it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 19

серада, 19 траўня, 17.30, "Кніжны салон" (Калініна, 5, метро "Парк Чалюскінцаў")

Рыгор Барудулін прэзэнтуе свае новыя кнігі, якія выйшлі за апошнія паўгады

таксама ўдзельнічаюць: Генадзь Бураўкін, Алесь Камоцкі, Кася Камоцкая і Віктар Корзун (прэзэнтуюць фільм "Эпоха Барадуліна"), Міхась Скобла.

сярод іншага -- прэзэнтацыя факсымільнага перавыданьня ПЕРШАЙ кнігі Рыгора Барадуліна "Маладзік над стэпам" (падрабязьней пра кнігу ТУТ )

Уваход вольны!

Тэгі:

траўня 19

на сайце Полацкага выканкама ідзе галасаваньне. пакуль што больш за палову галасаванцаў -- супраць перайменаваньня вуліцы Войкава ў вуліцу Грунвальдзкую.

пераломім сытуацыю!
галасуйма на САЙЦЕ ПОЛАЦКАГА ВЫКАНКАМА (унізе старонкі, справа)

траўня 19


Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 19

"Файлікі"
музыка гурта Rahis
словы Глеба Лабадзенкі

слухайце песьню:

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ

Тэгі:

траўня 19

у апытаньні, разьмешчаным у правым слупочку на гэтай старонцы, узялі ўдзел ужо 145 чалавек.
такім чынам, зь іх з рознае нагоды галасавалі 32 асобы каля 22%), не галасавалі -- 113 (каля 78%).

мяркую, блог наведваюць збольшага адукаваныя і прасунутыя людзі, таму пра рэпрэзэнтатыўнасьць казаць не выпадае. але лічба яскравая.

Тэгі:

траўня 19

«Хлопчыку прыкладам разбілі ўсю галоўку»
Успаміны Канстанціна Гайдука (запісаў Алесь Кудрыцкі)

перадрукавана з "Нашай Нівы"

І партызанскі гвалт, і здзекі нацыстаў. Успаміны Канстанціна Гайдука, які падлеткам працаваў у партызанскім шпіталі пад Бегам'ем: нязручныя для афіцыёзу, неацэнныя для нашчадкаў.
Усё меней застаецца людзей, якія бачылі апошнюю вайну на свае вочы. Але дзіўная рэч: і такім людзям у сучаснай Беларусі, здараецца, не даюць слова.
У рэдакцыю «НН» звярнуўся Канстанцін Гайдук, 79 гадовы жыхар Бягомля. Падлеткам ён працаваў у партызанскім лясным шпіталі. Пабачыў столькі, што хапіла б на захапляльную кнігу. Але дзяржаўныя выданні, у якія спадар Гайдук дасылаў свае ўспаміны, адмовіліся даць яму слова: надта ўжо нязручная яго ваенная праўда. Справа ў тым, што Канстанцін Гайдук не толькі памятае пакуты мясцовых жыхароў і гераічныя справы абаронцаў, але не забыўся і на тое, як некаторыя дзеячы, выбіўшыся ў партызанскія камандзіры, чынілі гвалт над няўгоднымі ім людзьмі, зводзілі асабістыя рахункі.
Канстанцін Гайдук сведчыць не толькі ад свайго імя.
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 19

Канцэрт “Рытмы і рыфмы”, пра які я пісаў раней, адбудзецца 20 траўня ў 19.00, але ў іншым месцы – у музеі Янкі Купалы (вул. Я. Купалы, 4). Уваход вольны! Усе, хто купляў квіткі, атрымаюць грошы назад.

траўня 18

Менск, вуліца Ангарская

Тэгі:

траўня 17

серада, 19 траўня, 17.30, "Кніжны салон" (Калініна, 5, метро "Парк Чалюскінцаў")

Рыгор Барудулін прэзэнтуе свае новыя кнігі, якія выйшлі за апошнія паўгады

таксама ўдзельнічаюць: Генадзь Бураўкін, Алесь Камоцкі, Кася Камоцкая і Віктар Корзун (прэзэнтуюць фільм "Эпоха Барадуліна"), Міхась Скобла.

Уваход вольны!

Тэгі:

траўня 13

4000 візытовак. прыемна... вельмі прыемна...