it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 14

Кастусю споўнілася 6 месяцаў. за гэты час ён пабіў тры вазоны, зьеў бабуліну валяр'янку, ледзьве ня выскаычыў у вакно за птушкай, перагрыз мышку і калонкі, зразумеў, што ён -- цар зьвяроў, зусім дарослы, і яму ўжо можна лазіць...

Чытаць далей »

Jan 14

як распавялі людзі, якіх гэтымі днямі цягаюць на допыты, чэкісты валодаюць перапіскай у скайпах. але ня трэба думаць, што яны разумныя як кітайцы. паводле неафіцыйных дадзеных, проста на некатоорых сканфіскаваных кампах не былі разлагіненыя скайп і пошта, таму яны проста падрубілі іх да нэта і пачыталі ўсю гісторыю перапіскі.

будзьце пільныя.

Тэгі:

Jan 13

Павел Валынцэвіч аддаў служэнню царкве 63 гады, увесь гэты час паралельна фіксуючы навакольнае жыццё на камеру

Адзіны ў Беларусі святар-фатограф Павел Валынцэвіч

Сёння, 14 студзеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі а 16-й гадзіне адкрыецца выстава "Павел Валынцэвіч. Фоталетапіс даўжынёй у паўстагоддзя". Незвычайнасць у двух момантах — гэтыя паўстагоддзя пачаліся здымкам царквы ў вёсцы Касута Вілейскага раёна ў 1900-м годзе. І другі: Павел Валынцэвіч — праваслаўны святар, які аддаў царкве 63 (!) гады. Ён — адзіны ў Беларусі святар-фатограф. На выставе паказаны 130 здымкаў, усяго выяўлена каля трохсот.

Знаходка, адкрыццё і атрыбуцыя гэтых здымкаў і негатываў — заслуга трох чалавек: калекцыянераў Змітра СЯРЭБРАНІКАВА ды Ігара СУРМАЧЭЎСКАГА, а таксама фатографа Уладзіміра СУЦЯГІНА. Спецыяльны карэспандэнт "Звязды" пабачыў здымкі першым з журналістаў — як толькі іх прывезлі ў музей і пачалі развешваць. Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 13

мне веельмі спадабалася. і сам верш, і такая яго падача. сучасна. цікава. стылёва.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 13

гэта было адзінае радыё, якое было магчыма слухаць. сёньня яго закрылі па палітычных прычынах. відаць, хочуць пакінуць толькі "геббельс-тв" (с) калінкіна
Чытаць далей »

Jan 12

ПЕРАДРКУОЎКА З ТUТ.BY


У першыя хвіліны старога Новага года, які ў Беларусі па традыцыі будуць адзначаць у ноч з 13 на 14 студзеня, у жывым эфіры TUT.BY-ТВ пачнецца інтэрнэт-прэм’ера тэлеказкі "Снежны завулак, 10, альбо Аднойчы ў Барахляндыі".



Тэлевізійны фільм, аўтарам сцэнара, ідэі і музыкі якога выступіў Лявон Вольскі, быў зняты яшчэ ў 2009 годзе, аднак, па сутнасці, не выходзіў на шырокую аўдыторыю. Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 12


фота з архіва Лявона Вольскага

Лявон Вольскі.Грыша ня вышаў ізь цюрмы

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ

ЗЬМЯШЧАЕЦЦА СА ЗГОДЫ ЛЯВОНА ВОЛЬСКАГА

Тэгі:

Jan 12


сябры! мастаку Анатолю Наліваева паступілі першыя 50 тысяч рублёў -- з Гародні (калі дабрадзей пагадзіцца, абавязкова зьмяшчу тут ягонае імя).

-- Ведаеце, я так крануты!.. -- прыўзнаўся мне сёньня па тэлефоне мастак. -- Хоць і няёмка, з аднаго боку... Але гэта так натхніла мяне, так падтрымала... Значыцца, мае карціны некаму цікавыя, некаму патрэбныя!..

Спадар Анатоль проста сёньня сеў за працу. Раней казаў, што са свае пэнсыі плянуе аднавіць карціны да канца восені. Цяпер заўпэўнівае, што зоймецца толькі гэтым -- і ўжо ў сакавіку ўсё будзе гатовае. Як скончыць зробіць -- адфоткаю адроджаныя карціны ды разам з ужо існымі выкладу ўсе ў сеціва. Пляную і публікацыю ў газэце.

Вашыя ахвяраваньні далі мастаку другое дыханьне, а ягоным малюнкам Менску 1945-46 году -- другое жыцьцё.

Дапамагчы Анатолю Наліваеву можна, зрабіўшы перавод па пошце. Лістуйце -- вышлю адрас labadzenka@gmail.com

пра Анатоля Наліваева і гэтую акцыю чытаць ТУТ, ТУТ і ТУТ.

Тэгі:

Jan 11

Дзякуй тым, хто ўжо адгукнуўся на заклік дапамагчы мастаку Анатолю Наліваеву аднавіць ягоныя замалёўкі Менску 1945 году (глядзець ТУТ). Хто жадае дапамагчы -- грошы можна пералічыць непасрэдна спадару Анатолю электронным пераводам па пошце (зрабіць гэта можна зь любога паштовага адзьдзяленьня). Лістуйце, падкажу адрас
labadzenka@gmail.com
labadzenka@gmail.com

Jan 11

абсурдная, як на мяне, сытуацыя. гурт NRM у асобе Піта Паўлава заявіў, што яны будуць выступаць на Рок-каранацыі безь Лявона Вольскага, утрох. для мяне гэта раўнацэнна калі б мой "сітраенчык" заявіў, што ён будзе безь мяне таксаваць па начах.

і самае неверагоднае -- што пра ўсё гэта сам Лявон Вольскі даведаўся з інтэрнэту. Вось ягоны зварот да прыхільнікаў:

Шаноўныя сябры!

Я вымушаны зьвярнуцца да Вас з гэтым лістом, каб не камэнтаваць потым кожнаму тое, што пракамэнтаваць немажліва. Прынамсі, для мяне і зараз. Бо зараз вельмі цяжка. Цяжка на душы. Найперш цяжка ад таго, што адбываецца ў краіне.

А таксама цяжка з прэсы даведвацца пра тое, што я знаходжуся ў бестэрміновым адпачыну, куды мяне адправілі калегі па гурту. Даруйце, прашу Вас, ім гэты крок у гэты час. Даруйце мне, што гэткая сытуацыя сталася мажлівай.

Безумоўна, для ўсяго гэтага былі нейкія перадумовы, але папярэдне не патэлефанаваць і не параіцца – гэта неяк зусім не па-чалавечы.

І яшчэ раз прашу Вас: даруйце ўсім нам, датычных да гэтае абсурдовае падзеі, што яна адбылася.

Лявон Вольскі

Далей -- болей! У інтэрвію Еўрарадыё Піт Паўлаў падзяліўся шчырасьцю, распавёўшы, што цяпер NRM запісвае новы альбом... бяз Вольскага.

Аргумэнты, калі коратка такія -- Вольскі заняўся іншымі праэктамі, быкуе, энэрэму ўвагі не надзяляе.

Ня ведаю, як для вас, але для мяне NRM -- гэта выключна Лявон Вольскі (як і Песьняры -- Уладзімер Мулявін). І калі ён, заснавальнік гурта, вырашыў, што варта ўзяць паўзу ці ўвогуле пахаваць гурт (толькі ня гэта, я вырас на гэтых песьнях!..) -- ён мае на гэта поўнае права.

Іншыя ўдзельнікі гурта -- добрыя людзі, добрыя музыкі, але безь Лявона гэта ніякі не NRM. І калі яны будуць сьпяваць далей -- гэта будзе выкарыстаньне брэнду NRM. Не? Хай засьпяваюць пад іншым назовам -- пабачым, што з гэтага будзе.

Як вам заява Піта Паўлава: "Яўнага франтмэна ў N.R.M. ніколі не было, і зараз не будзе, — распавёў Піт Паўлаў пра тое, як гурт мяркуе выступаць на "Рок-каранацыі". — Мы будзем спяваць усе ўтрох".

Так і хочацца спытаць: Пеця, ці ты сьляпы ці прыкідваешся? Без цябе NRM можа быць, без Вольскага -- НЕ! Ёсьць добрыя музыкі, сьпевакі, а ёсьць -- прарокі свае справы. Вольскі -- эпоха, пакаленьне, уладар пярсьцёнкаў думак тысяч юнакоў і дзяўчат !

Мая пазыцыя такая: я не пайду слухаць NRM без Вольскага (гучыць як "селядзец пад футрай без селядца"). Бо гэта не NRM.

Ці ўсе Пеці лічаць, што яны "паюць ах..цельна"?..

Тэгі: