it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 03

Narod wspanialy, ale ludzie chuje

Юзэф Пілсудзкі, першы кіраўнік адроджанай Польшчы

Aug 03

пабачыў на Віцебшчыне. заўважу толькі, што ў будынку месьціцца дзяржустанова ))

Aug 03

знайшоў у нэце цікавы сайт – bongo.by , вырашыў падзяліцца, мо каму цікава будзе.
я даўно чуў, што такое ёсьць у Амэрыцы, але ня ведаў, што і да нас цывілізацыя дакацілася. сэнс такі – на сайце штораз праводзіцца нейкая новая акцыя – зніжкі ад 50 да 90% у нейкай кавярні, салоне, на нейкую паслугу і г.д. купляеш сабе такі купон (плаціць можна як вэбмані ды праз картку, гэтак і ў банку) – раздрукоўваеш яго і топаеш карыстацца зьніжкай. галоўная ўмова адна – патрэбна, каб набралася абавязковая мінімальная колькасьць удзельнікаў акцыі, іначай зніжка ня будзе дзейнічаць (колькі народу набыла, можна там адразу пабачыць – зрэшты, і з сябрамі ж можна дамовіцца ;)).
наколькі я зразумеў, розным фірмам ды салонам гэта цікава тым, што да іх стабільна прыйдзе пэўная колькасьць кліентаў, якія, можа, і яшчэ чаго набудуць ці чым іншым скарыстаюцца. Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 03

тэлефонная размова з кансультантам Упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі

-- Марыя Рэнуальдаўна, дзень добры, вас турбуе “Звязда”!

-- А адкуль у “Звязды”, цікава, мой мабільны тэлефон?!

-- Ну, вас ужо дзве гадзіны няма на працоўным месцы, давялося даведацца…

-- Гэта вы так думаеце, што мяне няма. А ў мяне праца заключаецца не толькі ў тым, каб сядзець на працоўным месцы. У цяперашні час я знаходжуся на “гарачай лініі”. Слухаю вас.

-- Хачу ўзяць у вас афіцыйны каментар да артыкула, які ідзе ў газету…

-- З карэспандэнтамі, якіх я не ведаю, па тэлефоне не размаўляю. Яны прыходзяць да мяне ў кабінет, паказваюць пасведчанне, я пераконваюся, што такі карэспандэнт працуе ў “Звяздзе” – і адказваю на пытанні, якія ў маёй кампетэнцыі.

-- А такая форма, як кароткі каментар па тэлефоне, у вас не практыкуецца?

-- А адкуль я ведаю, што вы – карэспандэнт газеты “Звязда”?

-- А адкуль я ведаю, што вы – чыноўнік міністэрства адукацыі?

-- Не, прабачце, клаі вы ведаеце, што я чыноўнік – значыць вам нехта даў мой нумар. Я ж да вас не тэлефаную ў газету “Звязда” і не кажу, што я такая і такая, супрацоўнік міністэрства адукацыі.

-- Марыя Рэнуальдаўна, я ўсё ж задам пытанне па вашай кампетэнцыі. Чаму ў педуніверсітэт такія нізкія прахадныя балы – 150-160 з 400? Каго мы бярэм у будучыя настаўнікі?

-- А ў нас што, у правілах прыёма ёсць нейкія абмежаванні па прахадных балах? Калі будуць такія абмежаванні ўведезныя – тады мы можам з вамі пра нешта размаўляць.

-- А вы лічыце, што правільна ў будучыя настаўнікі браць людзей з такімі нізкімі ведамі?

-- А хто вам сказаў, што ў іх нізкія веды?

-- Бо яны атрымліваюць за тэсты 15, 20, 30 балаў…

-- Ну, яны ж ацэньваюцца ў параўнанні з усімі, хто здае тэсты. І 15 балаў па матэматыцы на цэнтралізаваным тэставанні – ніяк нельга параўноўваць з адзнакай, атрыманай у школе.

-- Але паглядзіце вынікі тэставання: па фізіцы 73% вынікаў – ніжэйшыя за 20 балаў, па матэматыцы – 62,5%! Вы не лічыце гэта катастрофай па згаданых прадметах?

-- Не, ну дык я за школу не адказваю. Гэтае пытанне задавайце ўпраўленню агульнай і сярэдняй адукацыі.

-- Але ж гэта – людзі, якія пастапуюць ва ўніверсітэты, з такімі крайне нізкімі баламі!

-- Дык што нам, зачыніць усе ўнівесітэты?! Ці што вы прапануеце? Так, прыходзьце да мяне ў кабінет са сваім пасведчаннем – тады з вамі будзем гутарыць!

Тэгі:

Aug 02

Раўбіцкі касьцёл збудаваны ў 1858 годзе. Цяпер тут -- Музэй беларускага народнага мастацтва. Адным разам я меў унікальную магчымасьць -- мала таго, што падрабязна адфоткаць абсалютна ўсе экспанаты, дык яшчэ і зазьняць інтэр'еры самога касьцёла з пунктаў, куды звычайна не пускаюць наведнікаў...
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 02

я адзначаю для сябе, што з усіх кіроўцаў пэўныя хамскія асаблівасьці маюць толькі таксісты і кіроўцы бмв. гендэр не чапаем.

Jul 30

Яўген Барысавіч ЛІВЯНТ — аўтарытэтны рэпетытар, які легальна працуе з 2001 года, выкладчык матэматыкі і фізікі, рыхтуе штогод каля сотні вучняў. Да таго ж ён — тэлезорка: некалькі разоў яго запрашалі ў якасці эксперта на тэлешоу "Выбар". На размову са спадаром Яўгенам натхнілі вынікі цэнтралізаванага тэставання па фізіцы (73 % абітурыентаў атрымалі менш за 20 балаў) і матэматыцы (62,5 % абітурыентаў атрымалі менш за 20 балаў). Катастрофа школьнай адукацыі? Дрэннае выкладанне? Дрэнныя вучні? І гэта, і не толькі гэта, мяркуе Яўген ЛІВЯНТ.

"Я павінен быць удзячны Міністэрству адукацыі: з кожным годам у нас, рэпетытараў, усё больш працы"

— Спадар Яўген, якія школьнікі сёння звяртаюцца да вас як да рэпетытара?

— Як правіла, узровень ведаў у большасці сучасных школьнікаў вельмі нізкі. І з кожным годам ён робіцца ўсё ніжэйшы. Я павінен быць удзячны Міністэрству адукацыі: з кожным годам у нас, рэпетытараў, усё больш працы! У Мінску засталося літаральна 5-6 школ, дзе больш-менш прыстойны ўзровень ведаў па матэматыцы. Што датычна фізікі, то практычна ні ў аднаго вучня ніякіх ведаў па фізіцы няма. Калі прыходзіць вучань займацца да мяне матэматыкай, я стараюся выявіць яго пачатковы ўзровень, каб было ад чаго адштурхоўвацца. Калі ж прыходзіць вучань займацца фізікай, я ні пра што яго не пытаюся, бо ведаю, што ён нічога не ведае. І вельмі рэдка моцна здзіўляюся, калі вучань усё ж нешта ведае. Сёлета з некалькіх дзясяткаў маіх вучняў па фізіцы нешта ведаў адзін. Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 30

Помнікі архітэктуры руйнуюць ня толькі ў нас. У Маскве днямі зьнесены дом купца Аляксеева 1817 году, разам зь ім -- дом 1894 году архітэктара Мікалая Жукава.

Як і ў нас, гэта адбылося са згоды ўладаў. Напэўна, толькі нашым чыноўнікам з Упраўленьня па ахове спадчыны адкаты даюць меньшыя, чым у Маскве.

Абараняць помнікі архітэктуры выйшлі неабыякавыя гараджане (нячастая зьява ў Менску). Іх разагнала, як і ў нас, апамаўска-мянтоўскае быдла.

Кампанія, якая зьнішчыла гэтыя два помнікі ў Маскве, называецца "Сатори". Напэўна, так на рускую мову перакладаецца словазлучэньне "минская спадчина".
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 29

У Вялікай Брытаніі публіцы паказалі зубны пратэз, які выкарыстоўваў прэм'ер Ўінстан Чэрчыль. У найбліжэйшым часе пратэз будзе выстаўлены на аўкцыён, за яго спадзяюцца ўзяць 4-5 тысячы фунтаў.

Jul 29

Сяргей Плыткевіч — аўтарытэтны чалавек у сферы турызму, ягонае выдавецтва "Рыфтур" стварае найвялікшую колькасць краязнаўчай літаратуры ў краіне: паштоўкі, праваднікі, фотаальбомы... Спадар Плыткевіч пачаў займацца гэтай тэматыкай у далёкім 1994 годзе, калі і мы яшчэ мала ездзілі, і да нас практычна ніхто. Што змянілася за гэты час? Чым усё-ткі прывабіць турыстаў у Беларусь? Чаму перад домам павінны расці кветкі, а не бульба з цыбуляй? Пра гэта "Звязда" распытала Сяргея Плыткевіча.

"Турызм адкрывае людзям вочы"

— Спадар Сяргей, як вы самі акрэсліце той кірунак, у якім працуеце?

— Іх некалькі. Па-першае, гэта газета "Турызм і адпачынак", з якой мы пачыналі. Там распавядаецца пра турызм у свеце і нашай краіне — прычым з кожным годам у нас усе больш і больш менавіта пра Беларусь. Па-другое, выдавецтва "Рыфтур", якое выдае краязнаўчую літаратуру і фотаальбомы таксама на 99% пра Беларусь. І часопісы, якія перажываюць не лепшыя часы, — "Фотамагія" і "Дзікая прырода". Яны таксама пра Беларусь, але рознай тэматыкі.

— Калі вы пачыналі, тэма турызму, асабліва ўнутранага, была як выпаленае поле. Як вам хапіла імпэту ўзяцца за распрацоўку гэтай тэматыкі?

— Калі мы пачыналі рабіць газету, якраз пачыналіся паездкі нашых грамадзян за мяжу — гэта было нешта новае, цікавае. Пайшла цэлая хваля людзей, якія атрымалі магчымасць некуды паехаць. Было шмат уражанняў, адкрываліся новыя краіны. І нам гэта было цікава. Але пазней, калі народ ужо паездзіў па розных краінах і вярнуўся, то сталі па-іншаму глядзець на сваю краіну. Турызм адкрывае вочы людзям. Яны тады параўноўваюць: а чаму мы жывём так, а не гэтак? А чаму там прыгожа, а ў нас не надта? А можа, нам таксама можна зрабіць прыгожа? Напрыклад, у пачатку 1990-х гадоў многія атрымалі дачы — і давай адразу хату з усіх бакоў абсаджваць бульбай ды агародамі. А пасля раптам высветлілася, што перад хатай могуць быць не бульба-капуста, а прыгожыя кветкі, альпійскія горкі, міні-азёрцы. Паціху мы паварочваемся да Еўропы, да ўсяго свету. Чытаць далей »

Тэгі: