it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 27

знаёмая супрацоўніца выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя" паведаміла, што празь яе можна набыць кнігі выдавецтва са зьніжкай. дык рэклямую кнігалюбам.
СПАМПАВАЦЬ СЬПІС КНІГ

    ліставаць мне labadzenka@gmail.com -- зьвяжу з чалавекам

    Тэгі:

Apr 26

Кастусь такі зьезьдзіў у Коласава. уражаньняў -- процьма. машына праедзе -- бяжыць у хату хавацца. а калі прыляцеў гэлікоптэр, Кастусь куляй узьляцеў на другі паверх і залез за канапу, па дарозе перакуліўшы сваю міску зь ежай.
па вяртаньні мы мылі белыя лапкі з мылам, стараючыся зрабіць іх зноў белымі.
цяпер Кастусь сумна ляжыць на падваконьні і пазірае ў вакно.

Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 25

фота з "Народнага Альбому" 2007 году. выглядае, што амбітны гітарыст ужо тады марыў пра лаўры лідара гурта... толькі вось стаць Вольскім, стаць легендай у яго ня выйдзе ніколі.

Тэгі:

Apr 23

і здымкі бываюць красамоўнымі

фота Аляксея Кульбіцкага, 2009 год

Apr 22

позна-позна ўвечары вярталіся з жонкай дадому. як раптам бачым -- ля суседняга дома (Бельскага, 47, друг іпад'езд) стаіць міліцэйскі уазік, а двое... міліцыянтаў хапаюць нейкага хлопца і пачынаюць яго зьбіваць: нагамі, кулакамі, а потым -- галавой аб машыну...
мы, натуральна, падыйшлі. нам, натуральна, адказалі: ня ваша дзела -- ідзіце куды ішлі. Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 20

Кастусь хоча на прыроду. Днямі зробім яму прышчэпку, каб кляшчы не пакусалі -- і можа ўжо наступныя выходныя возьмем з сабой на лецішча. а пакуль Кастусь сядзіць на гаўбцы і дыхае паветрам у шчылінку.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 19

у царстве стабільнасьці працягваюць казаць, што паніку з далярамі стварыла праклятая пятая калона. а вось -- курсы нашага рубля ў Парэкс-банку пры вакзале ў Вільні. дарэчы, гэта рэдкі банк за мяжой, які ўвогуле праводзіць апэрацыі з нашым стабільным рублём.

ці літоўскі банк таксама паддаўся паніцы?..

JAV doleriai
Baltarusijos rubliai
USD / BYR 3550
Baltarusijos rubliai
JAV doleriai
BYR / USD 3890
Eurai
Baltarusijos rubliai
EUR / BYR 5140
Baltarusijos rubliai
Eurai
BYR / EUR 5570
Тэгі:

Apr 17


Вербніца 17.04.2011. Чырвоны касьцёл у Менску.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Apr 12


яшчэ раз шчыра спачуваю сваякам забітых і ўсім пацярпелым...
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 11

шчыра спачуваю ахвярам 11 красавіка і іх сваякам, а таксама пацярпелым.
аднойчы мы даведаемся праўду.

Тэгі: