it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 26

апошнія некалькі гадоў гэта была мая мара -- патрапіць у Сар'ю. адзін з найпрыгажэйшых храмаў Беларусі!.. пахавальня Лапацінскіх, перададзеная ў свой час праваслаўным з фармулёўкай "по причине особенной красоты". да Сар'і даехаць няпроста -- амаль 300 кілометраў ад Менску!.. але я нарэшце даехаў. і вельмі раю гэта кожнаму.
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 26

"Мне няважна, што вы пра мяне думаеце, я пра вас ня думаю наогул"

траўня 26


1924-26 гг, адноўлены нядаўна
Верхнядзьвінскі раён, амаль самае памежжа з Латвіяй

Тэгі:

траўня 23

папярэдне -- у наступныя выходныя. адлегласьць -- 60 км ад Менску па Берасьцейскай трасе.
патрабаваньні -- фургон ці грузавічок даўжынёю мінімум 3 мэтры.
я пакуль знайшоў за 120 тысяч, мо хто ведае таньней?..

labadzenka@gmail.com

траўня 23

У Кардынала Казіміра Сьвёнтэка -- пералом шыйкі сьцягна. Найстарэйшы сьвятар Беларусі патрапіў у рэанімацыю, яму зрабілі апэрацыю.

Кардынал Сьвёнтэк -- адзін з двох найстарэйшых у сьвеце Кардыналаў (найстарэйшымі кардыналамі зьяўляюцца італьянец Эрзільё Таніні (20 ліпеня 1914 г.) і беларускі іерарх Казімір Свёнтэк (21 кастрычніка 1914 г.).
Для мяне гэта -- намесьнік Яна Паўла ІІ у Беларусі.

Кардынале, хай Бог бачыць Вас!..

Тэгі:

траўня 21


касьцёл 1700 году і кляштар базыльянаў 1778 году
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 21

Тэгі:

траўня 21

Радзівілаўскія чытанні, якія прайшлі ў Жодзіне, былі прысвечаныя заснавальніку горада — Багуславу Радзівілу

Жодзіна яшчэ нядаўна лічылася адным з наймаладзейшых беларускіх гарадоў — у 1963 годзе гарадскі пасёлак атрымаў статус горада, ад гэтай даты доўгі час і вялі адлік. А што, да гэтага часу там людзі не жылі? Як высветлілася, жылі. А спрычыніліся да заснавання Жодзіна не абы-хто, а самі Радзівілы: яшчэ ў 1643 годзе воляю Багуслава Радзівіла тут было заснавана мястэчка Багуслаў Поле, якое пасля стала называцца Жодзін, а пазней — Жодзіна.

Цяпер гэтая дата — 1643 — ужо прынятая на афіцыйным узроўні, яе можна пабачыць на гарадскім сайце, на вокладках краязнаўчых выданняў. Згадзіцеся, адзначаць 367 гадоў роднага горада прыемней, чым 47-годдзе.

Адным з "рухавічкоў" вяртання гістарычнай праўды стаў пісьменнік Уладзімір Сіўчыкаў, які нарадзіўся ў Жодзіне. Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 20

Менск, 19 траўня, "Кніжны салон" на Калініна, 5
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 20

слухаць верш у выкананьні аўтара:

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ

АПОШНІ ПАЭТ

Ён
нарадзіўся
на белы свет
Пад канец стагоддзя (і тысячагоддзя),
І ягоны хросны выкінуў партбілет
У навакольнае асяроддзе.

На хрэсьбіны пасцялілі белы абрус,
А пасярэдзіне – чырвоная стужка.
І ён закрычаў: “Жыве Беларусь!” –
Калі маці яго, накарміўшы, загушкала.
Чытаць далей »

Тэгі: