it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 26


З суседам па лецішчы, мастацтвазнаўцам Сяргеем Харэўскім езьдзілі купацца на Нёман (ці Неман) у Жукаў Барок, родную сэрцу мясьціну Уладыслава Сыракомлі. Нёман чаруе! Плынь хуткая -- варта адарвацца ад дна -- і нясе, нясе, нясе. А калі ўперціся нагамі ў глей і нахіліцца супраць цячэння над вуглом 45 градусаў, адчуваеш сябе фрыстайлістам, які ляціць з трампліна. Нёман -- наш цуд. Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 26

Алесь Матафонаў вядомы нам па цыкле гістарычных перадач "Лабірынты" на тэлеканале "Лад", які ідзе ўжо тры гады. Дагэтуль былі іншыя цыклы — "Адкрыты архіў", "Біяграфія слова", "Алхімія слова", "Маем рэчы"... Мая бабуля пра такіх, як Алесь Матафонаў, часам кажа: "І адкуль ён усё ведае — такі малады!?" Сапраўды — і адкуль?.. Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 25

ДАСЛАНА НА ПОШТУ

Катавіцэ, 11 чэрвеня 2010 г.

Шаноўнае Спадарства

Дэпутат Еўрапейскага Парламента, доктар Marak Migalski, арганізоўвае конкурс фатаграфічны пад назвай 'Беларусь - краіна розных культур'. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні сярэдніх школ і студэнты, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Ідэяй конкурсу з'яўляецца чыста мастацкі аспект, які дазволіць нам больш даведацца аб беларускай культуры праз прызму фатаграфіі, мы хочам, каб удзельнікі конкурсу прадставілі свае фатаграфіі рэлігійных і гістарычных помнікаў, замкаў і інных абаронных будынкаў і г.д. Пераможца адправіцца ў паездку ў Брусэль. Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 25

86-гадовы Мікалай МЕЛЬНІКАЎ разам з іншымі ветэранамі вайны вельмі хоча, каб музей стаў дзяржаўным

Гарадзенцу Мікалаю Мельнікаву 86 гадоў — ён аднагодак народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Удзельнік вайны, кандыдат навук, педагог з 40-гадовым стажам... Здароўе ў Мікалая Аляксандравіча ўжо не вельмі: ходзіць цяжка, гаворыць ціха, хутка стамляецца. Але гэты старэнькі заслужаны чалавек знайшоў у сабе сілы на тое, каб стварыць прыватны музей Васіля Быкава. І цяпер клапоціцца, каб праца не знікла — хоча перадаць свой музей дзяржаве. Таксама выступае з ініцыятывай, каб імя Быкава ўшанавалі ў Гродне — усё ж пісьменнік пражыў тут практычна траціну жыцця!

Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 24

Яўген ВАЛОШЫН, "Звязда"

Напярэдадні Дня барацьбы з наркотыкамі кожнае радыё і кожны тэлеканал распавядае пра значныя поспехі ў барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў. Разам з тым, ніхто не адмаўляе, што аб'ёмы наркатрафіку растуць, а колькасць спажыўцоў павялічваецца. Адкуль?

"Звязда" правяла сваё журналісцкае расследаванне. Аказваецца, прама ў цэнтры Мінска свабодна прадаецца рэчыва, якое па сваім уздзеянні мацнейшае за гераін і метадон. Яшчэ адзін парадокс — пра гэта ведаюць многія чыноўнікі...

Па якой схеме дзейнічаюць мінскія наркакіёскі і каму гэта выгадна?

Гэта звычайны харчовы мак,
14 тысяч за кілаграм.
Такім пасыпаюць булачкі.

 А гэта "бубкі", якія прадаюцца пад выглядам харчовага маку, 120 тысяч за кілаграм. З такога насення вырабляюць наркотык, які ўздзейнічае на арганізм горш за гераін.

Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 23

вярталіся сёньня з Вайцюшкевічам з Гародні, спыніліся набыць на трасе лісічак ды ягадаў.
Вайцюшкевіч пытаецца ў прадавачкі:
-- а лісічкі ў вас радыёактыўныя?
тая адказвае:
-- вы знаяце, ды ня очань.

Тэгі:

Jun 23


я зноў у гародні -- самым прыгожым, самым эўрапейскім і файным беларускім горадзе. пасьля менску адчуваеш тут сябе інакш: аказваецца, людзі тут ходзяць па нармалёвых прыгожых вулках, глядзяць на нармалёвыя дамы, усьміхаюцца. неверагодна, але шостая частка ўсіх старых будынкаў у Беларусі - захаваліся тут.
аднойчы я буду жыць тут.

Тэгі:

Jun 21


Дзяржынскі раён
бібліятэку-скарбец Чапскіх у Станькаве можна пабачыць ТУТ

Тэгі: ,

Jun 21

прынамсі, апошні месяц у мяне такое адчуваньне.
практычна штодня мне тэлефануюць і пытаюцца:
-- гэта "трансаэра"?
пагугліўшы, я высьветліў, што іх нумар ну ня тое, каб адзін у адзін, але падобны -- розьніца ў адну лічбу.
звоняць шмат. можа, сапраўды заняцца продажам квіткоў і пуцёвак?.. 😉

Jun 19

У Мінску збіраюцца зруйнаваць яшчэ адзін стары будынак — першую ў сталіцы электрастанцыю 1870-х гадоў. Гэта калі коратка. Падрабязней гісторыя выглядае так.

На праспекце Незалежнасці, злева ад цырка, сабраліся будаваць прэстыжны гатэль "Кемпінскі". Рэч, бясспрэчна, патрэбная — асабліва напярэдадні чэмпіянату свету-2014 па хакеі ў Мінску. Аднак вось бяда — якраз на гэтым месцы знаходзяцца будынкі першай у Мінску электрастанцыі — унікальнага помніка гарадской прамысловасці. Электрастанцыя ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. І ўнесена недарэмна. Па-першае, іншага такога будынка ў Мінску няма. А ў Беларусі — усяго два. Па-другое, электрастанцыя перажыла многае — Першую сусветную вайну, рэвалюцыю, Вялікую Айчынную вайну. Пасля вайны электрастанцыя непасрэдна ўдзельнічала ў гераічным аднаўленні праспекта — сілкавала ўсе будоўлі ад плошчы Незалежнасці да плошчы Перамогі.

І вось праектанты гатэлю малююць план, на якім электрастанцыі... няма. А ёсць 8-павярховы шкляны гмах. Гм... На шчасце, усе праекты будаўніцтва ў зоне гісторыка-культурных помнікаў (а тут адразу два — ансамбль праспекта і сама станцыя) узгадняе кампетэнтная Навукова-метадычная рада пры Міністэрстве культуры. І Рада адрэагавала адэкватна: гатэль будуйце, але станцыю захавайце. Маскоўская фірма "Speech", якая з'яўляецца аўтарам праекта, падышла з разуменнем, і 7 красавіка Радзе быў прадстаўлены другі праект, на якім гатэль павінен быў будавацца ўздоўж ракі, а станцыя захоўвалася (гл. малюнак). Чытаць далей »

Тэгі: ,