it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 18

Мы ляжым снапамі на таках
Нас малоціць кожны, хто ў руках
Мае цэп! І так ва ўсе вякі…
І яшчэ пытаюць землякі:
што табе, паэту, да палітыкі?

Як пытанне – так адказ наўпрост:
Я прыйшоў, каб вы ўдыхнулі волі,
Каб без страху ўсталі ў поўны рост
І на ток не леглі ўжо ніколі!

Каб у родным краі валадарылі
Бог на небе, праўда на зямлі,
Каб збылося ўсё, пра што вы марылі!..

Я прыйшоў, каб вы перамаглі!

Тэгі:

Sep 18

Official White House Photo by Pete Souza

Тэгі:

Sep 14

Некалі сучаснікі сказалі пра французскага паэта Стэфана Малармэ: "Перакладаць яго з французскай? Ды вы спачатку перакладзіце з ягонай мовы на французскую!" Пра тое, як перакласці мастацтва Сальвадора Далі на газетную мову, я думаю, гледзячы за акно электрычкі, якая імчыць мяне з хуткасцю 150 кіламетраў за гадзіну з Барселоны ў родны горад Далі — Фігерас.

"У шэсць гадоў я хацеў стаць кухаркай,
у сем — Напалеонам
"

Сальвадор Далі нарадзіўся ў Фігерасе ў 1904 годзе. З дзяцінства хлопчык адрозніваўся ад астатніх. Пазней мастак пачне свой літаратурны дзённік "Маё таемнае жыццё" згадкай: "У шэсць гадоў я хацеў стаць кухаркай, у сем — Напалеонам". Свае іншыя ўспаміны Далі назаве проста — "Дзённік генія". Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Sep 10


Паводле легенды, менавіта 7 чэрвеня 1926 года ў Барселоне быў пушчаны першы трамвай. Ярка-чырвоны вагон паехаў па рэйках на здзіву і забаву паспалітаму люду. У гэты ж дзень на скрыжаванні Гран Вія і Байлен пад трамвай патрапіў невядомы стары жабрак. Небараку завезлі ў новую лякарню Святога Крыжа, дзе ён і памёр неўзабаве, не прыходзячы ў прытомнасць. Старога ўжо збіраліся пахаваць у агульнай магіле, як раптам адная жанчына ўскрыкнула: “Госпадзі, дык гэта ж Антоніа Гаудзі!”

Сёння асоба архітэктара Антоніа Гаудзі і ягоныя творы прыцягваюць у Барселону каля 20 мільёнаў турыстаў штогод. Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Sep 10


зьезьдзіў у Фігерас, у Тэатр-музэй Далі. пра сам тэатр-музэй -- крыху пазьней, а пакуль -- адная дэталя: магіла Далі.
такую пліту можна пабачыць у крыпце, у адной з экспазіцыйных заляў проста на сьцяне раптам бачыш намагільную пліту.
а зверху магіла Сальвадора Далі выглядае так: Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 09

Я жыў на вуліцы Максіма Танка. Адразу я думаў, што “Максім Танк”— назва знакавай ваеннай машыны. Насамрэч, як падказала “Вікіпедыя”, гэта псеўданім беларускага паэта і перакладчыка.

Цікавы аповед ангельскага выкладчыка, які некалькі месяцаў жыў у Менску.

Як з замежнікаў у Беларусі “здзіраюць шкуру”

Тамаш ГРЫБОЎСКІ , Тут і цяпер

З экранаў беларускіх тэлеканалаў перыядычна даносіцца, што ў нас пабудавалі “лепшую ў Еўропе хакейную арэну” або “самую сучасную малочную ферму”, “Беларускую эканамічную мадэль” і згадваць няма чаго — байка ва ўсіх на языку. Аднак за межамі Сінявокай пра ўсё гэта не ведаюць. Тым больш цікава паслухаць, што пра нас думаюць замежнікі. “Тут і цяпер” друкуе ўрыўкі з блогу брытанскага спецыяліста па кар’ерным росце Кола Дэвіса (Cole Davis), які выкладаў і жыў у Мінску цягам некалькіх месяцаў. Чытаць далей »

Sep 08


Падарожжа ў Барселону пачалося для мяне ў Ашмянах. У аўтобус “Мінск-Каўнас” забегла рота цётачак-кантрабандыстак, якія пачалі ліхаманкава распіхваць па шчылінах аўтобуса гарэлку і цыгарэты. Рэшту яны напрамілы Бог прасілі ўзяць астатніх пасажыраў (у дазволеных маштабах). Я такія рэчы не вельмі люблю, таму, калі дайшлі да мяне, зрабіў сур’ёзны выраз твару і адказаў: “Даруйце, мне нельга, я ў міліцыі раблю”. Дзядзечка з дыяганальнага сядзення, які літасціва згадзіўся перавезці праз мяжу пляшку гарэлкі і пару пачкаў папіросаў, павярнуўся і з пагардай спытаў: “А што, калі ў міліцыі, дык не чалавек?!” Я зразумеў, што Барселона блізка. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 06


я выйшаў з мэтро і аслупянеў. стаяў так і глядзеў на гэты храм цэлую гадзіну. ён пачаў будавацца ў 1882 годзе і ня будзе дабудаваны ніколі. гэта -- частка генія Антонія Гаудзі. папярэдняя дата сканчэньня будаўніцтва -- 2030 год. на цяперашні час, паводле маіх прыкідак, збудаваная недзе траціна. сам Гаудзі загінуў у 1926 годзе. ён адыйшоў на некаторыю адлегласьць -- агледзець храм здалёк, прыкінуць, што ды як -- і яго раздушыў трамвай. народ не адразу зразумеў, што гэты стары ў лахманах -- вялікі майстар (апошні час архітэктар жыў у майстэрні і не асабліва надзяляў увагі свайму зьнешняму выгляду). толькі ў шпіталі, калі стары памёр -- усе зразумелі, хто гэта памёр.
сёньня плошча перад саборам называеццма Плошча Гаудзі, бульвар-праспэкт, які бярэ тут пачатак -- таксама.
прыбяры з гэтага гораду Гаудзі -- і апроч мора, сюды нічога не прывабіць. і каталонцы справядліва моляцца на свайго генія.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 05


мора тут зараз градусаў 27 калі ня болей, вельмі чыстае. кошты -- у крамах прымальныя, у розных барах-кавянях кусаюцца. піва -- як кыніца 1 прыкладна, піць немагчыма.
горад шыкоўны, утульны, людзі дабразычлівыя. сюды варта ехаць!
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 05

сяджу ўначы ў аэрапорце ў Коўні (Каўнас) -- і тут завальваецца цэлы натоўп заўзятараў з Шатландыі,з дудою ды ў кілтах (яны там гулялі зь літоўцамі). як было ня сфоткацца з адным такім? а ён, высьветлілася, быў у Менску (калі нашыя гулялі з іхнымі) і ведае пра Беларусь. падарыў яму "Алёнку" )))

Тэгі: