it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 01

яны па-майстарску нэўтралізавалі п'яную маскальскую лахудру, якая ў такім стане ехала на бмв.

шкада, што ёй далі ўсяго толькі штраф за хуліганцтва

Aug 28

хачу папрасіць набыць мне адную штуковіну ў краме ці на кірмашы

лістуйце labadzenka@gmail.com

Aug 28

на адным з хутароў у Валожынскім раёне ёсьць старая-старая лазьня. яна і так прыкметная -- бо выглядае як з пазамінулага стагодзьдзя, вельмі атмасфэрная і фактурная. а дэталь, што тут парыўся сам Якуб Колас, дадае смаку.
днямі давялося папарыцца ў гэтай лазьні -- яна яшчэ дзейнічае, ды як!..
раней гэты хутар належаў сям'і настаўнікаў, якія сябравалі з Коласам -- ён прыязжаў у госьці, вось і ў лазьні парыўся. а некаторых пэрсанажаў "Новай зямлі" пісаў з жыхароў навакольных хутараў.
жывая гісторыя!
Чытаць далей »

Тэгі: , , ,

Aug 27


чытач Алесь Петухоў даслаў во такую фотку са Сьветлагорска з камэнтаром:

"Вось такім чынам, былую назву бара-рэстарацыі "Вячоркі" (па-беларуску) мадэрнізавалі сучасныя ўладары крамы ў адным з раёнаў горада".

У Менску, нагадаю, таксама ёсьць свае Вячоркі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 26

131 год таму нарадзіўся францускі паэт Гіём Апалінэр,
сваяк нашага паэта Каруся Каганца.
сапраўднае імя Апалінэра -- Вільгельм Апалінарый Кастравіцкі.

Зьвесткі зь Вікіпедыі: Радавы маёнтак Кастравіцкіх, Дарожкавічы пад Наваградкам, быў канфіскаваны за іхны ўдзел у паўстаньні 1863—1864 гадоў. Дзед Апалінэра, Міхаіл Апалінары Кастравіцкі, эміграваў у Італію, дзе і прайшло дзяцінства паэта. Адным з сыноў дзедавага брата, Карла Самуілавіча Кастравіцкага, быў беларускі празаік Казімер Кастравіцкі, больш вядомы пад творчым псэўданімам Карусь Каганец. Ён прыходзіўся Гіёму стрыечным дзядзькам.

мне Апалінэр згадваецца часта па дзвюх прычынах.
па-першае, бо штораз, калі еду зь лецішча ў блізкія Стоўпцы,
праязжаю фермерскую гаспадарку "Каганец". названую так ня з галавы.
а таму што ў суседняй вёсцы Зусульле жыў Карусь Каганец
зь сям'ёю пасьля таго як ягонаму бацьку, паўстанцу Каліноўскага,
дазволілі вярнуцца зь Сібіры.
а па-другое -- бо яшчэ зь Ліцэю памятаю верш Апалінэра
"Мост Мірабо" ў цудоўным перакладзе Андрэя Хадановіча.
вось гэты верш.
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 25


у двары на вуліцы Дразда
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 25

Тэгі:

Aug 24

маю маленечкую-маленечкую просьбу

лістуйце labadzenka@gmail.com

Aug 24

узята з Хартыі 97

Тэгі:

Aug 23

вось гэты кавалак мяса вагою 1,4 кг быў цудам набыты сёньня на Заходнім кірмашы за 98 тышч. цяпер думаем, як яго рацыянальней і падаўжэй выкарыстоўваць )

інфармацыя для слабанэрвовых: кату Кастусю мяса не дасталося, ганарар за здымкі ён атрымаў у выглядзе порцыі "кіцікэта" )