it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 29

Гэтак, наш чытач Вадзім Мартыненка даслаў тэрміновае паведамленне: Цмок заўважаны ў гомельскім парку. І прыклаў фота.

cmok-homel

 

далей чытайце ТУТ

Тэгі:

Apr 26

cm-bar2

 

- Калі ўбачыла - вачам сваім не паверыла!.. - усхвалявана кажа Ніна Шыдлоўская, якой і пашчасціла зрабіць некалькі здымкаў Цмока ўвечары 26 красавіка. - Я і раней з прыдыханнем ставілася да цмокаў, сачыла за ўсімі навінамі на сайце cmok.budzma.org... Але і падумаць не магла, што выпадзе такая ўдача - убачыць Цмока на ўласныя вочы!..

далей чытайце ТУТ

Тэгі:

Apr 26

meblia
даслаў чытач Алег Лысюк з камэнтаром:
Бігборд "Мэбля" ў Баранавічах
isover - цеплаізаляцыйныя матэрыялы з шкловалакна (ёсць беларускамоўная вэрсія сайта)
Бігборд Луч - на праспекце Незалежнасці

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
для тавараў пазначайце назву брэнда і краіну-вытворца, для месцаў і ўстановаў -- населены пункт і адрас (прынамсі, вуліцу)
цяперашні "БЕЛЫ СЬПІС беларускай мовы" (больш за 290 пунктаў) можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 26

“Майстраваў стол. Прыгледзеўся, а там – Мобі Дзік!” – герой сённяшняга нарысу праекта “Маналог Майстра”, разьбяр па дрэве Юры Дарафей распавядае, як перастаць выконваць жаданні іншых і заняцца сваімі, як атрымліваць асалоду ад жыцця і адначасова спаборнічаць з сабой і – важна – як нечакана дасягаць фантастычных вынікаў. Глядзіце нарыс “Драўляныя абліччы” з серыі “Маналог Майстра” і дзяліцеся ім з сябрамі, бо фільмы праекта даступныя для разумення ўсім: у наладках відэа ёсць англійскія і беларускія субтытры.

 

Маналог Майстра” — серыя з сямі вiдэанарысаў, галерэя творчых партрэтаў унікальных майстроў, якія жывуць і ствараюць сёння ў Беларусі. У кадры майстар, яго справа і яго аповед пра рамяство і рамесніка, пра пераемнасць, культуру і пра жыццё — мінулае і будучыню.

Сем выбітных майстроў, сем самабытных рамёстваў, сем адметных светапоглядаў!

Сачыце за навінамі на сайце “Будзьма!” і адкрыйце для сябе ўсе таямніцы рамяства і ўнутранага свету ўнікальных беларускіх майстроў!

Папярэднія выпускі:

“Чаму беларусы такія бедныя? Таму што яны не ведаюць, што багатыя!”

“Я шчаслівы! Кожны дзень і шмат разоў!”: сакрэт шчасця ў новым “Маналогу Майстра”

Дэкларацыя правоў чалавека выцінанкай

“Майстар мусіць кайфаваць!”

"Майстру важна не быць кавалём без сякеры"

Сайт праекта “Маналог Майстра”

 

Тэгі: ,

Apr 26

traven

 

Фестываль «Травень»: крыштальная чысціня беларускай музыкі

Гурты Re1ikt, «Людзі на балоце», HandMade, праект Naka piano і спявачкі Тацяна Беланогая і Кася Камоцкая стануць гасцямі першага акустычнага фестывалю «Травень». Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 25

піша чытач Зьміцер Патапчук:

Мае дзеткі вельмі любяць наведваць Белдзяржцырк у Мінску. Але даведаўшыся, што з траўня 2014 года ў ім будзе выступаць цырк Эдгарда Запашнага, які падпісаў пісьмо ў падтрымку пазіцыі Уладзіміра Пуціна ў адносінах да Крыма і Украіны (http://lenta.ru/news/2014/03/12/babushki/) думаў, што дзеткамы прыдзецца пасядзець без цырку...

Але прачытаў выдатную навіну: Якраз з 7 траўня ў Мінску(парк Дрымлэнд) пачынае працаваць прыватны цырк з беларускамоўнай назвай "Дзіва"(http://www.circus-dziva.by/). Яшчэ больш парадавала тое, што праграма нават цікавейшая, чым у цырку Запашнага. Так што бясплатна рэкламую гэты альтэрнатыўны цырк:

unnamed (1)

Apr 25

Ці жадаеце мець у кніжным выглядзе працяг "дзіцячай заМовы"?

View Results

Loading ... Loading ...

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1700 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па два новыя малюнкі. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

061-upotaj

нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю (можна і самому забраць на офісе), замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

    • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
    • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
    • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
    • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
    • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
    • на сайце imbryk.by
    • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

(калі недзе няма -- калі ласка, паведамце)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Apr 24

u

Кожную нядзелю ў Галерэі  сучаснага мастацтва “Ў” празходзіць  праект   “Дзіцячыя Творчыя Майстэрні” .

Мэта Майстэрняў -  раскрыццё творчага патэнцыялу і развіццё вобразнага мыслення малога чалавека праз навучанне розным мастацкім тэхнікам, знаёмства з гісторыяй мастацтва, а таксама з сапраўднымі мастакамі, куратарамі, мастацтвазнаўцамі, дызайнерамі, пісьменнікамі, паэтамі ды музыкамі.

Пераймаючы досвед сучасных метадаў навучання і развіцця дзяцей, мы жадаем дапамагчы вашым дзецям атрымаць базісныя веды пра сучаснае мастацтва, арыентавацца ў стылях, даведацца больш пра  гісторыю сучаснага мастацтва, яго метады ды стварыць сваё ўласнае меркаванне, выбудаваць сваю пазіцыю. Без навязвання распаўсюджаных стэрэатыпаў і фіксацыі канкрэтных ведаў - развіцце аналізу і асабістых высноў. Цікавасць да самой праявы мастацтва як з’явы і ўпэўненнасць ў неабходнасці творчасці як сродку самарэалізацыі – гэта тое, да чаго мы імкнемся ў нашым праекце.

Узрост удзельнікаў  ад 5 да 11 год.

27 красавіка - новы занятак у Дзіцячых Творчых Майстэрнях!

У гэтую нядзелю да нас у госці завітае малады мастак Яўген Cowek, з якім мы ўжо не раз сустракаліся на Калядных Фэстах. Разам з Яўгенам дзеткі паразважаюць пра гісторыю Мінска, яго адметныя рысы, цікавыя і незвычайныя будынкі а таксама сімвалы нашай сталіцы. На міні-макетах, што створыць кожны з удзельнікаў майстэрняў, дзеткі змогуць адлюстраваць сваё каляровае бачанне Мінска і надаць свой настрой улюблёным месцам. Напрыканцы занятка мы аб'яднаем усе створаныя працы ў адзіны горад.
Спраектуем Мінск сваёй мары разам!

Занятак адбудзецца 27 красавіка ў 14.00
Галерэя "Ў" пр-т Незалежнасцi, 37А

Узрост дзетак неабмежаваны

Запіс на занякткі па тэлефоне : +375 (29 ) 615 25 14
+375 (17) 286 31 68

Тэгі:

Apr 23

kurapaty

Вітаю, Глеб!

Дасылаю табе цікавы фотаздымак з Цюрыху. І там ёсць нашыя!!!

З павагай

Павел Сім.

PS: Калі ёсць жаданне, пачытай некалькі маіх вершаў на pavelsim.livejournal.com

Тэгі:

Apr 23

Jan Paval II

фота: przelom.pl

 

Тэгі: