it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 05


мора тут зараз градусаў 27 калі ня болей, вельмі чыстае. кошты -- у крамах прымальныя, у розных барах-кавянях кусаюцца. піва -- як кыніца 1 прыкладна, піць немагчыма.
горад шыкоўны, утульны, людзі дабразычлівыя. сюды варта ехаць!
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 05

сяджу ўначы ў аэрапорце ў Коўні (Каўнас) -- і тут завальваецца цэлы натоўп заўзятараў з Шатландыі,з дудою ды ў кілтах (яны там гулялі зь літоўцамі). як было ня сфоткацца з адным такім? а ён, высьветлілася, быў у Менску (калі нашыя гулялі з іхнымі) і ведае пра Беларусь. падарыў яму "Алёнку" )))

Тэгі:

Sep 02

1433 год -- першая згадка. верагодна, касьцёл збудаваны яшчэ раней. з таго часу дайшоў толькі асноўны аб'ём храма, вежа-званіца прыбудаваная ў ХІХ ст.
гэты касьцёл -- самы стары (з перабудаваных) у Беларусі.
самы стары зь неперабудаваных -- Ішкалдзь (да 1472 г.)

хто забыўся астатняе -- матэрыял Самыя старыя будынкі Беларусі
Чытаць далей »

Sep 02

гэта -- фрагмэнт абсалютна рэальнай шыльды, якую можна пабачыць на кожным помніку архітэктуры. у даце не памылка -- там сапраўды значыцца ІХ (9) стагодзьдзе.
адзінае, што я зрабіў -- замазаў назву вёскі.
дык хто адгадае, дзе гэта? 😉

ps а мы тут спрачаемся, што старэйшае -- Спаса-Эўфрасіньнеўская царква ў Полацку ці Дабравешчанская ў Віцебску. во дзе рацыя!.. 😉

Тэгі:

Sep 02


Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 02


тут, і яшчэ ў двух лагерах увесну 1940 года камуністы забілі больш за 21 тысячу нявінаватых польскіх і беларускіх афіцэраў і мірных жыхароў.
вечная памяць забітым, вечны праклён камуністам-забойцам.

ps між іншым, правільны націск кАтынь.

Тэгі:

Sep 02


у Наваградку

Тэгі:

Sep 01

Тэгі: ,

Sep 01


прыехаўшы ва Ўселюб тры гады таму, я спыніўся ля гэтага помніка.
што гэта? memento mori? практычнасьць? жаданьне ведаць, якой будзе твая магіла? перасьцярога, што дзеці не паставяць помнік?
ці многія з вас хочуць прыходзіць на могілкі і бачыць на помніку сябе?
чым гэта скончылася тут -- ніжэй.
зрэшты, нічым іншым гэта скончыцца і не магло. для гэтага яно і рабілася.
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 01

Ці трэба павялічваць памер карцінак на Блогу?
Гэты блог працуе ўжо тры гады, за гэты час магчымасьці майго і Вашага інтэрнэту зьмяніліся.
я ўжо некалькі разоў павялічваў памер карцінак на блогу -- і вялікага абурэньня не напаткаў. цяперашні памер карцінак -- 600 па вялікім баку. ці варта павялічыць іх яшчэ?
чакаю Вашых меркаваньняў у галасаванцы справа.