it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 12

гурт HandmadE удзельнічае ў гіт-парадзе Тузіна гітоў

пачытаць пра песьню і паслухаць яе можна ТУТ

галасаваць можна ТУТ, унізе старонкі

Тэгі:

траўня 09

мой прадзед капітан Рыгор Сьцяпанавіч Лабадзенка (1904 -- 1942) быў танкістам, камандзірам матастралковага пулямётнага баталёна 131 танкавай брыгады. ён згарэў у танку пад Сталінградам 25 траўня 1942 года. яго не знайшлі (не шукалі?) -- таму напісалі "прапаў бязь вестак". такую пахаронку атрымала і ягоная жонка, мая прабабуля Вольга Мітрафанаўна Лабадзенка (Доўгая).

гэтае паведамленьне аб зьніклых бязь вестак я знайшоў на сайце расейскага таварыства "Мемарыял".

сайт унікальны, бо там ня толькі можна знайсьці сваякоў, аднак і прагледзець (захаваць) адсканаваныя дакумэнты. гэта напраўду тытанічная праца, і рэспэкт таму, хто гэта задумаў і зьдзейсьніў. агулам там каля 28 мільёнаў запісаў пра забітых і зьніклых у часе вайны.

у сёньняшні дзень нехта тупа вешае імпэрскую аранжава-чорную стужку, а я раю знайсьці на гэтым сайце сваіх продкаў і ушанаваць іх памяць.

Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 08


на сайце onliner.by гэты ноўт (Toshiba Satellite 650 KU-1) выстаўляецца ад 677 даляраў (і тое няма ў наяўнасьці) да 870, на шоп-бай -- таксама 869.
сьвежая мадэль.
толькі для наведнікаў labadzenka.by! шалёная зьніжка! усяго за 639 даляраў!
ёсць усё неабходнае (Wi-Fi, мікрафон, камэра і г.д.). батарэя трымае больш за чатыры гадзіны. навюткі, у каробцы.

ахвотныя лістуйце на labadzenka@gmail.com

апісаньне ноўтбука можна паглядзець ТУТ

траўня 07

пэўны час таму я рэклямаваў вам блог пекара-самародка Кастуся Ларкова. гэта, бадай, адзіны беларускамоўны пекар, якога я ведаю. і ўвогуле адзіны пекар ))
потым мы з Кастусём сьпісаліся і дамовіліся на інтэрвію. можаце ўявіць, як у мяне адвісла пачка, калі Кастусь прыехаў з Верхнядзьвінска не з пустымі рукамі, а вось з такім падарункам.

я, шчыра кажучы, задумаўся, ці вывешваць у блог -- вяршыня нясьціпласьці, як з майго боку.
аднак з павагі да Майстра фотку выкладаю.

ps трэба сказаць, што каравай ня толькі прыгожы, але і смачны -- ня горшы за "Радзівілаўскі"!.. так што, каму спатрэбіцца такі во цуд сабе ці на падарунак -- пазнаёмлю з аўтарам! зьвяртайцеся labadzenka@gmail.com

Тэгі:

траўня 07

буду майстраваць плот на лецішчы, дык хачу дошкі зьверху паўкругам парабіць. мо хто мае ды можа пазычыць?

траўня 07

драўляных цэркваў аднаго ўзросту ці старэйшых за Найдзёнавічы зьбераглося ў Беларусі 27. мяркуйце самі, многа гэта ці мала.
іншая справа, што некаторыя зь іх былі перабудаваныя ўшчэнт -- і дата "17хх" будзе значыць толькі заснаваньне.
выглядае, што ўніяцкая царква ў Найдзёнавічах, хоць і стаіць у руінах, аднак захавала аўтэнтычны стан.
знаходзіцца яна на вясковых могілках, парослых дрэвамі -- яе не відаць, нават калі падыйсьці зусім блізка.
колькі ёй засталося, немаведама. аналягічны храм у Петрыкаве (толькі на 100 гадоў старэйшы) разваліўся літаральна за апошнія 10 гадоў -- і цяпер "такую самую" царкву адбудавалі побач з новенькага дрэва. пакінуўшы старую дажываць свой век у кустах.

Найдзёнавічы знаходзяцца ў Стаўпецкім раёне, на дарозе ад Стоўпцаў да Дзераўнога (на Івянец). паварот направа будзе ў цэнтры вёскі Шашкі

Чытаць далей »

траўня 07

пабачыў у Стаўпецкім раёне. выглядае, што паверх кошту проста прыкруцілі таблічку з імем памерлага, а калі выкідалі крыж, таблічку зьнялі.
зьдзівіў кошт пахавальнага крыжа -- няслаба для вёскі.
а найбольш зьдзівіў сам крыж, выкінуты на сьметнік -- ня бачыў такога нідзе. наколькі ведаю, нават калі праз год ставяць помнік, то крыж кладуць ці ставяць побач.
як мяркуеце, чаму тут выкінулі?
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 05

d0b3d0bbd0b5d0b13

Князь Усяслаў Чарадзей на акцызнай пячатцы XII ст. (захоўваецца ў Музэі археалогіі Акадэміі навук)

на сайце грамадзка-культурнацкай кампаніі "Будзьма" зьявіўся БЛОГ УСЯСЛАВА ЧАРАДЗЕЯ.

ну, што магу сказаць -- рэспект Усяславу! лічу, што гэта вельмі ўдалая ідэя -- роўна як і тая, калі вядомыя людзі распавядаюць дасяжна пра гістарычныя падзеі (напрыклад, ТУТ).

на тле таго, што Гісторыя Беларусі пачала выкладацца па-расейску (лічу, што гэта фашысцкі крок) -- сама тое!

Тэгі:

траўня 04

чытач блога Антон Раднянкоў даслаў такі вось экзэмпляр. папярэднім перлам, як памятаем, быў памідор "правасходны" ))))

Тэгі:

Apr 28

чорная котка і чацьвёра пярэстых кацянятаў жывуць у падвале дома №20 па вуліцы Краснай (насупраць крамы "Камунарка"). удзень яны грэюцца на сонейку каля крайняга правага пад'езду. хтобывае ў тым раёне, можна захапіць які пачастунак, а то і сабе ўзяць. вочы разумныя, блакітныя. добрымі сябрамі будуць.

Чытаць далей »

Тэгі: