it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 09


фота Сяргея Панізьніка

сёньня спаўняецца 100 гадоў ад Дня Нараджэньня Ларысы Геніюш.

ня будем у гэты дзень сумаваць і згадваць, што Геніюш дагэтуль не рэабілітаваная.
Геніюш вечная, як вечная Беларусь. мінецца час ашавуркаў -- усё будзе.

Запяі мне песню не з мяшчанскіх вулак,
не з вялікіх сцэнаў, не з эстрад,
запяі мне тую, што я сэрцам чула,
калі асыпаўся белы сад.
Запяі мне тую, што пяяла няня
над калыскай, доўга не сплючы,
ці аб безнадзейным маладым каханні,
што трывожыць сэрца уначы.
Не хачу навінаў з шырокага свету --
пуста майму сэрцу, цесна ў ём,
можа помніш песню, што пяяла летам
маладая жнейка за сярпом?
Ці мо помніш тую, аб ліхім прыгоне,
з-пад навіслых сумна нашых стрэх,
што пяялі хлопцы, як вадзілі коні
месячнаю ноччу на начлег?
Запяі мне песню нашу, не чужую,
з смарагдовых гоняў ды бароў,
што я сэрцам вечна на чужыне чую
сярод думаў зорных вечароў.

1942

Тэгі:

Aug 09


Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 08

ПАСЛУХАЙЦЕ ЭКСКЛЮЗЫЎНЫЯ КАВАЛКІ НОВЫХ ПЕСЕНЬ! (запісваў цішком у студыі 😉 )

Раз-два-тры -- усе за стол!

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Азалаціцца

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Вядомы спявак хоча ў песні "Раз-два-тры — усе за стол!" адрадзіць беларускую вясельную традыцыю

У Мінску сканчаецца запіс новага максі-сінгла гурта "Крамбамбуля" з вясёлай назвай "Раз-два-тры — усе за стол!".

— І не проста вясёлай, а вясельнай! — папраўляе мяне лідар гурта Лявон Вольскі. — Гэта мне запомнілася такая традыцыя, калі на вяселлі госці гублялі ўвагу, разыходзіліся па кутах, папаліць, паразмаўляць... І тады тамада на пару з гарманістам зацягвалі нараспеў: "Раз-два-тры — усе за стол! Раз-два-тры — усе за стол! Маладыя запрашаюць усіх за стол!" І тады ўсе цягнуліся назад, пачыналі ўздымаць келіхі за здароўе маладых. Шкада, што гэта традыцыя неяк знікае, сціраецца. У ёй нічога такога асаблівага, але яна здорава мабілізавала гасцей, была як рухавічок на вяселлі! Чытаць далей »

Тэгі: ,

Aug 07


на іх можна клеіць марачку і дасылаць поштаю.

а набор каштуе, дарэчы, 7000

замаўляць, дарэчы, на labadzenka@gmail.com

Тэгі:

Aug 06

Аўтар Глеб Лабадзенка
Дызайн Аляксей Кульбіцкі
Здымкі з прыватнага архіва князёўны Эльжбеты Радзівіл

тры мовы: беларуская, расейская, польская
11 картак, сепія, шыкоўны друк
супэрвокладка з кароткай гісторыяй Нясьвіскага замку і роду Радзівілаў

на жаль, паштоўкі скончыліся
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 05

канец 1980-х гадоў, на летнім адпачынку ў вёсцы Бабовішчы Слуцкага раёна
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 04

“Чаму вучань атрымлівае на іспыце 8 балаў з 10, а на тэставанні 15 са 100?..”

Нашыя публікацыі ад 31 ліпеня і 4 жніўня выклікалі шырокую рэакцыю чытачоў. І гэта зразумела, бо адукацыя – практычна як вайна – так ці інакш закранула кожную беларускую сям’ю. Самы трапны каментар пакінуў інтэрнэт-карыстальнік tereg: “Працуючыя людзі кажуць усё як ёсць, але спытай у чыноўніка – дык усё ў ажуры і шакаладзе”.

Вялікае абурэнне выклікала інфармацыя пра сярэдні заробак настаўнікаў у 885 тысяч. Карыстальніца Mambo#5 з Магілёва піша: “Што датычна аплаты працы, то ў мяне – 11 гадоў стажу, 2 стаўкі, класнае кіраўніцтва, платныя гурткі, 1 катэгорыя. За ўсё гэта – 750 тысяч у адной са школ Магілёва. Што датычна папераў – шаноўныя чыноўнікі, адкрыйце нарэшце вочы! Становішча проста катастрафічнае, гэта ж маразм, цяпер галоўнае – не навучыць, а паболей усялякай лухты запісаць, страхавацца-перастарахавацца!..”

Мяне вельмі ўразіў ніжэй прыведзtны ліст, які прыйшоў да мяне на электронную пошту ўчора ўвечары. Прыводзім яго без скаротаў. Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 04

нешта падобнае, дарэчы, было і ў нас -- калі пасьля трагедыі на Нямізе, здаецца, на  40 дзень адмывалі пераход ад сьвечак і надпісаў. у польскім выпадку ўжо прайшло амаль 4 месяцы -- і новы прэзідэнт Браніслаў Камароўскі даў загад прыбраць крыж у блізкі храм Сьвятой Ганны. аднак сотні людзей запратэставалі, бо рэгулярна і цяпер прыходзяць да гэтага крыжа аддаць даніну памяці загінулым.

чым кіраваўся спадар Камароўскі? эстэтычнымі меркаваньнямі -- што стыхійнаму мемарыялу ня вечнае месца ў цэнтры Варшавы? штодзённым нагадваннем пад вокнамі свайго, прэзідэнцкага палаца, што таго прэзідэнта ўсё яшчэ любяць мацней? кароль памёр, вітаем караля! Чытаць далей »

Aug 04

гартаючы тутбай, натрапіў на іхную статыстыку. астатняе больш-меньш прадказальна, але вось гэты пункт мяне шчыра зьдзівіў! няўжо сапраўды так? ці проста людзі маняць, адказваючы на пытаньні розных анкетаў? падабаецца лічыць сябе вольнымі?..

Aug 03

Чаму вучань атрымлівае на іспыце ў школе 8-9 балаў з 10, а праз тыдзень на тэсце — 12-15 балаў са 100?..

(працяг. пачатак ТУТ )

КАМЕНТАР МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ

Залішняя пісаніна настаўнікаў — гэта перастрахоўка на месцах

Каб атрымаць кампетэнтны каментар Міністэрства адукацыі, мы яшчэ да публікацыі пераслалі туды змешчаныя тут каментары настаўнікаў, дацэнта, вучня... Пасля гэтага на пытанні "Звязды" адказала Валянціна МАЕЎСКАЯ, намесніца начальніка Упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі.

— Валянціна Леанідаўна, многія нашы эксперты кажуць, што выпускныя іспыты ў цяперашняй форме варта ўвогуле адмяніць...

— Школьныя іспыты патрэбныя нашай сучаснай школе, бо яны выхоўваюць пачуццё адказнасці, што вельмі важна ў педагагічным разуменні. І калі яны нават патрабуюць намаганняў, марнавання сілы і энергіі, хвалявання, у гэтым неабходна бачыць і цудоўную падрыхтоўку да жыцця. Бо жыццё ж не будзе ўсланае ружамі, будуць розныя цяжкасці. Чытаць далей »

Тэгі: