it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 04

@labadzenka

Nov 04

фота карыстальніка Korkh. з http://www.skyscrapercity.com/showthread.php?t=648248&page=7

Забярыце, забярыце ў гэтых ідыётаў фарбу. Як напісаў мне сёньня Мікалай Радзівіл, пабачыўшы гэтыя здымкі, "Wow, boje sie , ze Ciotka jak to zobaczy zachoruje". Цалкам зьнішчыць ляпніну на фасадзе ("аварыйная, панімаяце, польскія сьпецыялісты пацьвярдзілі") -- і выляпіць не такую, не такога колеру і расфарбаваць яе -- усё ў традацыйным батлеечным стылі зьнішчальнікаў Нясьвіжа. Наколькі трэба быць калхозьнікамі з пакалечанай душой, выбітымі мазгамі і поўнай адсутнасьцю густа, каб зрабіць такое?..
Палучылась красівенька так, жыва, нарадна. Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 04

Тэгі:

Nov 03

З гэтай праблемай сутыкаўся кожны з нас. 20 гадоў незалежнасьці -- а пра Беларусь ня ведаюць у сьвеце. Альбо перакананыя, што гэта -- частка Расеі. Альбо ведаюць Лукашэнку і Чарнобыль.

Якія 5 фактаў вы найперш раскажаце замежніку пра Беларусь?
Пакідайце варыянты ў камэнтах!

Конкурс працягнецца да 10 лістапада ўключна.

За першае месца -- першая кніга Рыгора Барадуліна "Маладзік над стэпам".
За другое і трэцяе -- набор паштовак да 75-годзьдзя Рыгора Барадуліна

Посьпехаў!

Тэгі:

Nov 03

Казка

Пераклад  з ангельскай Тацьцяны Шапуцькі, Блог Тацьцяны Шапуцькі

Калісьці на поўначы краіны жыў вельмі дасьведчаны чалавек – Майстар, які ведаў усе мовы, што толькі існуюць на белым сусьвеце, і валодаў усімі таямніцамі стварэньня. Меў ён адну велізарную кнігу ў вокладцы з чорнай цялячай скуры з жалезнымі куткамі й зашпількаю. Кніга гэтая была прымацаваная да стала, а стол у сваю чаргу быў прымацаваны да падлогі. Калі чалавек зьбіраўся чытаць гэтую кнігу, ён адмыкаў яе жалезным ключом. Ніхто, акрамя яго, не чытаў тае кнігі, бо яна ўтрымлівала ў сабе ўсе сакрэты таго таямнічага сьвету. Яна апавядала й пра тое, колькі анёлаў на нябёсах, і як яны гуртуюцца і сьпяваюць у сваіх хорах, і якім ёсьць іх прызначэньне, і якімі ёсьць імёны найстарэйшых анёлаў. Гаварылася ў кнізе й пра дэманаў: колькі іх, і якую ўладу яны мелі, і пра іх заданьні, і пра іх імёны, і як іх можна выклікаць, і якія задачы ім можна даручыць, і як іх зрабіць служкамі чалавека.

У таго чалавека быў вучань – дурасьлівы хлапец, які прыслужваў Майстру. І вучню ніколі не дазвалялася заглядаць у чорную кнігу, роўна як і ўваходзіць у пакой Майстра. Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 02

Фільм Андрэя Кудзіненкі мне карціць параўнаць з прэзідэнтам Злучаных Штатаў. На абодвух былі ўскладзеныя вельмі вялікія спадзяванні. Апраўдаць якія немагчыма чыста фізічна.

На ўваходзе ў кінатэатр я спытаўся ў білецёркі:

-- Даруйце, а дзе тут можна пабачыць Андрэя Кудзіненку? (майстар паабяцаў дапамагчы прайсці на закрыты паказ).

-- Каго-каго? Мы такіх ня знаем!

-- Дык гэта рэжысёр фільма, на які вы зараз квіткі правяраеце!

-- Малады чалавек, дзе ж я вам усіх рэжысёраў знаць буду?! Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 02

Не для пірацтва, а каб вы ўсе зацікавіліся і пайшлі!

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 01

Як паведамляе чытач Павел, мінскі Гарадскі малочны завод №1 перайменаваў тварожную масу "Московская" ва "Вкусная". Павел дадае: "Это смутно мне напомінает..." 😉

А што на гэты конт думаеце Вы?

Тэгі:

Nov 01


Мы параіліся, і я вырашыў так.

* Елена. "Только в Беларуси есть памятник кулику-мордунке" (бясспрэчны фаварыт! 🙂 )
* Soul "Толькі ў Беларусі зімой 2010-2011 выбары прэзыдэнта, але “ўжо ўлетку 2011 кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка з афіцыйным візітам наведае Венесуэлу”
* Apalonik.
Толькі ў Беларусі …
каханая Муся…
Каханая Муся жыве ў Беларусі!
Ня ведае Муся…
яшчэ і пра Дусю…
Каханая Дуся жыве ў Беларусі!
Таму ў Беларусі…
не жыву я ў скрусе!
Каханьне жыве ў Беларусі!

Прашу пераможцаў паведаміць мне свой дакладны паштовы адрас для атрыманьня прыза -- дыска зь беларускай музыкай! labadzenka@gmail.com

Дзякуй усім удзельнікам! Хутка -- новы конкурс!

Тэгі:

Oct 31

Чытаць далей »

Тэгі: ,