it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 22

Тэгі:

Jan 22

фота Сяргея Балая, "Салідарнасьць"

раней я выкладаў свае фота з гэтай выставы (ГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ). а гэта шчоўкалі мяне, пакуль я балбатаў.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 22

СПАМПАВАЦЬ УСЕ ФОТКІ Ў ВЯЛІКІМ ПАМЕРЫ АДНЫМ ФАЙЛАМ (7,3 мБ)

Найлепшая кніга году-2010 “Ладдзя Роспачы” (паводле версіі экспертаў газеты “Наша Ніва”) прэзентаваная ў Воршы – горадзе, дзе нарадзіўся Уладзімір Караткевіч.
Прэзентацыі ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма” ладзілі Глеб Лабадзенка (укладальнік кнігі) і музыка Яўген Валошын.
У Воршы куды ні глянь – кожны куточак звязаны з Караткевічам. Так атрымалася і на прэзентацыях. Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 20

Тэгі:

Jan 20

Васіль Сёмуха – адзін з самых выбітных беларускіх перакладчыкаў – адзначае 75-годдзе. Дакладней, не адзначае, бо не любіць ўласнага дня нараджэння, не ўважае яго за свята. Мы гутарылі з Васілём Сёмухам напярэдадні. Гэта не была гутарка да дня народзінаў, спадар Васіль проста адказваў на пытанні пра сваё жыццё. Першая частка – пра дзяцінства і асабістае – выйшла ўчора. Сёння друкуем заканчэнне гутаркі.


“Мой найлепшы пераклад – латышская паэтка Візма Бэлшавіца”

-- Шырокаму чытачу Васіль Сёмуха вядомы найперш як перакладчык Бібліі і “Фаўста”. Потым ужо ідуць Шылер, Гейнэ, Ман, Гофман, Грымельсгаўзэн, Нішцэ, Брэхт, Гесэ, Рыльке, Зюскінд, Міцкевіч, Славацкі, Тувім, Сыракомля, Райніс, Чакс… А што вы самі лічыце сваім галоўным перакладам?

-- Гэта невялічкі зборнічак паэзіі Візмы Бэлшавіцы, латышскай паэткі, мае сучасніцы. Практычна равесніцы – яна з 1931 года, я з 1936, розніца невялікая, гэта маё пакаленне. Я з вялікай любоўю яе перакладаў, і з ёю кансультаваўся. У мяне захоўваецца 73 лісты ад яе... Гэты пераклад беларусы не заўважылі. Беларусы – людзі іншай ментальнасці. А яна – латышская інтэлігентка. Латышы жылі ў савецкім саюзе ненавідзячы гэты саюз. І яна, яе паэзія мне паказвала, чаму і за што. Тое самае было і ў мяне, гэта самае адчуваў і я. У нас было поўнае ўзаемаразуменне. Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 20

што асабліва прыемна -- ініцыятарка гэтай неверагоднай і фантастычнай акцыі, пра якую вы, канешне, шмат чыталі, -- Даша Каткоўская, мая суседка па лецішчы ))))

уласна, вось і Даша!
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 20

Тэгі:

Jan 20

дык дзе азьвярэўшая талпа з арматурай і гранатамётамі, а?..

Тэгі:

Jan 20

таемным чынам да мяне патрапіла невялікая колькасьць дыскаў "Белая яблыня грому" з аўтографам Лявона Вольскага. аўтограф сапраўдны.

каму трэба -- тэрмінова лістуйце labadzenka@gmail.com

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 19


раздрукаваў сабе просьценькі плакацік павесіць на заднія шыбы машыны. адзінае радыё, якое магчыма было слухаць. сукі.

СПАМПАВАЦЬ МОЖНА ТУТ

Тэгі: