it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 08

kand

Тэгі:

траўня 08

Як распавёў спадар Андрэй, яго вельмі зацікавіў матэрыял "Адзіную ў Беларусі пячору назвалі Цмокавай" на нашым сайце.

Ад ягонага роднага Наваполацка да ўнікальнай пячоры не так і далёка, таму ён прыхапіў сябра і рушыў шукаць цмокаву таямніцу.

- Дзякуючы вашаму апісанню і каардынатам, знайсці пячору аказалася даволі лёгка, - прызнаецца Андрэй Шардыка. - Пераадолеўшы лагчыну і ўзгорак, мы ўбачылі той самы ўваход, які быў і на вашых фота.

далей чытайце ТУТ

Тэгі:

траўня 06

713783_14a361a8673ec9

 Мінскі форум вулічных тэатраў

Майстэрні, лекцыі, дыскусіі

ў Цэнтры сучасных мастацтваў (Някрасава, 3)

 

8 траўня

Рыхтуемся да форуму вулічных тэатраў.

Асвойваем тэхнікі, падыходы і тонкасці вулічнага мастацтва.

 

14:00 Аляксандр Сарна. Майстар- клас па перформансу

Паспрабуем “ўлезці” ў шкуру «перформера» і паспрабаваць, што і як! Гледачам будзе прадастаўлена магчымасць самім паспрабаваць свае сілы ў засваенні аднаго з самых запатрабаваных жанраў актуальнага мастацтва. Мы будзем спрабаваць і шукаць сябе ў інтэрактыўным фармаце па трох накірунках - уласнае цела, даступны рэквізіт, а таксама тыя, хто побач, - іншыя гледачы.

// Аляксандр Сарна, філосаф, перформер і медыя-тэарэтык //

Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 06

1399034533_re1ikt_palacyk_a3_horizontal

 

10 мая 2014 года музей-сядзіба "Пружанскі палацык" запрашае

на творчую сустрэчу-вечарыну з гуртом "Re1ikt"(Мінск).

У праграме новыя і старыя песні.

Пачатак у 18.00

Уваход вольны!

Канцэрт адбудзецца ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!"

 

Тэгі:

траўня 06

Ці жадаеце мець у кніжным выглядзе працяг "дзіцячай заМовы"?

View Results

Loading ... Loading ...

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча, а таксама 2 месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні). Ужо разыйшлося больш за 1700 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па два новыя малюнкі. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

062-listvy-akanicy

нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю (можна і самому забраць на офісе), замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

    • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
    • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
    • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
    • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
    • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
    • на сайце imbryk.by
    • У мастацкай "Галерэі" (КЗ Менск, Кастрычніцкая, 5)

(калі недзе няма -- калі ласка, паведамце)

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

траўня 05

muzei

 

Зробім музеі цікавейшымі! Першы “Кірмаш праектаў” у Мінску

 

Усе мы час ад часу крытыкуем музеі. Маўляў, нецікавыя падачы, няма інтэрактыву, не ведаем, што дзе адбываецца… Кампанія “Будзьма!” дае кожнаму з вас шанец зрабіць музей цікавейшым! Прапануйце ідэю, прадстаўце яе на першым сталічным “Кірмашы праектаў”, атрымайце парады прафесіяналаў і рэалізуйце свае задумы! Вашую ідэю лепш за вас ніхто ажыццявіць не зможа! Адкаркуйма музейную “кансерву” разам!

  Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 04

shkatulka

 

 

Музычна - гістарычная фантазія “Шкатулка пані Шыманоўскай”

ПРЭС-РЭЛІЗ

13 мая 2014 года  канцэртная зала “Верхні Горад” (пл. Свабоды 23а) а 19-й гадзіне.

Кожны чалавек ў глыбіні душы- рамантык. Кожную дзяўчыну, кабету прыцягвае  эпоха баляў, прыгожых строяў, музычных салонаў! Кожны хлопец, гледзячы на ўланаў у мундзірах верхам на кані, уяўляе сябе  ўдзельнікам слаўных баталій!

Людзей вабіць прыгажосць і урачыстасць. Але не менш за прыгажосць вабіць і сама гісторыя, магчымасць зазірнуць у мінулае, дакрануцца да таго, што аддзелена стагоддзямі, зразумець, пра што думалі людзі, якія жылі раней і адчуць дух таго часу!

Рэканструкцыяй  музыкі  пачатаку  ХІХ стагодзя займаецца наш калектыў пад назвай Doux Souvenir. Музычна-гістарычны праект  Doux Souvenir  -  гэта унікальны культурны праект , які праз выкананне музыкі распавядае пра эпоху Напалеона, стылі "Ампір", гісторыю тых часоў.

Пры спалучэнні інструментальнага выканання на віяланчэлі і фартэпіяна музыкі Міхала Клеафаса Агінскага, Восіпа Казлоўскага, Марыі Шыманоўскай; вакальных рамансаў; вершаў  выбітных паэтаў таго часу Йогана Гётэ, Адама Міцкевіча і інш. і відовішчнымі  паланэза і мазуркі, атрымалася музычна - гістарычная фантазія “Шкатулка пані Шыманоўскай”.

Далучыцца да займальнага падарожжа ў свет баляў, уланаў і свецкіх салонаў  Вас запрашаюць музычна-гістарычны праект  Doux    Souvenir  і канцэртная зала “Верхні горад”!

Далучыцца да займальнага падарожжа ў свет баляў, уланаў і свецкіх салонаў  вас запрашаюць музычна-гістарычны праект Doux    Souvenir  і канцэртная зала “Верхні горад”  (пл. Свабоды 23а) 13 мая 2014 года а 19-й гадзіне.

 

Інфармацыя пра калектыў у суполцы  Doux Souvenir на Фэйсбуку: http://www.facebook.com/groups/300374566756989/

 

Тэгі:

траўня 03

Мова Нанова -- Кампутары

На занятках ладзім талаку -- пад кіраўніцтвам Максіма Умецкага і Таццяны Крывіцкай вучымся пісаць артыкулы ў беларускую Вікіпедыю. Выявілася, што там няма шмат важных артыкулаў -- будзем выпраўляць!
Госць заняткаў -- супрацоўнік Акадэміі навук Юрась Гецэвіч (http://it.tut.by/397394), які навучыў кампутар размаўляць па-беларуску!
У граматычнай частцы пагаворым пра ступені параўнання прыметніка.
А музычным госцем заняткаў будзе Зміцер Вайцюшкевіч, які зайграе для нашых студэнтаў паўгадзінны канцэрт!
5 траўня (панядзелак), 19.00, Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а), уваход вольны
МОВА НАНОВА!

SONY DSC

Тэгі:

траўня 01

harad

гляджу на такія рэчы з аптымізмам, бо кожнае публічнае зьяўленьне беларускай мовы -- талер у нашую капілку. ну і файна, што звароты людзей рэальна дапамаглі.

Тэгі:

траўня 01

10339054_283656218478208_356484827_n

3 траўня адбудзецца ўручэнне літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес – 2013”.

У імпрэзе бяруць удзел:

лаўрэат прэміі Эдуард Акулін,

Анатоль Вярцінскі,

Леанід Дранько-Майсюк,

Алесь Аркуш,

Зміцер Вішнёў,

Таццяна Козік,

рок-гурт “Верасень”.

Ласкава запрашаем усіх аматараў беларускай паэзіі і песні ў сталічную кнігарню “Галіяфы” (вул. Валгаградская,6, ст. метро “Маскоўская”). Пачатак -- а 17-й гадзіне. Уваход вольны.

Тэгі: