it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 27

Вользе Паўлюкевіч 17 гадоў. Вось што яна піша пра сябе:

Я (як было ў Зуёнка) - філфакаўка, студэнтка філфака БДУ. Сябры гавораць, я падобная да сланечніка - ці то вяснушкамі, ці то ўсмешкай. А я пішу вершы і, як гераіня аднаго савецкага фільма, "спадзяюся калі-небудзь напісаць добрыя".

З дазволу Вольгі выстаўляю яе вершы на ваш суд. Не палянуйцеся пракамэнціць -- думаю, вашае меркаваньне будзе важным для аўтаркі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 26

сьпявае Зьміцер Вайцюшкевіч
словы Уладзімера Някляева

узята з ЖЖ Уладзімера Някляева
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 25

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ

аўдыё пазычана з Сайту Тацьцяны Беланогай

Тэгі:

Mar 25

Ах, ці доўга, брацьце, будзем
Пад няволяю стагнаць?
Ах, ці доўга сваё шчасьце,
Сваю долю праклінаць?

Ці так цягам, як сягоньня,
Цярпець будзем мы бяду?
Ці ж нам горкая нядоля
Напісана на раду?

Жыцьцё нашае, нас, бедных,
Заганяных мужыкоў,
Горш за ўсякае стварэньне,
За сабак і чарвякоў.

Хоць мазольнымі рукамі
Ты працуеш кожны дзень,
Хоць у гэтай цяжкай працы
Сохнеш з голаду, як цень, –

Але твае жонка, дзеці
Хлеба просяць у людзей,
Але тваім жонцы, дзецям
Няма чым прыкрыць грудзей.

Ці мароз, ці сьнег вялікі,
Басяком бяжыш на двор,
Бо такая твая доля,
Такі яе прыгавор.

Калі часам дзе двузлотку
Зарабіў ты ў пана дзе,
Дык на чынш і на падаткі
Яе воласьць забярэ.

Ходь нам гэту зямлю-матку
Бог бясплатна дараваў
I плаціць чыншоў, падаткаў
За яе нам не казаў, –

Дый на гэта тут ня помняць
І, як могуць, так дзяруць,
А пасьледнюю кароўку
За падаткі прададуць.

Хто тут вінен, разгадайце,
Ці тут Бог, ці чорт пракляты? –
Але толькі, што ні байце,
Самі ж многа вінаваты!..

1905 -- 1907

Тэгі:

Mar 24

Тэгі: ,

Mar 23

Надзея Лаўрухіна адпрацавала ва Універсітэце культуры 32 гады. Пазіцыя ўніверсітэта: "Мы ўсё робім паводле закона"


Такое здараецца рэдка — калі людзі не баяцца пад сваім іменем змагацца за правы іншага чалавека. А тут — у "Звязду" звярнуліся 49 (!) студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Усе падпісаліся сваімі імёнамі, усе паўтарылі свае словы на дыктафон, згадзіліся сфатаграфавацца. Выкладчыкі — таксама не баяцца ўголас заступіцца за калегу. Выпускнікі выказваюць абурэнне. Дык што здарылася ў адным з самых творчых ВНУ краіны?

Надзея ЛАЎРУХІНА, звольненая выкладчыца:

"Пасля 32 гадоў працы бегаць выкладаць пагадзінна — знявага для мяне..."

Надзеі Міхайлаўне Лаўрухінай 63 гады. Яна — славуты, заслужаны чалавек. Без перабольшвання, у кожным харэаграфічным каледжы краіны сёння выкладаюць яе выпускнікі. Аднак, прызнацца шчыра, як недасведчаны ў справе харэаграфіі журналіст, я грэшным чынам думаў сабе: ці можа чалавек у такім узросце выкладаць танец? Каюся. Калі я фатаграфаваў Надзею Міхайлаўну ў балетнай зале, склалася адчуванне, што яна дасць фору любой 20-гадовай студэнтцы!.. То бок, пытанне пра тое, ці "прафпрыдатная" яна, адпала з першага погляду. Надзея Міхайлаўна працуе ва Універсітэце культуры ўжо 32 гады. І вось ёй на рукі выдаюць "Паведамленне аб звальненні", дзе гаворыцца, што "ў сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта 29.03.2011 яна будзе звольненая"...

— Надзея Міхайлаўна, як вы даведаліся, што вас звальняюць?

— 22 лютага мяне выклікала да сябе загадчыца кафедры харэаграфіі Святлана Гуткоўская. Замкнула дзверы кабінета на ключ і сказала, што "ёй надакучыў ценявы лідар" і яна, карыстаючыся тым, што сканчаецца кантракт, мяне звальняе. Сказала, што ўжо ўсё дамоўлена. Назаўтра я сапраўды атрымала паведамленне аб звальненні. Я была ў шоку! Паўтара месяца таму ціснулі мне руку, калі ўручалі грамату! Месяц таму мяне прызналі "Найлепшым выкладчыкам года" кафедры харэаграфіі па выніках 2010 года. І раптам — звальненне... Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 19

Кастуся павезьлі ў госьці да Кузі. Кузя -- гэта шасьцігадовы кот, зусім зьдзічэлы, бо даўно ня бачыў падобных сабе, тлусты як сьвіньня. Пабачыўшя Кастуся, пачынае шыпець і паказваць зубы.

Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 17

У Музеі гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі яго можа паглядзець цяпер кожны ахвотны

-- Некалькі гадоў таму патэлефанаваў чалавек і сказаў, што ў яго ёсць Тора, -- кажа дырэктар музея Іна ГЕРАСІМАВА. – Я падумала, што ён мае на ўвазе кнігу. Сказала, што звяжуся з ім пазней, бо мусіла якраз ехаць на міжнародную канферэнцыю. Прыехала, заруцілася… Карацей, ператэлефанавала яму толькі праз некалькі месяцаў. Пытаюся, дык што за Тора. А ён загадкава кажа: “Прыязжайце…” Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Mar 17

піва зь сіропам –
гэта яшчэ не Яўропа
даражэнькія
савецкапітэкі
пасьля забароны
канцэртаў
пейце атруту
з кропам
і дуйце на дыскатэкі
жывыя муміі,
туалецішчы,
едзьце к сабе
на лецішчы
саджайце бульбу,
гуркі
спыніць культуру
гэта –
як адмяніць
інтэрнэцішча.
час ужо
не такі

Тэгі:

Mar 16


Сёння, 16 сакавіка 2011 г., Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў аб цяжкім стане здароўя кардынала Казіміра Свёнтка. Арцыбіскуп заклікае ўсю каталіцкую супольнасць і людзей добрай волі да малітвы за першага кардынала за ўсю гісторыю каталіцызму ў Беларусі.

19 мая 2010 г. 95-гадовы кардынал зламаў шыйку сцягна, пасля чаго іерарху былі зроблены аперацыі ў Мінску і Любліне, а потым яго чакала доўгая рэабілітацыя ў Польшчы. Толькі ў студзені 2011 г. кардынал Казімір Свёнтэк змог вярнуцца ў Пінск.

Ужо 7 сакавіка ў памяшканні Пінскай курыі кардынал сустрэўся з усімі біскупамі Беларусі. Аднак на днях іерарх перажыў паўторны пералом і чарговую аперацыю.

Далучым нашу малітву да змаганняў урачоў. Маці Міласэрнасці, якой кардынал даручыў сваё біскупскае служэнне, выпрасі ў свайго Сына ласку здароўя для нашага ахвярнага пастыра.

паводле catholic.by
Чытаць далей »

Тэгі: ,