it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 14

У Егіпце за расправу над дэманстрантамі звольняць 700 паліцэйскіх

37 з іх абвінавачваюцца ў забойствах.

паводле Еўрарадыё

Аб звальненнях з егіпецкай паліцыі за расправу над маніфестантамі падчас беспарадкаў і народных хваляванняў у студзені-лютым гэтага года паведамляе BBC. Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 12


пахаваныя ў вёсцы Покрашава Слуцкага раёна -- у суседняй вёсцы ад сваіх Бабовішчаў. Марыя Кандратаўна прыйшла туды ў прымы зь недалёкай вёскі Швяды.

у Захара было два браты -- Васіль і Хведзька. іх тры гісторыі падчас вайны -- як сымбаль пэрманентнай грамадзянскай вайны ў Беларусі.
Захар быў шаўцом, меў 5 дзяцей. таму ажно да ліпеня 1943 года сядзеў у хаце, шыў вопратку ўсім навакольным вёскам -- і гэтым карміў сваю сям'ю. у ліпені 1943 яго сілком загналі ў партызаны - ці ідзі, ці расстраляем. пайшоў, быў нават у палоне, але застаўся жывы.
Васіль усю вайну быў на фронце, двойчы паранены.
Хведзька служыў пісарам у немцаў, да скону жыцця аднавяскоўцы часам называлі яго згарача "паліцаям"...

А якія лёсы вашых прадзедаў?

Чытаць далей »

Jul 12

адбылося тое пасьля вось гэтай публікацыі

Тэгі: , ,

Jul 12

Jul 11

Казімеж Дольны -- горад у Люблінскім ваяводстве, дзе жыве каля 3800 чалавек. Пры гэтым у горадзе 6 музэяў, два замкі, тры касьцёлы і сынагога. Некалі гэты горад быў мясцовай Лысай гарой -- багема, якой было далёка ехаць дла Кракава, асядала на лета тут. Пісала, малявала, прысьвячала творы -- такіх твораў захавалася багата. Сёньня Казімеж Дольны -- ціхае мястэчка, якое ляжыць між гор на беразе Віслы.
Кажуць, на мясцовых пагорках прыдбалі сабе лецішчы ажно два былыя прэзыдэнты Польшчы -- Аляксандар Квасьнеўскі ды Лех Валэнса.
Стоячы на гары і гледзячы на Казімеж Дольны. у гэта ахвотна верыцца.

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Jul 11

Уладзімер Някляеў. Залатая сьцежка

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ

Уладзімер Някляеў нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў Крэве. Скончыў тэхнікум радыёсувязі, педагагічны інстытут, маскоўскі літаратурны інстытут. Быў галоўным рэдактарам газэты "Літаратура і мастацтва", часопіса "Крыніца", старшынём Саюза пісьменьнікаў, старшынём ПЭН-цэнтра. У 2010 годзе быў кандыдатам на прэзідэнта Беларусі, за што правёў некалькі месяцаў у СІЗА КДБ, знаходзіўся пад хатнім арыштам, быў асуджаны на ўмоўны тэрмін.
Някляеў -- адзін з самых выбітных паэтаў Беларусі, у тым ліку -- паэтаў-песеньнікаў.

Тэгі:

Jul 09

работы можна пабачыць ТУТ
вельмі цікава! рэкамэндую!

Тэгі:

Jul 08

Александр Григорьевич ШОС by Myasnikovi.ch

Тэгі:

Jul 08

Хведар Шапэн

Пахавальня Каралёў на Вавэлі (Кракаў)

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Jul 08

за тыдзень у Польшчы выпала магчымасьць тройчы пераўвасобіцца ў розныя вобразы ))))
Чытаць далей »

Тэгі: ,