it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 30
Карэспандэнт "Звязды" Глеб ЛАБАДЗЕНКА спрабаваў заасфальтаваць дарогу 2000 дачнікам у Стаўбцоўскім раёне

У рэдакцыю прыйшоў ліст, перапоўнены болем. Пішуць дачнікі з садовых таварыстваў у Стаўбцоўскім раёне, непадалёк ад станцыі "Коласава". Праблема такая: маем лецішчы тут ужо больш за 20 гадоў, а ад трасы да садовых кааператываў вядзе такая раздзяўбаная гравейка, што машыну рамантуй хоць кожны тыдзень. Пад лістом — дзясяткі подпісаў. Каб спраўдзіць, ці не жарт гэта, мы патэлефанавалі аднаму з падпісантаў — дачніку з таварыства "Квант" Ігару КРЭБСУ.


— Так, гэты ліст — крык нашай душы! — пацвердзіў спадар Крэбс. — Няхай гэтыя дарожнікі, якія кажуць, што дарога ў добрым стане, аплоцяць мне рэгулярныя рамонты машыны — то стойкі стабілізатараў, то амартызатар — увогуле, уся падвеска за лета разбіваецца на гэтай дарозе. І ў мяне яшчэ машына не вельмі дарагая. О, як я спачуваю тым, хто мае машыны за 20-30 тысяч долараў!.. Колькі разоў мы звярталіся ў дарожнае ўпраўленне гэтае!.. Яны кажуць: мы раз на тыдзень грэйдарам раўняем. Няма гэтага! Калі раз на месяц — і тое добра!.. Астатні час ездзім, быццам нелюдзі! А тут, каля Коласава, між іншым, маюць лецішчы артысты, архітэктар, горадабудаўнікі, чыноўнікі, вядомыя лекары, матэматыкі, выкладчыкі — заслужаныя і паважаныя людзі!..

Расчулены гэтай размовай, я з рэдакцыі адразу накіраваўся ў Стоўбцы. Знарок — праз згаданую дарогу. Страх! Ехаў з хуткасцю 10 кіламетраў за гадзіну! ...У прыёмнай выканкама пытаюся: хто тут у вас адказны за гэты жах, які называецца дарогаю Коласава—Бярозаўка—Засулле? Накіроўваюць да намесніка старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама Валерыя ФРАНЦКЕВІЧА. Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 27

А некаторыя — пра сябе ці сваю родную мясціну

У нумары ад 17 ліпеня мы перадалі заклік міністра культуры Паўла Латушкі: шаноўныя
чытачы, падказвайце ідэі для дакументальных фільмаў! На што,
а на ідэі нашы людзі багатыя. Бяры — ды здымай толькі!..
Вера Віктараўна Крачко з пасёлка Магілеўцы Пружанскага раёна 52 гады адпрацавала ў школе. Піша, што добра было б зняць дакументальныя фільмы пра Вялікіх князёў Літоўскіх — а то імёны мы ведаем, а адрозніць аднаго ад другога можам не заўсёды... Таксама Вера Віктараўна просіць дакументалістаў разабрацца нарэшце ў асобе Мураўёва-вешальніка: ці быў ён напраўду такім вялікім злачынцам, ці нагаворваюць? Пералічвае Вера Віктараўна і нашых сучаснікаў, пра якіх было б цікава даведацца больш: Міхаіла Фінберга, Янку Сіпакова, Міхаіла Савіцкага... Агульная заўвага чытачкі — мала праграм на тэлебачанні скіравана на моладзь. І старэйшае пакаленне не можа даведацца, чым займаецца сённяшняя моладзь, якія мае захапленні і таленты... Замест гэтага, скардзіцца Вера Віктараўна, можна пабачыць "ток-шоу кшталту "Жыву з метрасэксуалам"... Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 25

5 сакавіка 1940 года народны камісар унутраных спраў СССР Лаўрэнцій Берыя напісаў Сталіну сакрэтную запіску, на якой пазней паставяць пазнакі "за" і подпісы таварыш Кагановіч, таварыш Калінін, таварышы Молатаў, Варашылаў і Мікаян. У запісцы, калі коратка, была канкрэтная прапанова: расстраляць каля 25 тысяч польскіх афіцэраў і іншых грамадзян, якія знаходзяцца ў лагерах для ваеннапалонных. Прапанова была ўхваленая, а значная частка яе была выкананая ў Катыні — лесе пад Смаленскам.

Увесь час пасля гэтых падзей Катынская трагедыя выкарыстоўвалася як інструмент прапаганды. Яшчэ ў часе вайны камуністы сцвярджалі, што ў Катыні расстрэльвалі фашысты. А фашысты на акупаваных тэрыторыях, наадварот, распаўсюджвалі інфармацыю пра савецкае злачынства. Цяпер, калі адкрыліся многія архівы, дакладна вядома: Катынскае злачынства здзейснілі бальшавікі. Прэзідэнт Расіі Ельцын у свой час публічна папрасіў прабачэння ў польскага народа... Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 25

Прайшло ўжо чатыры месяцы, а сюды штодня працягваюць ісці людзі. Месца катастрофы лёгка знайсці, едучы ў Смаленск. Па-першае — па сігнальных агнях сумнавядомага ваеннага аэрапорта. Па-другое — па вянках, кветках і знічках, якія вісяць на дрэвах каля самай дарожнай паласы.
Нават не разбіраючыся ў тонкасцях авіяцыі, можна зрабіць выснову пра ўзровень смаленскага "ваеннага" аэрапорта. Пры самай дарозе — жоўтыя сігнальныя агні. З трох гараць толькі два. Нездарма кажуць, што адразу пасля трагедыі супрацоўнікі аэрапорта кінуліся ўкручваць лямпачкі... Я не ведаю, на чым павінны мацавацца сігнальныя агні ў аэрапорце, але тут яны абы-як прыкручаныя дротам да счарнелых ад часу калоў. Другі шэраг агнёў вісіць на старым плоце — я пасаромеўся б мець такі ў сябе на лецішчы.

Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 12

Aug 10

Тэгі:

Aug 10

Тэгі:

Aug 10

урывак з артыкула Кастуся Лашкевіча на TUT.BY:

"Па словах Вольгі Лукашук, да іх прыйшло шмат водгукаў ад мінчукоў - як станоўчых, гэтак і адмоўных.

“Сітуацыя з перайменаваннем “Плошчы Леніна” неадназначная. Ветэранскія арганізацыі супраць. Таму Камiсiя па найменаваннi i перайменаваннi вуліц пры Мінгарвыканкаме вернецца да разгляду гэтага пытання ў верасні”, - адзначыла ў размове з намі чыноўнік.

Калі ж Камісія ўсё ж ухваліць перайменаванне “Леніна” у “Незалежнасці”, матэрыялы будуць перададзеныя на разгляд Мінгарсавета 26-га склікання.

Праўда, адзін з сяброў сталічнай Камiсiі па перайменаваннi, які прасіў не называць свайго імя, падзяліўся з TUT.BY, што мае вялікія сумневы адносна станоўчага вырашэння гэтага пытання. “Надта ўжо складаная і канфліктная сітуацыя”, - сказаў эксперт".

Шчыра зычу такім ветэранам, а таксама "ветэранам", па просьбе якіх перайменавалі праспекты, хутчэй сустрэцца непасрэдна з Леніным.

Прысвячаю ім урывак зь верша беларуса з-пад Калінкавічаў Яўгена Яўтушэнкі "Наследники Сталина":

Мне чудится, будто поставлен в гробу телефон,
Кому-то опять сообщает свои указания Сталин,
Куда еще тянется провод у гроба того?
Нет, Сталин не сдался,
Считает он смерть поправимостью.
Мы вынесли
Из Мавзолея его,
Но как из наследников Сталина
Сталина вынести?
...Пусть мне говорят: "Успокойся..."
Спокойным я быть не сумею,
Покуда наследники Сталина живы еще на земле,
Мне будет казаться, что Сталин еще в Мавзолее.


Aug 10

спадарства, не прапусьціце! летняе таяньне цэнаў!
падрабязьней ТУТ і ТУТ

Aug 09

пасьля артыкулаў пра нашую гаротную адукацыю кожны захацеў распавесьці сваю гісторыю. распавяду і я.
у 2003 годзе, калі ўлады зачынілі Ліцэй, дзе я вучыўся (Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа), да нас прыехаў ціхамірыць паўстаньне тагачысны міністр адукацыі са сваім намесьнікам.
мы сядзелі на прыступках Ліцэю -- усе ліцэісты, каля 200 чалавек -- і сьпявалі "Gaudeamus igitur".
праходзячы праз наш жывы калідор, намесьнік ціха спытаўся ў міністра: "на каком языке они поют?"

то бок, намесьнік міністра адукацыі ня ведае сусьветны гімн студэнтаў!..
калі такія людзі кіруюць міністэрствам, пра што пытаньне?