it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 08

Таццяна ШАПУЦЬКА, TUT.BY

Штораз вяртаючыся ўвечары з Вільні апошнім беларускім аўтобусам, я, як і іншыя пасажыры, сутыкаюся з праблемаю: у касе віленскага аўтавакзала няма квіткоў! Дакладней, у касу іх трапляе толькі 5 штук, і разыходзяцца яны ў адно імгненне. У мінскія касы яны наогул не паступаюць – набыць іх загадзя немагчыма. Таму пасажыры збольшага вымушаны набываць квіткі ў кіроўцаў. Набываць – панятак умоўны, бо ты аддаеш кіроўцам грошы (троху менш, чым патрабуюць у касе) і, не атрымоўваючы ніякага квіточка, сядаеш на вольнае месца. Акалічнасці нелегальнага бізнэсу беларускіх кіроўцаў я высвятляла ў Вільні і Мінску.
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 07

Начальніку горацкай калёніі
начальніку наваполацкай калёніі
начальніку івацэвіцкай калёніі
начальніку магілеўскай калёніі
начальніку бабруйскай калёніі
і ўсім начальнікам перапоўненых калёній і турмаў Беларусі

Грамадзяне начальнікі!

Мне ня хочацца думаць, што вы зь дзяцінства марылі стаць начальнікамі турмаў. Напэўна, так склаліся абставіны. Магчыма, кагосьці з вас проста прымусілі. Трэба ж некаму рабіць самую чорную працу.

Часам я спрабую паставіць сябе на вашае месца. Напрыклад, думаю, што б я адказаў спадарожніку ў цягніку ці самалёце на пытаньне, кім працую. Дырэктарам гатэлю? Інжынэрам чалавечых душ? Ці хапіла б у мяне сьмеласьці прызнацца, што я – начальнік беларускай турмы?
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 05

Міністэрства юстыцыі Літвы сцвярджае, што інфармацыя пра банкаўскія рахункі ў Літве беларускіх апазіцыйных арганізацый прадастаўлена службам Беларусі з-за занадта вялікага даверу да беларускіх установаў. Пратэстуючы супраць выкарыстання хадайніцтваў аб прававой дапамозе для палітычнай расправы, міністэрства на неабмежаваны час прыпыняе прадастаўленне прававой дапамогі рэжыму Лукашэнкі.

гэты фашыстоўскі ўчынак літоўцаў я расцэньваю нароўні як паведаміць немцам у часе вайны, дзе хаваюцца жыды. за такія рэчы, як дапамогу злачыннаму рэжыму распраўляцца з грамадзкімі актывістамі, трэба гнаць у шыю з Эўразьвязу ці прынамсі пасадзіць на сухі паёк.

зрэшты, чаго чакаць ад бабы-кадэбэшніцы.

Aug 05

здымак зроблены ў Талачыне

Тэгі: ,

Aug 05

а ў сярэдзіне роліка Артурас Зуокас прыгадвае нядобрым словам "ферары з балтарусіі", якая нядаўна таксама запаркавалася на роварнай дарожцы ў цэнтры Вільні.

глядзеў гэты ролік -- і карцела параўнаць мэраў... пакуль адзін дырэктароў крамаў за пустыя прылаўкі звальняе, другі за роварныя дарожкі змагаецца. і праблемы параўнаць таксама карціць.

Тэгі:

Aug 04

у кавярні на Нямізе, дзе я часам працую з ноўтбукам, тусуюцца вераб'і. летняя тэраса -- іх тэрыторыя. як толькі нехта падымаецца з-за стала, вераб'і навыперадкі, пакуль не прысьпела афицыянтка, ляцяць да талерак -- сабраць крошкі, а тое і даесьци неўпадабаную наведнікам страву.
вераб'і тлустыя і сьмешныя. ядуць абсалютна ўсё, што даюць у кавярні -- нават торт!..
а аднаго разу я назіраў, як чалавек узяў суп ды другое, а булачку -- забыўся. пакуль ён пайшоў набываць булачку, з другім яму здорава дапамаглі 😉
будзьце пільныя!..
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 01

у рубрыку Навіны блога ад чытачкі Прамяністая паступіла абвестка нуступнага зьместу:

 

Добры час сутак! Вельмі хочацца падзяліцца навіной з Вашым блогам:

Гомельская філія ТБМ была адроджаная ў сярэдзіне 2009 г групай маладых і неабыякавых людзей. Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 30


Кастусю споўніўся год, гэта ўжо не зусім кацяня, нават корм бярэм ужо для дарослых катоў.
вясковыя каты, якіх я бачыў зь дзяцінства, калі і спалі, то скруціўшыся калачыкам і падабраўшы хвост пад сябе.
Кастусь сьпіць вось так:
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 30

мой сябар і калега, барысаўскі журналіст Аляксандар Зянкоў быў схоплены мянтамі і асуджаны суддзёй Малчанавай на 5 сутак арышту. за кратамі Саша трымаў галадоўку. цяпер выйшаў, зьмясьціў на сайце БАЖ во гэтую копію пастановы.
ганьба барысаўскім мянтам і "суддзі" Малчанавай!

Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 29


гурт HandmadE прэзэнтуе студыйную вэрсыю песьні "Сёньня ўвечары". са згоды гурта песьня дасяжная для вольнага праслухоўваньня й спампоўваньня. водгукі вітаюцца!

HandmadE. Сёньня ўвечары
музыка Яўген Валошын
словы Глеб Лабадзенка

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ

Тэгі: