it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 06

зрэшты, вось яна

Тэгі: ,

траўня 06

Адрас "Кніжнага салону": Менск, вул Калініна, 5
(тая самая новая кнігарня, якую ўзначаліла былая дырэктарка "Акадэмкнігі" легендарная Соф'я Антонаўна Жыбулеўская)

знайсьці так: стоячы тварам да крамы "1000 драбязы" на плошчы Калініна (мэтро Парк Чалюскінцаў), ідзіце справа па вуліцы ўверх. кнігарня будзе па гэтым жа баку праз два дамы.
кошты на згаданыя штукі там ніжэйшыя, чым паўсюль

падрабязьней пра "Маладзік над стэпам" ТУТ
падрябязьней пра паштоўкі "Барадуліну-75" ТУТ
падрабязьней пра "Белую яблыню грому" ТУТ

падрабязьней пра "Галасы" ТУТ

калі каму няма як даехаць да кнігарні, замаўляйце на gleb@labadzenka.by
перасылка па Беларусі -- задарма

Тэгі:

траўня 06

Выйшаў новы нумар "ARCHE" (3 -2010)

Новы нумар "ARCHE" Genius Urbis прысвечаны гарадзкой гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі

ЗМЕСТ

Вольга Бабкова. Status Animae ( с. 5 – 7 )

ГІСТОРЫЯ

Дзяніс Дук. Сацыятапаграфічная структура і забудова Полацку ў XVI—XVIII стст. ( с. 7 – 62 )

Натальля Сьліж. «Нябесная скарбніца…» Вільні ( с. 62 – 99 )

Ян Аляшэўскі. Менск у 1708 годзе (урывак з хронікі) ( с. 99 – 110 )

Віталь Макарэвіч. Тадэвуш Корзан і яго Менск сярэдзіны XIX ст. ( с. 110 – 115 )

Тадэвуш Корзан Менск у сярэдзіне XIX ст. З уласных успамінаў ( с. 115 – 157 )

Іна Соркіна. Мястэчкі як культурна-гістарычны фэномэн Беларусі ( с. 157 – 197 )

Фёдар Стаўровіч. Лабары ( с. 197 – 214 )

Гарады Беларусі на старых паштоўках ( с. 214 – 251 )

АНАЛІТЫКА

Аляксей Ластоўскі, Андрэй Казакевіч, Раса Балачкайце. Памяць пра Другую сусветную вайну ў гарадскім ландшафце Ўсходняй Еўропы ( с. 251 – 301 )

ЭСЭІСТЫКА

Кірыл Атаманчык. Вільня ў двух словах ( с. 301 – 305 )

ЛІТАРАТУРА

Сяргей Адам Грунтоў. Горад сьвятога Фабіяна. Памяць. Унутраная Атлянтыда ( с. 305 – 314 )

Юлія Шастак. Вершы ( с. 314 – 324 )

АХОВА СПАДЧЫНЫ

Іван Сацукевіч. Назвы вуліц і плошчаў Менску як гісторыка-культурная спадчына ( с. 324 – 342 )

Аляксандар Агееў. Магілёўская ратуша: гісторыя адраджэньня і яе ўрокі ( с. 342 – 363 )

Вольга Кукуня, Тацяна Косьціч. Курапаты — гісторыя ўрочышча і праект зонаў аховы ( с. 363 – 370 )

Тамара Габрусь. А дзе тыя дзьверцы? ( с. 370 – 378 )

Андрэй Шулаеў. Сытуацыя з аховай помнікаў у Беларусі вачыма архітэктара ( с. 378 – 383 )

Захар Шыбека. Менскія могілкі: да праблемы мэмарыялізацыі ( с. 383 – 386 )

Сьцяпан Стурэйка. Гістарычная спадчына і грамадзянская супольнасьць: лёгіка ўзаемадзеяньня. Сэрыя інтэрв’ю са спэцыялістамі, экспэртамі і актывістамі грамадзкіх рухаў ( с. 386 – 418 )

КРЫТЫКА

Зьміцер Крывашэй. Новыя гарызонты гістарычных дасьледаваньняў ( с. 418 - 425 )

ДОПІСЫ

Аляксандар Пашкевіч. Без публічнасьці няма ачышчэньня ( с. 425 - 437 )

дзе ўзяць, Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 05

пад катам -- відэа большага фармату

гэтае відэа ўзарвала польскі інтэрнэт. ці праўдзівае яно, немаведама. аднак сюжэт такі: нехта зазьняў на мабільнік адразу пасьля катастрофы, як людзі бегаюць па месцы здарэньня і страляюць. паводле вэрсыі, якая пяршыньствуе цяпер у інтэрнэце, расейскі спецназ дабіваў жывых ахвяраў катастрофы. нібыта была перастрэлка: вайскоўцы і ахова прэзідэнта спрабавала адстрэльвацца. на гэта паказвае, што зьнікла ўся зброя палякаў (па адсутнасьці патронаў маглі здагадацца) і большасьць неапазнаных дагэтуль целаў -- якраз гэтыя вайскоўцы і ахова Качыньскага. мяркуйце самі... вялікай неверагоднасьці няма: 70 гадоў таму расейцы на гэтым месцы ўжо забілі тысячы бяззбройных людзей стрэламі ў патыліцу.
артыкул Gazety Wyborczej на гэтую тэму -- ТУТ

пад катам -- відэа большага фармату
Чытаць далей »

траўня 05

Сёньня, 6 траўня, вынясуць прысуд Мікалаю Аўтуховічу.
І гэта страшна, калі ў краіне, дзе няма законаў, Канстытуцыі, справядлівага суду і праваахоўных органаў, пракурор (мяркуючы па прозьвішчы "Эльдар Сафараў" --шчыры беларус) патрабуе для чалавека 20 гадоў турмы ні за што.
Асноўнае абвінавачаньне -- услухайцеся -- што Аўтуховіч рыхтаваў забойства былога губэрнатара Гарадзенскай вобласьці Саўчанкі седзячы ў турме. Уяўляеце, якія ў Беларусі ліберальныя турмы: можна сядзець за кратамі і рыхтаваць замах на губэрнатара.
І гэта няважна, што сам губэрнатар сказаў на судзе, што ня мае прэтэнзыяў да Аўтуховіча. І гэта няважна, што рэчыўных доказаў няма, а ўсе доказы сьледзтва не вытрымлітваюць ніякай крытыкі.
Тут няма законаў, тут ёсьць зьвярыныя паняткі, правілы зграі. Аўтуховіч стаў капаць пад карупцыянэраў -- усяго толькі раённага і абласнога маштабу. І зграя такога чалавека ня сьцерпіць.

траўня 04

Я думаў, што перагаўняўшы ўшчэнт асфальт на праспэктах у мінулым годзе, ваякі супакояцца. А не, вырашылі зноў кансервавыя бляшанкі па вуліцах пацягаць. Нагадайце мне, колькі каштуе кілямэтр дарогі заасфальтаваць?.. І падыміце рукі, каму цікава глядзець на гэтыя танкі, якія выпушчаныя, здаецца, раней за мяне?

Тэгі:

траўня 04

Аляксей САКАЛОЎ 19 верасня 1952 года запускаў у Мінску першую незвычайную “рагатую машыну”
надрукавана ў "Звяздзе"


Аляксея Сакалова пахавалі ўчора, памёр ён у ноч з 1 на 2 мая на 88-м годзе жыцця. Гэты чалавек — гарадская легенда нашай сталіцы. Тады, у 1952 годзе, менавіта ён даў старт тралейбуснаму руху ў Беларусі. Маршрут №1 ішоў ад вакзала да Круглай плошчы і складаў 6,4 кіламетра ў абодва бакі. Тры гады таму, калі адзначалася 55-годдзе тралейбуснага руху ў сталіцы, мне пашчасціла пабываць у гасцях у Аляксея Міхайлавіча, паразмаўляць з ім.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

траўня 01

Тэгі:

траўня 01

у мяне Canon 450D

лістуйце gleb@labadzenka.by

траўня 01

засталося ляжаць два самапальныя дыскі. каму трэба -- дашлю бясплатна.

gleb@labadzenka.by