it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 04

я адлятаю – пішыце адрэсу
будзе самотна –
званіце на хатні
я вырываю сябе ад
працэсу
як дарагую
футру ад шатні

сьвечкі і пахі
брук і рэкляму
я занатую ў мэню
тэлефона
горад зьнікае
напэўна, ён самы
чысты
і быццам бы
самы зялёны

горад жадае
друг другу дабранач
шэпча інтымныя словы
на вушка
есьць сімфанічны аркестр
баранкі
а самалёты зьлятаюць
як птушкі

у горадзе гэтым
люстэркі і дахі
могуць даваць
самалётам прастору
карлы і марлы
мухі і бляхі
мышкі і коткі
на маніторы

не нахіляйся
за матузкамі –
лепш распластацца
на ранішнім лёдзе
мой самалёцік
зь мішкамі гамі
горад губляе,
пасьля знаходзіць

2007

Тэгі:

Feb 03

з Блога Віктара Марціновіча

Наказание наказывавших

Десять человек, называемых журналистами, вошли в обновленный список невъездных в ЕС. Симптоматично, что некоторые из них, по моим сведениям, не только считают себя журналистами, но даже допущены к преподаванию своих взглядов на журналистику в ведущих вузах страны. Любопытно, как теперь будет проистекать их общение со студентами, и не сделают ли студенты далеко идущий политический вывод, что перенятие взглядов на журналистику этих называемых журналистами субъектов — прямой путь к тому, чтобы стать невыездным. Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 03

прэзэнтацыя пачнецца а 17-й гадзіне на стэндзе кнігарні "Кніжны салон". выстава будзе праходзіць на ВДНХ (Купалы, 27)

я распавяду ўсякія цікавосткі пра кнігу, а Яўген Валошын засьпявае колькі песень.

прыходзьце!
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 01

два апошнія дыскі з аўтографам Лявона Вольскага "Белая яблыня грому". аўтограф сапраўдны.

каму трэба -- тэрмінова лістуйце labadzenka@gmail.com

Чытаць далей »

Feb 01

свае задаволеныя пысы забойцы выкладаюць на сайт Паляваньне і Рыбалка. я згодны з Кулінковічам, што каб забіваць такіх прыгожых жывёлаў -- трэба быць...
некалі я рабіў інтэрвію з паляўнічым. і кожны раз, калі я казаў яму "вы забіваеце жывёлу", ён папраўляў мяне: "мы здабываем жывёлу". гуманныя людзі!..
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 01

Мікалай Вацлаў Радзівіл нарадзіўся 4 ліпеня 1880 году ў Бэрліне, загінуў на вайне ў 1914 годзе.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 01

відэа з сайта "Будзьмы". не скажу, што мне самому дужа падабаецца, але няма чаго на люстэрка наракаць, калі морда такая ))
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 31

і ў што вы верыце больш: што гэта дзьве сястры ці што гэта маці з дачкой?

пакідайце вэрсыі ў камэнтах.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 31

на TUT.BY выставілі цікавую падборку відэа пра Шамякіна -- з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у Дзяржынску.

найбольш мне спадабаліся кадры Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 31