it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 27


палац Амаліенборг зьяўляецца рэзыдэнцыяй дацкіх манархаў апошнія 200 гадоў. некалькі разоў на дзень тут адбываецца зьмена ганаровай варты, якая зазвычай зьбірае шмат гледачоў. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 27


і гэта не прыкол -- перафокаў газэту ў Варшаве два дні таму!
прычым фішка ў тым, што па-польску (на слых) гэта значыць тое самае!..

Тэгі:

Sep 27


у капэнгагене маю ўвагу прыцягнулі дзьве таблічкі на прыбіральнях. гэтая -- сваёй рэалістычнасьцю... Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 27


Капэнгаген, 27 верасьня 2010 году

Тэгі: ,

Sep 26

у Беларусі жыве каля 9,7 мільёна чалавек -- і 102 тысячы карыстальнікаў facebook
у Даніі жыве 5,5 мільёна чалавек, зь якіх фэйсбукам карыстаюцца 2,4 млн.

Sep 26


гэты здымак я зрабіў сёньня ў мэтро Капэнгагена, седзячы на тым месцы, дзе ў нас звычайна сядзіць машыніст.
тут машыніста няма -- усё аўтаматычнае. адчуваньне ці то амэрыкансакіх горак, ці то сюррэалізму...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 26


усе мы чулі пра аўтамабілі, якія працуюць на электрычнасьці. але ў Беларусі і суседніх краінах мне такое пакуль не сустракалася. і вось днямі ў Бэрліне -- пабачыў. стаіць сабе такі кар ля кавярні, а са слупа да яго дрот цягнецца. пагугліўшы, высьветліў, што гэта амэрыканец Tesla roadster -- першы сэрыйны электракар (беларусам гэтая фірма знаёмая пакуль што па вытворчасьці, напрыклад, высокавольтнага дроту для аўто). максымальная хуткасьць 200 км/г. хуткасьць 100 км/г дасягае за 3,9 (!!) сэкунды. зарада батарэі хапае на 320 км нават пры шпаркай язьдзе (так кажуць вытворцы, але на практыцы тэстдрайв паказаў 90 (((( ). цалкам на зарад машыны трэба 16 гадзін. у машыне ўсталяваныя 6000 акумулятараў ад ноўтбука, якія разам важаць 500 кг.
кошт машыны -- ад 109 тысяч даляраў
падрабязьней пра гэтую машынку я пачытаў ТУТ (там ёсьць і вельмі цікавае відэа, дзе машыну ганьбяць на чым сьвет стаіць). а ніжэй -- яшчэ пару фота.
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 26

праз тры гадзіны я сяду ў самалёт, каб выйсьці зь яго ў Капэнгагене.
цікава параўнаць.

Тэгі:

Sep 25

што праўда, гол гэты не дапамог -- Legia выйграла ў Lech зь лікам 2:1. але гол Крыўца -- адзіны.
у каго не паказваецца відэа -- вось наўпроставая спасылка: Гол Сяргея Крыўца 24.09.2010

Sep 23


быў сёньня на польскім канале TVN 24. віртуальная студыя -- гэта тое, што адразу цяжка кладзецца ў галаве, бо раней такое бачыў толькі ў "Зорных войнах". людзі сядзяць і гамоняць у цалкам зялёным пакоі, без аніякіх дэкарацыяў -- а гледачы на экране бачаць іх у шыкоўнай студыі з сучаснымі дэкарацыямі. гэта добра відаць на прыведзеным здымку. на маніторы -- што відаць на ТВ, зьлева -- як ёсьць насамрэч.
у тваёй краіне, якую аднойчы не павялі за цывілізаваным сьветам, пра гэта можна толькі марыць.
яшчэ колькі фотак Чытаць далей »

Тэгі: