it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 07

Тэгі:

Jul 06

калі будзеце шукаць аграсядзібу для нейкіх мэтаў, шчыра раю вам абыходзіць бокам сядзібу "Зарачаны", якая знаходзіцца ў Слуцкім накірунку (каля 25 км), непадалёк ад Дудутак, у вёсцы Зарачаны.

гаспадар на справе паказаў сябе як не зусім сумленны чалавек -- незадоўга да пазначанай даты пазваніў і сказаў, што ня можа нас прыняць, бо яму пазванілі нейкія маскалі і запрапанавалі больш грошай. пры тым, што мы дамаўляліся за 2,5 месяцы да мерапрыемства.

карацей, майце на ўвазе.

Jul 05

3 ліпеня 2010 году, Менск
Фота: Reuters

Тэгі:

Jul 04



Адноўлены год ці два таму.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 01

Варняны — мястэчка на Астравеччыне. У цэнтры — касцёл Святога Юрыя, асвечаны ў 1769 годзе. Учора ў "Звязду" паведамілі: у час рамонту ў закрыстыі знойдзена ўнікальная фрэска!

— Ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула распачаў рамонт, наняў на працу тутэйшага чалавека, з Варнянаў. Адбіў тынкоўкі мо на які палец добры — і адкрылася фрэска з выявай ксяндза! — распавядае краязнаўца Алесь ЮРКОЙЦЬ. — Роспіс знаходзіцца ў бакавой прыбудове, у адной з закрыстый, з паўднёвага боку. Наш пробашч мяркуе, што гэта Станіслаў Костка (1550—1568, манах ордэна езуітаў, каталіцкі святы — Г.Л.). Але наўрад ці гэта так, таму што няма ніякіх пазнакаў, што гэта — святы, а яны павінны быць. Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 30

на нашай вуліцы адчынілі новую харчовую краму, называецца "магазин советский". ніколі не разумеў, чым кіруюцца людзі ў такіх выпадках. адсутнасьць густу? настальгія? эпатаж? тое самае -- і юнакі ў майках з сярпамі-малаткамі і надпісамі "ссср". напішыце лепш х.й -- больш эпатажу будзе. а пісаць на майцы назву і сымбалі самай страшнай імпэрыі ХХ стагодзьдзя, самага злачыннага рэжыму, які зьнішчыў мільёны людзей... працягваючы тэму, можна згадаць цяперашнія партыі камуністаў... для мяне слова камуніст -- сінонім ворага і забойцы, сілы, якая вынішчыла ўсю беларускую інтэлігенцыі і значную частку нашай архітэктуры, а калі глядзець шырэй -- памяці. ці нехта лічыць інакш?

Jun 30

пабачыў у мэтро дзяўчыну-міліцыянта. дзёргае кожны раз ад такой карціны. ясна, хлопцы -- у дзяцінстве білі па галаве, адукацыю ня здолеў атрымаць, нічога ня ўмее -- куды ісьці, як не ў міліцыю?.. але дзяўчаты, часам прыгожыя, якія, магчыма, нядрэнна вучыліся... не разумею...

Тэгі:

Jun 29

Шыфруючы падрабязнасьці, распавяду гісторыю з жыцьця.
Паехалі мы адзін раз у падарожжа -- я, Андрэй Дыбоўскі (стваральнік сайта "Глобус Беларусі") і Зьміцер Яцкевіч (аўтарытэтны навуковец, загадчык адзьдзела Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі).
У адным абласным цэнтры, так сталася, нам прапанавалі заночыць у аднаго мясцовага актывіста. Мы,як белыя людзі, зайшлі перад тым у краму, набралі якіх-такіх прысмакаў і пляшачку добрай настоечкі -- ня пойдзеш жа да чалавека з пустымі рукамі.
Прыйшлі, расклаліся, кажам:
-- ..., запрашаем цябе далучыцца да нашай сьціплай вячэры!
І тут ... выдае:
-- Я буду будаваць новую Беларусь, і мне з алкаголікамі не па дарозе!
Сказаў -- і пайшоў. Мы моўчкі пераглянуліся і пайшлі спаць -- пасьля такой заявы (а кожны з нас ужывае даволі рэдка) нічога ў горла, зразумела, не палезла.

Тэгі:

Jun 26


З суседам па лецішчы, мастацтвазнаўцам Сяргеем Харэўскім езьдзілі купацца на Нёман (ці Неман) у Жукаў Барок, родную сэрцу мясьціну Уладыслава Сыракомлі. Нёман чаруе! Плынь хуткая -- варта адарвацца ад дна -- і нясе, нясе, нясе. А калі ўперціся нагамі ў глей і нахіліцца супраць цячэння над вуглом 45 градусаў, адчуваеш сябе фрыстайлістам, які ляціць з трампліна. Нёман -- наш цуд. Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 26

Алесь Матафонаў вядомы нам па цыкле гістарычных перадач "Лабірынты" на тэлеканале "Лад", які ідзе ўжо тры гады. Дагэтуль былі іншыя цыклы — "Адкрыты архіў", "Біяграфія слова", "Алхімія слова", "Маем рэчы"... Мая бабуля пра такіх, як Алесь Матафонаў, часам кажа: "І адкуль ён усё ведае — такі малады!?" Сапраўды — і адкуль?.. Чытаць далей »

Тэгі: