it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 16

калі Менгарвыканкам забараніў бой падушкамі на 600-годзьдзе Грунвальдзкай бітвы, мы даведаліся, якія недалёкія людзі (но зато крэпкія хазяйсьцьвяньнікі) прызначаныя кіраваць нашым горадам. няўжо і тут пабачылі палітыку? параноя ці шызафрэнія?
калі ж людзей з падушкамі пачаў забіраць амон і распіхваць па аўтобусах, нічога новага мы не даведаліся: у беларускай міліцыі ай-к'ю традыцыйна разьлічваецца па мінусавой шкале.
як сказаў некалі вялікі Караткевіч, "Бог даў беларусам цудоўную зямлю, прыгожых людзей і дурных кіраўнікоў".
выглядае, таварыш Ладуцька вырашыў моцна не адрозьнівацца ад свайго папярэдніка таварыша Паўлава.

Тэгі:

Jul 15

У каго з нас ні спытай, ці ведаем Грунвальдскую бітву — кожны адкажа: "Вядома! Як жа яе не ведаць?!" І праўда — сорамна беларусам не ведаць пра Грунвальд! Аднак калі пачынаеш разбірацца, дык не кожны згадае, хто там біўся, з кім, дзе і навошта. Сёння, у дзень 600-годдзя вялікай перамогі пад Грунвальдам (15 ліпеня 1410 года) "Звязда", пры дапамозе прафесара, доктара гістарычных навук Анатоля ГРЫЦКЕВІЧА коратка нагадвае асноўныя моманты. Выразай і захоўвай!

1. Хто з кім біўся?

Білася беларуска-літоўскае войска разам з саюзным польскім войскам супраць нямецкага Тэўтонскага рыцарска-манаскага ордэна. Але "манаскага" не ў традыцыйным значэнні, а дзе манахі павінны былі не маліцца, а ваяваць, каб распаўсюджваць веру Хрыстову сярод язычнікаў (паганцаў). У Тэўтонскім ордэне былі не толькі немцы — туды прыязджалі для практыкі рыцары з усіх краін Еўропы: былі і англійскія, і бургундскія, і французскія, нават з Пірынейскага паўвострава. З нашага боку — беларусы, палякі, летувісы, балты, чэхі на чале з Янам Жыжкам, невялікая група татараў. Захаваліся дакладныя звесткі, што большасць войска складалася з беларускіх харугваў — мсціслаўскай, аршанскай, берасцейскай, ваўкавыскай, віленскай, віцебскай, гарадзенскай, драгічынскай, лідскай, пінскай, наваградскай, полацкай, слонімскай, смаленскай... Трыццаць з іх мелі на сваіх баявых сцягах герб "Пагоня". Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 14

Дні першай менскай электрастанцыі (гл. фота ніжэй) падлічаныя. Гэта -- дакумэнт, які фактычна санкцыянаваў яе разбурэньне. Не знайшоўшы лепшага спосабу зьнішчыць помнік архітэктуры, унесены ў Дзяржаўны сьпіс, чыноўнікі склалі ўдакладнены генплан гэтага раёну, на якім электрастанцыі проста няма. на дакуменце стаяць 4 подпісы. Будзьма памятаць герояў.

Мэр Мінска Мікалай Ладуцька:

Намесьнік міністра культуры Віктар Кураш:

Галоўны архітэктар Менску Віктар Нікіцін:

Начальнік Упраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ігар Чарняўскі:

І хоць двое апошніх падпісантаў побач зь пячаткамі ўнесьлі ўдакладненьні, ключавыя слова на абодвух пячатках -- "СОГЛАСОВАНО" і "УЗГОДНЕНА". Хто там ужо стане тыя карякулі чытаць пры гэтым... Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 14

