранаесься да ягонай мудрасьці, чысьціні і таленту.

Я ганаруся, што мне выпала шчасьце быць знаёмым з гэтым Беларусам.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 19

ахвяраваў на ўнікальнае выданьне "Ладзьдзі Роспачы" 250 тысяч рублёў.

дзякуй!

сабрана 3 мільёны 600 тысяч рублёў (+/- у залежнасьці ад курса даляра).

ЗБОР ГРОШАЙ СПЫНЕНЫ.

у бліжэйшы час, калі будзе канчаткова складзены макет кнігі, я высьветлю ў выдавецтве канчатковую суму (два месяцы таму мне называлі суму каля 3 мільёнаў 480 тысяч (+/- у залежнасьці ад курса даляра). магчыма, тады будзе магчымасьць далучыцца яшчэ.

сачыце за навінамі!

падрабязьней пра выданьне ТУТ

Тэгі:

Apr 19

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, гурт IQ48, Мясцовы дабрачынны фонд “Добра тут” аб’ядналі свае намаганні і ладзяць дабрачынны канцэрт пад назвай “Добры Фэст” у клубе “Рэактар” у Мінску 22 красавіка.

У імпрэзе возьмуць удзел гурты IQ48, Neuro Dubel, B:N, ZM99 (Змяя) і А. Хаменка (гурт “Палац”).

Пачатак а 19-й.

Арганізатары і ініцыятары канцэрту звяртаюцца да публікі з заклікам “Будзьма беларусамі! Будзьма міласэрнымі!”. Сродкі ад мерапрыемства пойдуць на  падтрымку дзяцей-інвалідаў Червенскага дома-інтэрната, які цесна супрацоўнічае з фондам «Добра тут».
Чытаць далей »

Тэгі: