it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 01

у праекце "Эстрадны кактэйль" удзельнічае гурт HandmadE з песьняй "Вуліца Дым" (музыка Яўген Валошын, словы Глеб Лабадзенка)

паводле вынікаў галасаваньня вызначацца ўдзельнікі гала-канцэрту!

галасаваць ТУТ

песьні гурта слухайце ТУТ

кліп на гэтую песьню:

HandmadE. Вуліца дым
музыка Яўген Валошын
словы Глеб Лабадзенка
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 30

Шэсць гадоў агромністая мармуровая пліта прастаяла з такой недарэчнасцю


Усе ведаюць, што Нясвіжскі замак Радзівілаў уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Матэрыяльных выгодаў гэта не дае (рэстаўрацыя замка фінансуецца выключна з дзяржаўных сродкаў), аднак лічыцца вельмі пачэснай справай. Між краінамі ідзе сапраўднае культурнае змаганне, у каго будзе больш аб’ектаў у гэтым спісе. І, трэба сказаць, мы не апошнія. Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Mar 30


падняло настрой зранку. знайшоў ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 29

знайшоў інфармацыю на гарадзенскім Трэцім Сэктары. магчыма, нехта зацікавіцца -- глядзець ТУТ

Тэгі:

Mar 29

На яе месца ўжо ўзялі іншую выкладчыцу




У нумары ад 23 сакавіка мы распавялі гісторыю выкладчыцы харэаграфіі Універсітэта Культуры Надзеі Лаўрухінай. Яе, як пенсіянерку, звальняюць у сувязі са сканчэннем кантракта. Аднак, нягледзячы на свае 63 гады, Надзея Міхайлаўна бліскуча выкладае свой прадмет (у харэографаў фізічнае старэнне адбываецца зусім іначай). За яе ўступіліся студэнты – “Звязда” атрымала ліст з 49 подпісамі. Уступіліся таксама некаторыя выкладчыкі, шмат былых выпускнікоў…

У тым артыкуле мы звярнуліся па каментар да трох афіцыйных асобаў універсітэта – прарэктара, дэкана і загадчыцы кафедры. Сэнс іх каментароў быў такі: мы прапаноўваем ёй працаваць і далей на ўмовах пагадзіннай аплаты, а яна адмаўляецца.

Цяпер высветлілася, што афіцыйныя асобы, мякка кажучы, недагаворвалі.

-- Мой кантракт сканчаўся 29 сакавіка, -- кажа Надзея ЛАЎРУХІНА. – За колькі дзён да гэтага, 25 сакавіка, я вырашыла зрабіць так, як яны мне самі прапанавалі – працягнуць кантракт да канца навучальнага года. А там было б відаць. Аднак, калі я прынесла заяву да дэкана, тая сказала: “Ужо позна”. Я не зразумела, чаму позна, бо паводле закона магу падаваць заяву да 29 чысла ўключна. Пайшла ў аддзел кадраў, а кіраўнік кажа мне: “На вашае месца ўжо ўзялі іншага чалавека. Прыходзьце заўтра, забірайце працоўную кніжку і разлік. Мы вас больш не затрымліваем”…

Вось так развіталіся з чалавекам, які адпрацаваў ва універсітэце 32 гады, траціну стагоддзя! Зноў жа, як і ў мінулай публікацыі, паўторым – юрыдычна ўніверсітэт мае права не працягнуць кантракт выкладчыку, узяць на яго месца іншага. Аднак калі паглядзець з маральнага пункту гледжання – атрымліваецца, што студэнтам нахлусілі, цішком зрабіўшы па-свойму?.. Для газеты супрацоўнікі ўніверсітэта кажуць, што “яшчэ раз паразмаўляюць з выкладчыцай, студэнтамі” – а самі ўжо ведаюць, што ўжо знойдзены новы чалавек?

-- Афіцыйна мне нічога не гавораць пра асобу новага выкладчыка, -- кажа Надзея Міхайлаўна. – Аднак я даведалася, што гэта мая выпускніца-завочніца, якая працавала ў дзяржансамблі танцоўшчыцай. Я шчыра зычу ёй усялякіх поспехаў!

Пазіцыя ўніверсітэта была поўна выказаная ў мінулай публікацыі. Выглядае, што яна не змянілася: “Паводле закону мы ўсё робім правільна”.

Аднак гэтая публікацыя выклікала велізарную рэакцыю ў інтэрнэце. Прыводзім некаторыя каменты з сайта “Звязды” (zviazda.by).

Дадам яшчэ (гэта не пайшло ў газэту), што паводле неафіцыйнай інфармацыі рашэньне пра канчатковае звальненьне Надзеі Лаўрухінай прыняў асабіста рэктар Барыс Сьвятлоў. Увогуле, раней я не сутыкаўся знутры з Унівэрсытэтам Культуры, а ад гэтага "знаёмства" быў непрыемна зьдзіўлены. Калі загадчыца кафедры спачатку прымушае цябе 4 гадзіны чакаць, пакуль яна дасьць табе камэнтар у газэту, а пасьля кажа, што ёй няма часу і трэба ісьці на канцэрт... У выніку камэнтар пра звальненьне педагога з 32-гадовым стажам Святлана Гуткоўская давала, надзеючы боты і зашпільваючы паліто. У мяне ад такой кароткай размовы зь ёй склалася даволі яснае ўражаньне пра яе асобу.

Валерыя Корань. Надзея Міхайлаўна Лаўрухіна ніколі не дазволіць сабе пакрыўдзіць чалавека (студэнта), тым больш аблаяць матам, яна эмацыйная і адкрытая, вельмі перажывае за сваю справу і сваіх выхаванцаў і кантралюе сябе, якім моцным слоўцам (але заўважу, не мацюкамі), ды яшчэ і з выкарыстаннем вобразнасці данесці пэўную думку канкрэтнаму чалавеку. Я адвучылася 5 гадоў на курсе, дзе Надзея Міхайлаўна была куратарам акадэмічнай групы, проста не магу заставацца ў баку. Лепшага выкладчык па народна-сцэнічных танцах няма ў рэспубліцы.

Банцевіч. Безумоўна, для спецыяліста ўзроўню Лаўрухінай прапанова пра сумяшчальніцтва — знявага, недарэчнасць…

Ганна Куко (выпускніца). Сорамна за родны ўніверсітэт, бо ТАКІ педагог годны сысці на заслужаны адпачынак з усімі шанаваннямі – творчы вечар у яе гонар, як мінімум. Навошта інтрыгі, недагаворкі, ананімкі? Я скажу, чаму я ў яе навучылася: любіць народны танец, адчуваць сваё дачыненне да культуры іншых народаў. Надзея Міхайлаўна не проста выдавала традыцыйныя па, яна вучыла мяне разумець сэнс і ідэю руху, якія танчаць рускія, італьянцы, грузіны, палякі, каб, зразумеўшы сутнасць, я змагла якасна скласці свой ​​аўтарскі нумар. І таму яна на занятках то руская пані, то гарачая цыганка, то сціплая ўкраінская дзяўчына, а бывала і разудалы мужык у ліхой прысядцы! Калі хтосьці вырашыў, што на ўроках Надзея Міхайлаўна лаецца, то ён проста не знаёмы з фальклорам, які яна выкарыстоўвае ў патрэбны час у патрэбным месцы! Яшчэ раз вялікі дзякуй, Надзея Міхайлаўна, за вашую нялёгку, але вельмі патрэбну працу.

No lichno dlya menya eto stavit bolʹshoĭ vopros: eto kakaya zhe bezdarnaya idët rabota s prepodavatelʹskimi kadrami u nas, chto 63-letnego pedagoga tak i ne nashlosʹ kem zamenitʹ?! S drugoĭ storony - pryeemstvennostʹ, peredacha znaniĭ - da, eto dolzhno bytʹ. No ne dovoditʹ zhe do absurda situatsiyu!

Конец формы

Перапечка Саша. Нібыта дарослыя людзі працуюць на кафедры, а ўсё, як звычайна! Легенду немагчыма звольніць, яна ў вечнасці - Avisus avisus impasus!

Мя. Ды што тут! Дзве ба… прашу прабачэння, дамы пасварыліся, а студэнты толькі ў ролі гарматнага мяса выступаюць. Не дагаворваюць і тая, і іншая. Напрыклад фраза загадчыцы кафедры аб ценявым лідэры, хм... занадта наіўна з яе боку было б так сказаць проста ў твар! Хутчэй, гэта прыгожая легенда пакрыўджанага боку. Ўрэгуляваць сітуацыю можа толькі іншы пасярэднік. Інакш ваенныя дзеянні могуць нанесці сур'ёзны ўрон студэнтам, а гэтага вельмі не хацелася б. Бо яны даверліва, адкрыта і крыху наіўна ахвяруюць далейшым лёсам ва ўніверы.
Лена Кірпічэнка, Алеся Шубіна, Лера Баландзіна і мноства, мноства... Мы кажам ад свайго імя і ад імя камісіі харэаграфіі Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў. Палова педагогаў харэаграфіі каледжа – выпускнікі курса або навучэнцы Надзеі Міхайлаўны Лаўрухінай. Астатнія - людзі, якія ведаюць пра Надзею Міхайлаўну толькі лепшае, гэта датычыцца ў першую чаргу прафесіяналізму гэтага чалавека. Атрымліваецца, што выбітнага чалавека, які працуе, перажывае за справу, а не за ўшанаванні, заслужыў павагі і падзякі, выкідваюць за борт, пераследуючы свае асабістыя інтарэсы. Усё па законе. Брава. Шкада, што барацьба за справядлівасць - справа няўдзячная. Надзея Міхайлаўна, Вам ад нас і многіх Вашых выпускнікоў ДЗЯКУЙ.

Я. Божа мой! Што адбываецца са студэнтамі Кулька? Я шмат гісторый чула, але не ўяўляла, што ўсё так страшна. Ды вы быццам пад гіпнозам Лаўрухінай! Яна вас як гарматнае мяса выкарыстоўвае, а вы радуецеся. Апамятайцеся, людзі! Не самы лепшы момант праяўляць свой ​​максімалізм.

Георгій Чорны, заслужаны работнік культуры РБ. З вялікім жалем даведаўся аб гэтым выпадку. Вельмі шкада, што так адбылося з маім педагогам, якая выхавала не адну сотню харэографаў. Надзея Міхайлаўна - чалавек-легенда ў харэаграфічным свеце і не толькі ў Беларусі. Сустракаў яе выхаванцаў за мяжой (да прыезду ў Беларусь яна выкладала народна-сцэнічны танец ў Кемерава). Няма сэнсу гаварыць яшчэ раз пра яе прафесіяналізм. Пра гэта ўжо сказалі студэнты.
Які яна чалавек? Можа быць рознай, у залежнасці ад абставін ці настрою. Праца харэографа - гэта не толькі трэнаж, але і даволі складаная псіхалагічная нагрузка. Выдатны педагог танца, як правіла, эмацыянальная асоба, інакш не можа быць. Аднак мне не хочацца думаць, што Надзея Міхайлаўна пераступіла нейкую рысу. Яна чалавек даволі прамы. Але студэнтам ад гэтага толькі лепш. Я, як і іншыя, не можам каментаваць сітуацыю, акая адбылася ва Ўніверсітэце культуры, аднак хочацца спадзявацца, што яна вырашыцца так, каб прафесійны і чалавечы гонар Надзеі Міхайлаўны не быў закрануты.
Вялікі дзякуй Вам, Надзея Міхайлаўна!

О. К. Мацкевіч, выкладчык харэаграфічнага каледжа. Калі я даведалася пра тое, што адбылося – у мяне быў проста шок. Мне 66 гадоў. Скончыўшы 9-гадовае навучанне ў харэаграфічнай вучэльні і маючы педагагічны стаж ў ёй жа, я паступіла на першы (толькі ўтварыўся курс) Мінскага інстытута культуры. Гэта быў 1977 год, і мне было 32 гады. А маім педагогам па народнаму танцу стала Надзея Міхайлаўна Лаўрухіна, якая была маладзейшая за мяне на 2 гады.
Гэта Педагог ад Бога. Я шчаслівая, што з'яўляюся яе вучаніцай.

Рыгор Васільеў. Калі ласка, пачытайце ўважліва. Усе водгукі (большасць), якія тут напісаны – ад асобы студэнтаў. І толькі гэтую мову яны разумеюць – прама і цвёрда, за што і ўдзячныя – "мала вы нас білі" (маё выказванне).
Чаму маўчаць тыя, хто ведае Надзею Міхайлаўну не па класу, а па працы на кафедры, па манеры зносін з калегамі? Не ў гасцях, у абласцях і г.д., а ў БДУКМ? Гэта значыць як педагог яна супер, гэта я чую, а які яна супрацоўнік?
Далей -- "Ценявы лідар" кіруе людзьмі, арганізуе іх. І ценявыя лідары вельмі ў цане у начальства! І ў арміі, і ў турме, і ўсюды, дзе начальства не хоча займацца кіраўніцтвам, але Гуткоўскую відаць і на міжнародных фестывалях, і дзяржаўных мерапрыемствах – відаць з яе выхаванцамі, ды і навуковы свет яе ведае, і не толькі беларускі. Каго і куды вывезла Н.М.? Ці ёй зноў нехта перашкодзіў?

Госць. Сітуацыя цікавая тым, што студэнты і выпускнікі ўсталі ЗА выкладчыка. Такое сапраўды, як і піша журналіст, бывае рэдка. Не мне судзіць, хто з іх: начальніца або падпарадкаваная маюць рацыю, АЛЕ!!! “ЗА" падначаленую каментароў вельмі шмат, а "ЗА" начальніцу ніхто з студэнтаў або выпускнікоў "не заступіўся". Спачатку мне здалося, што начальніца толькі адміністрацыйнай працай займаецца, але з паведамлення Рыгора Васільева апынулася, што ў яе таксама ёсць выхаванцы. Чаму ж ЯНЫ не выказваюцца? Гэта ж інтэрнэт – тут любы мінак можа сказаць тое, што думае. Дзіўна.

Кот. А я думаю, што абедзве добрыя! Адна перагнула палку, а ў другой скончылася цярпенне... Усе ведаюць што Лаўрухіна за чалавек )) Але я і не адмаўляю, што яны абедзве адмыслоўцы ў сваёй справе! І абедзве зрабілі вялікі ўнёсак!

Госць. Прычым тут які Лаўрухіна чалавек? Хто гэтыя ўсе, хто ведаюць? Тут пішуць пакуль у асноўным добрае.

Сяргей М. Як вы думаеце, ці можна з электрыка за 5 гадоў зрабіць прафесійнага харэографа? Так, можна, калі за справу возьмецца Надзея Міхайлаўна. Гэта не проста абстрактныя словы, гэта мая гісторыя. Толькі дзякуючы Надзеі Міхайлаўне з мяне атрымаўся "чалавек"(у харэаграфічным сэнсе слова). Доўга расхвальваць Надзею Міхайлаўну не буду, усё ўжо напісана ў папярэдніх каментарах. Проста хочацца сказаць вялікі ДЗЯКУЙ за маленькі цуд.

Тэгі:

Mar 29

Па-руску дакумент робяць максімум суткі, па-беларуску рабілі… 18 дзён!


Я захацеў, каб мае дакументы на машыну былі беларускамоўныя. Жыву ў Беларусі, размаўляю па-беларуску – чаму не?

Беларускамоўнае пасведчанне кіроўцы ўдалося аформіць за 2 гадзіны! Прыйшоў у ДАІ, сказаў, што хачу замяніць, каб было па-беларуску. Мяне сфоткалі, я аплаціў квітанцыю – і радуйся. Што праўда, без граматычных памылак не абыйшлося – цяпер у маіх правах значыцца, што “Акуляры обавязковыя!” Мяняць не стаў – весялей сябрам паказваць!

А вось з беларускамоўным тэхпашпартам узнікла каласальная праблема. 4 сакавіка я звярнуўся ў пункт афармлення на вуліцы Сярова для пастаноўкі машыны на ўлік. Здаючы дакументы ў акенца, адзначыў, што прашу выдаць мне тэхпашпарт па-беларуску. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 28

кранальнае відэа, створанае нашымі суайчыньнікамі

Тэгі:

Mar 28

калі пачуеце пра станцыю тэхнічнага абслугоўваньня на партызанскім праспекце 99а -- абыходзьце яе дзясятай дарогай. калі я туды прыехаў а дзявятай (!) раніцы, да мяне выйшлі два ў драбадан п'яныя майстры і заверылі, што "шчас усё будзе". натуральна, я адмовіўся ад такіх паслугаў.
і вас папярэджваю.

Mar 28

апошнім часам пачаў прыходзіць спам па-беларуску. сэнс прыкладна адзін -- замежнікі, якія рассылаюць, просяць "тэрміновай дапамогі", бо яны хварэюць/паміраюць/пакутуюць і гд
цікава, што яны, дасылаючы спам у Беларусь, перакладаюць у гуглтранслэйтары на беларускую. відаць, не дапускаюць думкі, што маючы СВАЮ мову, людзі дапусьцілі тут панаваньне акупанцкай мовы.

дык вось, адзін такі ліст ад Гармоніі )))

дарагая,

Як вы сёння, і я спадзяюся, што вы ў добрым здароўі?

Я сумую, гармонія Майсей Akumi, мне 24 гадоў дзяўчына, студэнт-медык, я з Чаду, але я знаходжуся цяпер у дабрачынным дома тут, у Буркіна-Фасо Уагадугу

Калі ласка, мне трэба, каб вы прачыталі гэты ліст вельмі ўважліва, таму што я сказаў что-то вельмі важнае аб маім жыцці, якая мне вельмі патрэбна ваша дапамога рукі, таму важна, каб вы ведалі, хто я і мая мэта для сувязі з вамі, і я малюся, Вам давядзецца пашкадаваць мяне і выратаваць маю жыццё з маёй цяперашняй сітуацыі Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 27

Першая менская электрастанцыя дажывае свае апошнія дні -- яе, як і ў савецкі час, цынічна абмяраюць, фоткаюць, замалёўваюць -- каб разбурыць. Каб потым Ігар Мяфодзевіч Чарняўскі ў інтэрвію "Камсамолцы" зноў пераконваў нас з вамі, што адбудаваны абы як у іншым месцы муляж з гаўнянай цэглы -- таксама помнік архітэктуры.

Ігар Чарняўскі і Павал Латушка -- гэта людзі, вера і давер да якіх для мяне абрынуцца разам з электрастанцыяй. Папярэдні цьвік быў -- разбурэньне (пакінулі адну сьцяну) сядзібы з фрэскамі XVIII стагодзьдзя на плошчы Свабоды, 15. Пасьля гэтага ўсё іншае, што яны робяць -- пустая мітусьня і стварэньне бачнасьці дзейнасьці.

Мушу прызнаць, што надзеі не апраўдаліся -- міністар Латушка не зрабіў нічога ў справе аховы спадчыны. Словы, словы, прыгожыя словы. І гэта -- калі разбураюцца помнікі архітэктуры ў цэнтры Менску!.. Латушку можна прабачыць -- ну не разумее ён каштоўнасьці гэтых будынкаў, што зробіш. Чарняўскаму -- не. Ён сапраўдны прафэсыянал, ён разумее. І маўчыць, і падпісвае, і ставіць пячаткі. Нічога ня можа зрабіць? Дык сыходзь з гэтай пасады. Застанься хоць крыху прыстойным чалавекам. Ніхто пасьля ня будзе разьбірацца, хто там што сабе думаў і каму сэрца па начах балела. Ацэньваць будуць па справах. А справы -- зьнішчэньне дзясяткаў помнікаў архітэктуры. Недаравальная рэч для нашай небагатай архітэктуры...

Помнікі архітэктуры, якія перажылі некалькі войнаў, перажылі падонкаў-камуністаў --  не перажылі праклятых калхозьнікаў незалежнае Беларусі.

Я хачу, каб іх дзеці пракліналі іх за гэта, ходзячы між шклянымі гатэлямі і безгустоўнымі хмарачосамі.
Чытаць далей »

Тэгі: ,