it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 25


Мінгарвыканкам дазволіў шэсце і мітынг на Дзяды. Традыцыйнае жалобнае шэсце ў Курапаты пройдзе ў нядзелю, 31 кастрычніка. Акцыю ладзіць Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ.
Збор удзельнікаў шэсця і мітынгу запланаваны на 10:30 на пляцоўцы каля гадзіньнікавага заводу (станцыя метро «Парк Чалюскінцаў»).

Шэсце пачнецца аб 11-й гадзіне і пройдзе праспектам Незалежнасці, вуліцамі Каліноўскага, Сядых, Гамарніка, Мірашнічэнкі.

Пачатак мітынгу ў Курапатах заплянаваны на 14:30.

інфармацыя: Радыя Свабода

Тэгі:

Oct 25

Яны збераглі для нас Беларусь!
Шаноўныя сябры!

Запрашаем Вас на прэзентацыю дыска “Постаці”, які змяшчае інтэрв’ю з выдатнымі  асобамі Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны.

Дыск адрасаваны ўсім, хто цікавіцца культурай і гісторыяй свайго рэгіёну, краіны, захаваннем нацыянальнай спадчыны беларускага народа.

Першыя 50 наведвальнікаў атрымаюць дыск у падарунак!

Пачатак: 28 кастрычніка, а 18 гадзіне, па адрасе г. Гродна, вул. Замкавая, 20 (Новы замак, канферэнцзала бібліятэкі імя Я.Карскага, 2-гі паверх).

Уваход вольны.

За дадатковай інфармацыяй звяртацца па тэлефонах +375295874390 (Інга), +375296528672 (Юлія).

Тэгі:

Oct 24


Выступалі аднойчы зь Яўгенам Валошыным на "Атланце". Знайшоў фоткі -- падумаў, мо каму цікава будзе (мне было цікава).
Што мяне сапраўды зьдзівіла -- гэта сучасная мадэрновая вытворчасьць (кажу бяз скепсісу). Я думаў, усе нашыя заводы знаходзяцца па ўзроўню ў гадах 1970-х. Аказваецца, не -- тут усё абноўлена, выглядае цывільна. Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 22

глядзець ТУТ

я ў шоку. вось дзе рэкляма Беларусі!
сайт belarus.by нэрвова паліць у тамбуры!..

аўтар патлумачыў там у камэнтах, як ён гэта рабіў.
калі будзеце глядзець, памятайце, што гэта зроблена ФОЦІКАМ!

Тэгі:

Oct 22

Беларусь праз 5 гадоў

Гэтыя калажы разьмясьціў карыстальнік KiberDen !!! на форуме сайта "Глобус Беларусі". Што я магу сказаць. Адначасова -- і сьмешна, і доля праўды. Папоў, якія чапляюць цыбуліны як у Полацку, Наваградку, Клецку etc я б (дзеці, заткніце вушы) павесіў на бярозе за яйцы. А ўвогуле калі ўся праваслаўная царква Беларусі -- філія велікой і могучей руссссской православной істінно правільной церкві -- гэта катастрофа.
Яшчэ Кацярына ІІ казала, што для поўнага задушэньня і русіфікацыі "Северо-Западнаго края" трэба тры рэчы: рускі поп, рускі чыноўнікі і руская школа. Што казаць -- мудрая жэншчына была.

PS гэта -- выпады, крый Божа, не супраць праваслаўнай рэлігіі, а супраць канкрэтнай установы (калі хто не зразумеў)

Адчыняйце далей -- там яшчэ сьмяшнейшыя калажы (з камэнтамі карыстальніка KiberDen !!!)
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 22

Продукты, входящие в состав популярного среди детей обеда Happy Meal от McDonald's не портятся в течение, как минимум, 6 месяцев, пишет в среду британская газета The Daily Mail со ссылкой на «эксперимент» американского фотографа Салли Дэвис. Как сообщает издание, Салли купила порцию Happy Meal в апреле текущего года и наблюдала за тем, каким изменениям она подвергнется вплоть до октября. По прошествии полугода, американка констатировала, что популярные во всем мире гамбургеры даже не начали разлагаться. Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 22


Напярэдадні канцэрта 28 кастрычніка праект “Ў нескладовае” быў прадстаўлены мінскім журналістам. Да гэтага часу ў інтэрнэце ўжо з’явіліся 2 песні і першы кліп. Мэты праекта самыя амбіцыйныя – скарыць маскоўскі музычны рынак беларускамоўнымі песнямі. Як і навошта – у гутарцы з Раманам АРЛОВЫМ, (які вядомы нам як экс-гітырыст J:Морс і па-сумяшчальніцтву сын пісьменніка Уладзіміра Арлова).

-- Рамане, я правільна разумею, што праект “У нескладовае” арыентаваны збольшага на Маскву і маскоўскую публіку?

-- Гэта сапраўды так.

-- А ў вас не пыталіся там, “што за назва такая прыкольная”?

-- Вось менавіта яна, можа быць, і прыдуманая, у першую чаргу для Масквы маім сябрам і партнёрам Вадзімам Марголіным. Бо гэта – тое, што сапраўды робіць нас адметнымі і ўнікальнымі. Калі мы ў Маскве здымалі кліп з Міколам Батвіннікам, розныя людзі абсалютна – узбекі, турысты, італьянцы, самі масквічы – падыходзілі да нас, актыўна цікавіліся, што гэта такое, што гэта за літара. І мы сапраўды адчувалі, што робім нешта важнае.

-- Асноўная ідэя – каб гэта было на беларускай мове? Бо і раней жа некаторыя беларускія гурты і выканаўцы спрабавалі скарыць Маскву, спяваючы пры гэтым па-руску… Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 22

фота Яраслава Сьцешыка

Паўлу Лойку было 52 гады. Гэта -- адзін зь лепшых нашых гісторыкаў, які напісаў выдатны падручнік, браў удзел у напісаньні многіх іншых падручнікаў і дапаможнікаў. Такім спосабам хутка застануцца толькі трашчанкі і нашчадкі абэцадарскага...
Спадар Павал выкладаў у мяне ў Ліцэі спецкурс па гісторыі, а ягоная жонка спадарыня Натальля -- гісторыю Беларусі і сусьвету.
Шчыра смуткую, шакаваны гэтай весткай...

Нэкралёг можна прачытаць ТУТ

Тэгі:

Oct 22


Конкурс!

Заданьне такое: працягнуць фразу "Толькі ў Беларусі..."

Якія перавагі ці недахопы ёсьць толькі ў нас? Што можна сустрэць і пабачыць толькі тут?
Конкурс працягнецца тыдзень (да 29 кастрычніка ўлучна). Вашыя варыянты пакідайце тут у камэнтах ці дасылайце на мэйл labadzenka@gmail.com
Ад аднае асобы -- неабмежаваная колькасьць варыянтаў. Але адной асобе -- толькі 1 прыз 😉

За тры найлепшыя варыянты -- прыз (дыск зь беларускай музыкай).

Тэгі:

Oct 22

(mooning) = (mooning)

(finger) = (finger) Чытаць далей »