Пра Ўладзімера ПАПРУГУ я чуў даўно і шмат. У пэўных колах гэта паўлегендарная асоба. Інтэрвію выйшла вялікім -- у газэце давялося нават падзяліць яго на дзьве часткі, на два дні. Апроч свайго прафэсіяналізму, Папруга выклікае павагу і такім фактам: будучы на дзяржаўнай пасадзе галоўнага інспэктара па ахове спадчыны Менгарвыканкама, ён сыйшоў, калі зразумеў, што ня зможа спыніць будаўніцтва паркінгаў на Нямізе. Гэта адрозьнівае яго ад "сваіх у дошку" хлопцаў з шэрагу чыноўнікаў, якія "душой і сэрцам за нашую спадчыну", а паралельна падпісваюць згоды на зьнішчэньне помнікаў архітэктуры. І будаўніцтва тых самых паркінгаў на Нямізе. Не разумеючы, што Няміга будзе ім пракляцьцем на доўгія пакаленьні.


Уладзімер Папруга

Уладзімір Папруга – чалавек-легенда ў мінскім коле архітэктараў, рэстаўратараў, аматараў даўняй архітэктуры. Ён вучыўся і практыкаваўся ў Мінску і Рыме, у Венецыі і Пазнані. Ён кінуў выгадную працу ў Польшчы і пайшоў працаваць на дзяржаўную пасаду ў Мінгарвыканкам. Апошнія два гады Уладзімір Папруга – галоўны архітэктар беларускага будаўнічага праекта ў Венесуэле. Мы сустрэліся ў ягонай мінскай кватэры калі спадар Папруга прыляцеў на кароткую пабыўку.

-- У Венесуэле круглы год +30, ідэальная вільготнасць! Я цяпер увогуле не ўяўляю, як можна жыць у іншым клімаце! – дражніўся спадар Уладзімір.

Мы пачалі размаўляць – і размаўлялі да другой гадзіны ночы. За гэты час у ягонай кватэры адключылася святло, Папруга выклікаў аварыйку. Калі б не манцёры, мы, бадай, размаўлялі б да раніцы. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 14

У клубе «Графiцi» 22 ліпеня адбудзецца сольны канцэрт Лявона Вольскага. Беларускі музыка, літаратар і мастак праспявае любімыя песні і парадуе новымі.

Замова месцаў і дадатковая інфармацыя:
+375 (29) 77-999-18 begin_of_the_skype_highlighting              +375 (29) 77-999-18      end_of_the_skype_highlighting begin_of_the_skype_highlighting              +375 (29) 77-999-18      end_of_the_skype_highlighting begin_of_the_skype_highlighting              +375 (29) 77-999-18      end_of_the_skype_highlighting
+375 (29) 17-999-18
+375 (29) 613-95-06
ICQ: 531-07-353 / 165-650-843
Skype: diskoteq / Google: diskoteq

http://www.graffiti.by

Цікавыя факты

Лявон Вольскі нарадзіўся 14 верасьня 1965 году ў Менску. Яго дзед Віталь Вольскі ў 1930-х гадах працаваў дырэктарам Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР. Бацька, паэт Артур Вольскі, шмат пісаў для дзяцей, перакладаў зь пяці моваў і стаяў у першых шэрагах нацыянальнага Адраджэньня канца 1980-х — пачатку 1990-х.

У 1981 годзе ў Менскай мастацкай вучэльні ім. Глебава разам з Уладзімерам Давыдоўскім і Алегам Дземідовічам ён заснаваў рок-групу «Фаварыт» (пасьля — «Мроя»).

У 1989 «Мроя» прагучала на ўвесь СССР, запісаўшы на ўсесаюзнай студыі «Мэлёдыя» пласьцінку «Дваццаць восьмая зорка». У 1994 годзе музыкі «Мроі» ствараюць новую групу — N.R.M., якая за 13 гадоў выпусьціла 8 альбомаў і трывала заслупавала за сабой рэнамэ флагманаў беларускага року. Сумесныя праекты з удзелам Вольскага — «Народны Альбом» і «Я нарадзіўся тут» — сталі ў Беларусі культавымі. 30 снежня 2009 году выйшаў дыск «Такога няма нідзе», усе песьні якога сачыніў Вольскі і запісаў іх з шэрагам музыкаў (Русяй, Алегам Хаменкам, Уладзімірам Пугачам ды іншымі).

Акрамя N.R.M. Вольскі сьпявае і грае ў гуртах «Крамбамбуля» ды «Zet». Аўтар некалькіх кніг паэзіі.

Тэгі:

Jul 09

Князёўна адведала родны Нясвіж, а таксама Столін, Мінск, Любчу

Мікалай і Мацей Радзівілы, Глеб Лабадзенка, Эльжбета Радзівіл, Галіна Кандрацьева.
8 ліпеня 2010 году, Нясьвіж. Фота Аляксея Кульбіцкага

Леташні візіт князёўны Эльжбеты Радзівіл ды іншых прадстаўнікоў славутага роду стаўся ці не найвялікшай медыя-падзеяй 2009 года. Пра гэта напісалі дзясяткі газет, перадалі ўсе тэлеканалы, казалі па радыё, давалі інфармацыю ў інтэрнэце. Аняго ж — гэта быў першы выпадак, калі пасля 1939 года ў Беларусі прысутнічалі адначасова 10 прадстаўнікоў роду Радзівілаў. Самой князёўне Беларусь спадабалася настолькі, што леташні адпачынак у ліпені яна таксама правяла ў родным Нясвіжы.
Прайшоў год, пані Эльжбеце ўжо амаль 93 гады, але — sіc! — яна зноўку прыехала ў мілы сэрцу Нясвіж! Гэтым разам — неафіцыйна, без прэсы і сустрэчаў. Каб проста пабыць у мясцінах дзяцінства, прыгадаць маладосць. Суправаджалі яе пляменнікі, князі Мацей і Мікалай Радзівілы. А таксама — адзіны з журналістаў — карэспандэнт "Звязды" Глеб ЛАБАДЗЕНКА.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 09

гэта -- хвоя каля майго лецішча ў Коласаве. аднойчы я вырашыў, што абяру яе дзеля экспэрымэнту -- і буду актыўна паліваць, угнаяць, даглядаць. за 4 гады дрэва вырасла разоў у сем -- астатнія не далі такога паказчыку. рабі пільна!..


21 траўня 2006 году

чэрвень 2010

Тэгі:

Jul 09

Унікальны абраз, вядомы з 1648 года, збіраюцца перанесці з Быхава ў адноўлены Баркалабаўскі манастыр

Айцец Мікалай служыць у Быхаве з 1993 года. Тутэйшы Траецкі храм збудаваны ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя — цяпер гэта адзіны храм, прычым драўляны, які ацалеў у Быхаве. Ненадоўга храм зачыняўся перад вайной, камуністы зрабілі тут зернясховішча. Але ўжо ў 1942-м быў адчынены — і з таго часу людзі ідуць сюды да Бога. Апроч уласных архітэктурных адметнасцяў, храм мае іканастас з вёскі Баркалабава — у тамтэйшай царкве савецкія бязбожнікі зрабілі спартовую залу, але іканастас удалося ўратаваць. Аднак галоўная каштоўнасць Траецкай царквы — цудадзейны абраз Баркалабаўскае Божае Маці, вядомы ад 1648 года, — неўзабаве можа пакінуць царкву... Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 07

пані Эльжбета Радзівіл, якой ідзе 93-і год, зноўку тут. Нясьвіж, Менск, Наваградак, Любча... візыт неафіцыйны, без прэсы. адзіны рэпартаж з візыту чытайце днямі ў "Звяздзе" і на Блогу. фоткі таксама вывешу.

Тэгі:

Jul 07

сёньня здаў іспыт у магістратуру БДУ на спэцыяльнасьць журналістыка. атрымаў 9 балаў (з 17 чалавек дзьве дзявяткі, дзясятак няма). залічылі на бюджэтнае адзьдзяленьне (там пяць месцаў усяго). так што магісьцерам буду.