it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 23

думаеце, сайт Міністэрства Замежных Справаў (МЗС)?
ага, зараз.
Мінскзелянстрой!

а ў МЗСа сайт -- http://www.mfa.gov.by/.
англічане, блін!.. ))

Тэгі:

Aug 23

даслала чытачка Прамяністая

Гомельская гарадская арганізацыя ТБМ была адроджаная напрыканцы 2009 года, і з таго часу зноў распачалася актыўная папулярызацыя беларускай мовы. З таго часу прайшоў шэраг літаратурна-музычных імпрэзаў, дыскусіяў, фотавыставаў, прэзентацый ўласназаснятых фільмаў і экскурсій. Паўстала неабходнасць кансалідацыі заангажаванай моладзі на новым узроўні. Трэба было згуртаваць неабыякавых да роднай мовы людзей –беларускамоўных, тых, хто хоча размаўляць па-беларуску, але не ведае, з кім, і проста ахвочых падзівіцца на незвычайную моладзь. Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 19

даслаў Андрэй Кім, Pashtouka.org

Тэгі:

Aug 19


Глеб, шчыра вітаю! Ау-тэматчыку Нясвіжа пасылаю экслібрыс ці не 1760 года. Паўночных і Падменскіх ззяняў! Сяргей Пан1зьн1к.

Экскурс экслібрыса
Гісторык Баляслаў Брэжга ў 1925 г. вывез
з Віцебска ў Латвію – і тым самым захаваў --
многія пазнакі беларускай старасветчыны

Дзе сімвалы душэўнай сілы?
Пайшлі на выпас...
...Калісьці ў Рызе папрасілі
пазнаць экслібрыс.
Мне ён як вежа над Парыжам,
ці крыж на ўзвіжжа...
«Са мною,--шэпча,--не згарыш ты
у сяйве Нясвіжа!»
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 18

вёска Расна Дрыбінскага раёну


царква сьвятога Мікалая 1887 году, перабудаваная пад вучэльню ў 1940-я

апсіда выдае храм

Тэгі:

Aug 14


у вас ня склалася ўражаньне, што ўся краіна засаджаная кукурузай? за апошнія тыдні я езьдзіў практычна па ўсіх абласьцях -- і ў мяне склалася.
на маю дылетанцкую галаву гэта -- прызнак сельскагаспадарчай няўмеласьці і бязрукасьці.
як тлумачыў мне знаёмы аграном, кукуруза расьце як пустазельле -- даглядаць яе ўвогуле ня трэба. больш за тое, яна так высмоктвае зь зямлі ўсе сокі, што пасьля яе ўсё астатняе расьце пагана.
кукуруза ідзе толькі на корм быдлу. гэта азначае, што ў нас будзе выбух жывёлагадоўлі? а што, вунь ў Даніі на кожнага грамадзяніна прыходзіцца тры сьвіньні! ці быдла ў пагонах таксама будуць карміць кукурзаю?

цікава, пра колькі мульёнаў тон збожжа яны дакладуць на дажынках, калі замест збожжа адная кукуруза?

Тэгі:

Aug 14

такіх затопленых крэйдавых кар'ераў па Беларусі некалькі -- пад Гародняй. Ваўкавыскам і гэтыя, у раёне Салігорска-Любані. (мо дзе яшчэ ёсьць?)
гэтыя -- найбліжэйшыя ад Менску (каля 130 км). ня ведаю, ці перадаюць фоткі касьмічнасьць і хараство. але там сапраўды чароўна! як сказаў нейкі дзядзька, які купаўся непадалёк, "як у гатэлі ў ягіпце, вада проста сьвеціцца".
у ягіпце ня быў, ня ведаю -- але што тут сьвеціцца, пацьвяржаю.
ці бясьпечна там купацца? як кажуць, усе купаюцца ))
каго зацікавіла -- лістуйце на labadzenka@gmail.com -- падкажу як праехаць
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 13

фота Аляксандра Зянкова

Aug 13

якая вашая думка?

Тэгі:

Aug 08


Чытаць далей »

Тэгі: