it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 30

У час Калядаў і Новага года — пары містычнай і таемнай — мы гутарым з па НЛА, палтэргейсце ды іншых беларускіх анамаліях

Ілья Бутаў — старшыня Беларускага ўфалагічнага камітэта. Гэта адзінае ў Беларусі таварыства, якое займаецца праблемамі лятаючых талерак, палтэргейстаў, метэарытаў, анамальных з'яў, прывідаў ды старадаўніх таямнічых абсерваторый. УфаКам (так скарочана называюць таварыства ягоныя сябры) заснаваны ў 2001 годзе. Ілья ўваходзіць у яго ад самага пачатку. Ён — прафесійны біёлаг, скончыў аспірантуру, цяпер з'яўляецца супрацоўнікам навукова-даследчага інстутута ў Мінску. Спадар Ілья не вельмі любіць, калі іх таварыства ўспрымаюць выключна як зборышча дзівакоў — аматараў лятаючых талерак. Таму пра гэта мы размаўлялі найменей. Аднак і апроч прыбышоў з зялёнымі вушамі ў нас, як высветлілася, хапае цікавых анамалій.

"Адзін з заснавальнікаў нашага камітэта знік..."

— Ад 2005 года мы сталі таксама прадстаўніцтвам міжнароднай арганізацыі "Касмапошук", — кажа спадар Ілья. — Гэта дазваляе нам трымаць шчыльныя кантакты з аднадумцамі іншых краін. УфаКам узнік у 2001 годзе ў Гомелі — там сабраліся аднадумцы, якія вырашылі аб'яднацца. Сход адбываўся на кватэры аднаго гамельчука. Цяпер ён знік, не выходзіць на сувязь, перастаў адказваць на лісты, званкі, мы не ведаем, дзе ён падзеўся...

— Здаецца, добрая легенда для аднаго з заснавальнікаў таварыства ўфолагаў...

— Ну так! Аднак я ж не кажу, што яго прыбышы забралі!.. Магчыма, у чалавека змяніліся інтарэсы — і ён аддаліўся ад гэтага...

— Вы сябар арганізацыі ад самага пачатку?

— Так, цяпер я — адзіны чалавек, які ў арганізацыі ад першых дзён... Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 30

Даслана чытачом Васілём Ляшкевічам

Тэгі: ,

Dec 29


фота з нэта

Уважліва слухайце тэкст. Выглядае, што песьня напісаная ПАСЬЛЯ 19 сьнежня. Міхалок -- глыба!

Ляпіс.Грай

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ

(ПЕСЬНЯ СПАМПАВАНАЯ АДСЮЛЬ).

Анатацыя да песьні з сайта Ляпісаў:

"Грай" - музыкальная открытка для всех белорусов мира

28.12.2010

Группа "Ляпис Трубецкой" решила поздравить белорусов всего мира с Рождеством и Новым годом музыкальной открыткой – белорусскоязычной песней "Грай" из готовящегося нового альбома. Послушать и скачать ее можно здесь.

"В канун волшебного праздника мы решили выпустить песню на белорусском языке, в которой хотим подарить всем белорусам ощущение весны и праздничных чудес, а также поддержать их веру в светлое будущее, позитив и неминуемую победу добра над любыми сказочными чудовищами, - объясняет Сергей Михалок. - Мы предлагаем белорусам, живущим в разных уголках земного шара, встать в хоровод, спеть эту песню хором и вернуть в наши ряды веру в дружбу, братство и любовь".

"Грай" – первый белорусскоязычный сингл из грядущего альбома "Ляписов", работа над которым уже почти завершена. Как признался недавно Сергей Михалок, новый диск должен разрушить стереотип о том, что "Ляписы" – это ска-панк-группа. Выход альбома намечен на март 2011 года

Тэгі:

Dec 28


Зварот я запісаў ад дзядзькі Рыгора сёньня ўдзень. Галоўная яго прычына -- тое, што шаноўны Рыгор Іванавіч ня змог прысутнічаць на вечарыне ў філармоніі, якая прайшла акурат сёньня і была прысьвечаная ягонаму 75-годзьдзю. Стан здароўя Народнага паэта не найлепшы, за два дні да яго два разы прыязджала брыгада лекараў, паэту рабілі кардыяграму і параілі нікуды не выходзіць, не хвалявацца.
На вечарыне быў прэзэнтаваны фільм Алеся Матафонава "Як па-сухому" (падрабязьней пра вечарыну ТУТ).

У выніку вечарыну адкрыў шаноўны ксёндз-пробашч касьцёла сьвятых Сымона і Алены Ўладыслаў Завальнюк. Пасьля прамовы ксяндза прагучаў гэты запіс словаў Паэта.

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ

Тэгі:

Dec 28

Не падабаецца турыстам толькі адно — прыбіральня a la "дзірка ў падлозе"

больш ілюстрацый да матэрыяла глядзіце ТУТ

Аднаўленне Мірскага замка ішло каля трыццаці гадоў — што для пяцісотгадовага замка насамрэч няшмат. Але ў выніку ўсё здавалі аўральна — экспазіцыю музейшчыкі арганізавалі за 17 дзён, чым, лічу, здзнейснілі сапраўдны подзвіг. Першапачаткова планавалася адкрыць замак у сакавіку — так усё і было разлічана. Пасля сітуацыя змянілася, і планы падкарэкатаваліся. У выніку замак быў адкрыты 16 снежня.

Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 26

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ

ЗЬМЯШЧАЕЦЦА СА ЗГОДЫ ГУРТА RAHIS

Тэгі:

Dec 25

ехаў праз Мір, спыніўся пафоткаць. замак ёсьць замак -- ніякі будтрэст не сапсуе гэты цуд!..

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Dec 25

калі ў двух словак -- раздрукоўкі дакумэнтаў, муляжы рыцараў, копіі посуду, калякі-малякі паводле карцін.

самы мілы экспанат -- прасік. іншыя мілыя экспанаты -- ніжэй.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 25

сустрэў Каляды сёньня ўначы ў касьцёле Сьвятога Міхала Арханёла ў Наваградку.
з Калядамі Вас!
і хай нячысьцікі завяжуцца на вузел.

Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 24

сам артыкул можна пачытаць ТУТ

Тэгі: