it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 13

Тэгі:

Nov 12

1. Аляксандр Зімніцкі
2,3 Мікалай, Aliaksej Vazhnik

віншую!
прашу даслаць мне на мэйл labadzenka@gmail.com паштовыя адрасы для атрыманьня падарункаў!

Тэгі:

Nov 11

ДАСЛАНА ЧЫТАЧАМІ

Новы погляд на праблему людзей з абмежаванымі магчымасцямі прадставіла група маладых людзей. Шэраг кароткаметражных ролікаў, якія яны стваралі, павінен падкрэсліць індывідуальнасць і раўнапраўе інвалідаў.

"Часцяком здаровыя людзі не задумваюцца аб праблеме інваліднасці, лічаць, што стаць чалавекам з абмежаванымі здольнасцямі значыць не жыць, а проста існаваць. Мы не хацелі выклікаць пачуццё жалю або спачуванне, а паглядзець на інвалідаў як на людзей, якія вядуць іншы лад жыцця, якім патрэбна дапамога, разуменне і роўнае дачыненне, такое жа, як і здаровым людзям",- гаворыць арганізатар, Андрэй Цылько.
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 10


першы твор Уладзіміра Караткевіча, дзе паказаныя і прааналізаваныя ўсе цэнзарска-рэдактарскія праўкі, мусіць выйсьці акурат да 80-годзьдзя пісьменьніка.

ТЫМ, ХТО ЗДАВАЎ ГРОШЫ
У Менску будзе прэзэнтацыя, дату і час якой вызначым пазьней, калі будзе вядомы дзень выхаду кнігі. Прыкладна -- 25 лістапада. Магчыма, пазьней. Хто ня зможа быць -- паведамляйце, належную колькасьць асобнікаў вышлю поштаю.
Усе, хто здаваў грошы, атрымаюць роўна прапарцыйную колькасьць асобнікаў (вашае ахвяраваньне, падзеленае на сабекошт = колькасьць кніг). Калі камусьці столькі ня трэба -- паведамляйце.


ТЫМ, ХТО НЕ ЗДАВАЎ ГРОШЫ

Я абачліва надрукаваў пэўную частку накладу за ўласныя сродкі. Таму замаўляць кнігу можна ўжо зараз на мой электронны адрас labadzenka@gmail.com Паведамляйце імя, імя па бацьку, прозьвішча, паштовы адрас + індэкс
Альбо чакайце зьяўленьня невялікай колькасьці асобнікаў у кнігарнях. Таксама можна будзе набыць на прэзэнтацыі.

Праца цягнулася каля 10 месяцаў. Ажно ня верыцца, што хутка патрымаю кнігу ў руках!..

Тэгі:

Nov 10

Тэгі:

Nov 10

здымак Васіля Фядосенкі, REUTERS

на вайсковых могілках ля вёскі Шчаткава пахавалі парэшткі 923 нямецкіх жаўнераў, якіх знайшлі салдаты асобнага 52-га пошукавага баталёну

знойдзена ТУТ

Тэгі:

Nov 08

уратавалі ад усыпленьня такі вось цуд.
назвалі Кастусём.
у гонар Каліноўскага ))
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 07

Абвестка з Гародні


27 – 28 лістапада

З нагоды 80-годдзя выдатнага беларускага пісьменніка У. Караткевіча запрашаем усіх жадаючых наведаць малую радзіму літаратара – Аршаншчыну. У экскурсійную праграму ўваходзіць:

Дзень першы:

  • Наведванне музея У. Караткевіча. Музей быў заснававы у 2000 г., адкрыты ў 2002. У музеі две экспазіцыйныя залі, галерэя, унутраны дворык. У экспазіцыі прадстаўлены асабістыя рэчы сям’і У. Караткевіча, дакументы, фотаматэрыялы, рукапісы, кнігі, матэрыялы пра творчасць пісьменніка.
  • Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 07

упершыню я пабачыў падобны цукар гады тры таму ў Варшаве. падумаў -- як прыгожа і элементарна!.. чаму ў нас такі вырабіць ня могуць?!
вырабілі -- на гарадзейскім камбінаце.
а цяпер пайшлі далей -- дадалі ў яго цынамону, атрымаўся такога вось цёмнага колеру.
чакаю, калі дададуць туды буракоў -- каб можна было падараваць каханай паўкіло чырвоных салодкіх сардэчак ))))

Тэгі:

Nov 05

Камянецкі раён Берасьцейскай вобласьці.
Адная з самых вялікіх нашых драўляных цэркваў
Чытаць далей »

Тэгі: