it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 22

маецца на ўвазе чыталка (пісалка) для кампутара.

трэба для аднаго вельмі паважанага чалавека.

лістуйце labadzenka@gmail.com

Feb 21

Касьцёл Панны Марыі і езуіцкі калегіюм (пл. Свабоды)

11 студзеня быў кінуты кліч дапамагчы мастаку Анатолю Наліваеву аднавіць свае карціны канца 1940-х гадоў.
ягоныя работы -- дакументальнае сьведчаньне, што цэлы шэраг ключавых будынкаў Менска зьнішчылі не фашысты, а камуністы пасьля вайны: езуіцкі калегіюм, мячэць, дамініканскі касьцёл, палац Чапскага... гледзячы на карціны, памятайце: яны маляваліся З НАТУРЫ і ўжо ПАСЬЛЯ ВАЙНЫ.
на заклік адгукнулася шмат людзей, Анатолю Наліваеву пастапіла больш за мільён рублёў.
і вось -- званок: "менскія" работы адноўленыя!
ніжэй -- здымкі ўсіх 24 адноўленых карцін. даю толькі кароткія тлумачэньні -- падрабязныя падрыхтую пазьней ў газэту. калі каму трэба цяпер -- лістуйце labadzenka@gmail.com

дзякуй усім, хто паўдзельнічаў! разам мы можам шмат!

СПАМПАВАЦЬ УСЁ АДНЫМ АРХІВАМ (9,5 мб)

Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 21

натрапіў на такую АБВЕСТКУ, вырашыў падзяліцца

Тэгі:

Feb 21

Тэгі:

Feb 21

абвестка з сайта budzma.org
У межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” у нясвіжскай Цэнтральнай раённай бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя першага непадцэнзурнага выдання аповесці Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя Роспачы”. Нагадаем, што выданне было прызнанае экспертамі “Нашай Нівы” кнігай году — 2010.

У прэзентацыі возьмуць удзел укладальнік Глеб Лабадзенка і мастак Аляксей Кульбіцкі. Апроч прэзентацыі “Ладдзі” Глеб і Аляксей раскажуць пра сваю новую працу — стварэнне ўнікальнага фотаальбома Радзівілаў, у які ўвойдзе 500 даваенных здымкаў з гісторыі роду.

Па добрай традыцыі імпрэзаў "Будзьма беларусамі!", паміж прысутнымі будуць праведзеныя конкурсы з памятнымі прызамі.

23 лютага
Нясвіж, вуліца Беларуская, 5
Цэнтральная раённая бібліятэка
17.00
Уваход вольны.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 21

Нацыянальная грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” віншуе ўсіх з сусветным днём роднай мовы і прэзентуе свой новы праект – “Будзьма з мовай!”. Рэалізацыя праекту дапаможа ўсім карыстальнікам кампутарaў зручней і разнастайней ужываць штодня беларускую мову. Праект ажыццяўляецца з удзелам студыі дызайну “Адліга”. Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 20

знойдзена ў Блогу Тацьцяны Шапуцькі, арыгінал допісу ТУТ

адзін зь "герояў" 19 сьнежня -- Саня Воцінаў.
цікава, няўжо і з такімі пачварамі сустракаюцца дзяўчаты?..
і кім іх лічаць іх бацькі, сябры, знаёмыя?..
парадавала нядаўна расказаная гісторыя. да жанчыны зьбіраўся прыйсьці ў госьці брат, які працуе падонкам мянтом, разганяў мітынг 19 сьнежня.
абедзьве дочкі (а гэта іх дзядзька, атрымліваецца), заявілі, што калі ён прыйдзе, яны сыдуць, не застануцца дома.
калі пасьля 19 сьнежня ў вас засталіся сябры амапаўцы, спэцназаўцы ды іншая шваль -- патлумачце вашую матывацыю, шчыра не разумею.

Тэгі:

Feb 19


Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 19


Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 19

У гэтым матэрыяле Gazety.pl мяне зацікавіла ня тэма. А тое, што гэта найпапулярнейшае ў Польшчы інтэрнэт-выданьне паставіла яго галоўнай навіной на сайце! І яшчэ -- чыста па-журналісцку -- наколькі прафэсыйна зробленая і пакручаная такая, здавася б, сцёбная тэма. Вучыцеся, ксенафонты суперфасфатавы!..

Трохі цішэй, дзетка. Альбо сэкс ў панэльным доме

Аляксандра Казлоўская, Gazeta.pl
2011/02/18

- Гэта другая такая ананімная цыдулка. Нехта кідае мне ў паштовую скрыню, - Том, прыгожы 30-гадовы мужчына, паказвае картку, на якой нехта напісаў: "Мы стаміліся ад вашых сэксуальных празмернасцяў. Нагадваем, што каменданцкая гадзіна ад 22 да 06".

Том жыве ў 8-павярховым блочным доме на гданьскім Узмор’і. З месяц мае новую дзяўчыну.
- Ну, на самой справе часта займаемся каханнем, - прызнаецца з усмешкай. - Але гэта не оргіі, нармальныя палавыя адносіны паміж двума палюбоўнікамі. Можа быць, атрымліваецца трохі гучна, але дзе - калі не ў сваёй уласнай хаце – людзі могуць мець крыху свабоды? Чытаць далей »

Тэгі: