it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 12

у гадзіну ночы да мяне на падваконьне зваліўся майскі жук. ужо цёпла, і апроч форткі, я адчыняю ўначы і вакно, каб працавалася лепш. і вось ён грохнуўся. расправіў крылы, склаў. пасьля зваліўся на падлогу.  та-акі прыгожы! я злавіў яго, пасадзіў на жоўты аркуш паперы і наладзіў жуку фотасесію. жывёлка апынулася неспакойнай, але колькі разоў ён удала застываў перад аб'еквывам... Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 11

на адноўленай Магілёўскай ратушы ўсталяваная вэб-камэра, якая абнаўляецца кожныя 10 сэкундаў. я зайшоў паглядзець -- а там муха сядзіць. пасьпеў захаваць карцінку да наступнага абнаўленьня. дзялюся 😉

Тэгі:

траўня 11

абвестка з сайту "Твой стыль"

23 траўня
13.30- 16.00 Майстар-клас


Практычная журналістыка: як ужываць парады класічных міжнародных падручнікаў у нашых умовах

Удзельнікі даведаюцца пра асаблівасці напісання артыкулаў: будову матэрыялу, этапы падрыхтоўчай працы, праца з людзьмі, комплекс "загаловак-лід", нюансы тэхнікі рэпартажу.

Вядучы - Глеб Лабадзенка. Спецыяльны карэспандэнт газеты "Звязда". Друкаваўся больш чым у 40 беларускіх і замежных выданнях.

Чатыры гады працаваў у "Комсомольской правде" в Беларуси".

Тройчы атрымліваў прэмію БАЖ "Вольнае слова "За найлепшы інфармацыйны матэрыял (2008- 2-е месца, 2009 -- 1-е месца, 2010 год -- 3-е месца), быў намінаваны на Нацыянальную прэмію "Залатая літара" як найлепшы рэпарцёр году (2007).

Тэгі:

траўня 11

10 траўня 2010, Менск, кінатэатр "Перамога"
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 11

пажар быў за некалькі кварталаў ад майго дома, на заводзе вылічальнай тэхнікі, які відаць з майго вакна...

сьветлая памяць ратаўнікам.


Юры Сысой


Зміцер Лоўдар


Вадзім Лесік


Андрэй Мухін

траўня 11

Баранавіцкі раён


гатовыя сыры захоўваліся тут, у падзямельлі. скляпеньні з ХІХ стагодзьдзя адчуваюць сябе вельмі добра, і сёньня тут людзі захоўваюць бульбу ды закаткі. Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 07

сярод маіх знаёмых такіх няма. а сярод вашых?

траўня 06

Чытач Блогу Сяргей Ж. сфоткаў гэта на адной зь менскіх СТА (па абслугоўваньню грузавікоў) і даслаў, каб вы таксама ўсьміхнуліся 😉

Тэгі:

траўня 06

Напярэдадні 65-й гадавіны Дня Перамогі кампанія «Гавары праўду» заклікае ўшанаваць памяць Васіля Быкава — слыннага пісьменніка праўды пра вайну.

Такім чынам — 7 траўня, Усходнія могілкі, збор — на ўваходзе ў 11 гадзін.

Гаворыць Уладзімір Някляеў, чыімі высілкамі на магіле Васіль Уладзіміравіча ўсталяваны помнік-валун:

— Васіль Быкаў — асоба для Беларусі знакавая. Ці памятаем мы свае знакі — пытанне сёння надзвычай актуальнае. Дык давайце ўшануем тых, хто ведаў тую вайну не па кнігах. І праўду пра тую вайну — пісаў.

Узята з "Нашай Нівы"

Тэгі:

траўня 06

Амбасада Польшчы перадала ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі 26 тамоў унікальных допісаў Папскіх нунцыяў XVІ—XVІІІ стагоддзяў з Рэчы Паспалітай у Ватыкан

Нунцыі — дыпламаты, пасланнікі Папы, якія мусілі наўпрост штотыдзень падрабязна апісваць ватыканскаму кіраўніцтву сітуацыю ў рэгіёне. Што цікава, пісалася не толькі пра справы ў касцёле і дзяржаве, але і пра звычаі мясцовых жыхароў, традыцыі і святы, побыт і нават надвор'е. Польскія навукоўцы займаюцца расчытваннем дакументаў ужо не першы дзясятак гадоў, беларускім калегам прэзентавана ажно 26 тамоў дакументаў. Для нас яны каштоўныя тым, што часам у поле зроку нунцыяў патраплялі і беларускія землі — калі нунцый з Рэчы Паспалітай выпраўляўся ў вандроўку па Вялікім Княстве Літоўскім. Чытаць далей »

Тэгі: